Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У кнізе «Доўгая дарога дадому» Васіль Быкаў прыгадаў: «Аднойчы ў прыватнай размове за сталом ... Іван Навуменка сказаў: “Я лепшы за цябе пісьменнік, толькі ты ўмееш завастраць”. Што ж, мабыць, доктар і акадэмік меў рацыю, сапраўды ў мяне атрымлівалася востра».

Такое сцвярджэнне Івана Якаўлевіча можа здзівіць тых, хто ведае пра ўстойлівы рэзананс быкаўскай творчасці на прасторах былой савецкай краіны ад Брэста да Уладзівастока, ва ўсёй Еўропе і ў свеце. Але дзівіцца не варта, бо ў пэўным сэнсе Навуменка і праўда меў рацыю. Яго стылёвая палітра ў лепшых творах выглядае больш рознабаковай, багацейшай на эмацыянальную нюансіроўку, адкрыта выяўленую лірызацыю ў параўнанні са строгай і стрыманай, як бы нават трохі аскетычнай у сваёй суровасці быкаўскай стылістыкай, у якой звычайна няма і блізка слоўнай расквечанасці, Навуменку не чужой. Быкаў жа і сам казаў, што ён, як правіла, аддаваў перавагу «пяру аналітыка», пісьму, у якім вызначальнымі з’яўляюцца «лапідарнасць, выразнасць без лішка, нават сухасць, скупасць моўных сродкаў, якія могуць быць блізкімі толькі графіцы».

Ад гэтай звыклай, устойлівай стылёвай арыентацыі, якая была надзвычай арганічнай для суровага быкаўскага рэалізму, пісьменнік відавочна адышоў, здаецца, аднойчы — у «Альпійскай баладзе», пры паказе кахання Івана Цярэшкі і Джуліі Навелі на фоне расквітнелых альпійскіх макаў. Тут аказалася дарэчы і шчодрая эмацыянальная насычанасць аўтарскага апавядання, і непрыхавана выяўленая багатая і моцная, аж да пранізлівасці, пачуццёвасць, увогуле яркая рамантызаваная стылістыка. Словам, «Альпійская балада» паказала, што Быкаў можа быць вялікім майстрам і ў прыгожа аздобленай, ярка расквечанай рамантычнай прозе.

Але ўласцівае яму абвострана-трагедыйнае бачанне рэчаіснасці вымушала не захапляцца прыгожым расквечваннем, а ўладарна схіляла пісаць востра, бескампрамісна, ні ў чым не паступаючыся выпакутаванай ім на крутых жыццёвых дарогах, асабліва ў вайне з фашызмам, суровай і жорсткай праўдай пра чалавека і свет, якую вялікі мастак прынёс у літаратуру, сцвердзіўшы гэтую праўду з такой сілаю, што яго творы скаланулі сэрцы мільёнаў людзей. І як ахоўнікі афіцыёзнай маны і лакіровачнага прыхарошвання ні лупцавалі Васіля Быкава за бескампрамісную праўду яго твораў, ён заставаўся верным ёй да канца сваіх зямных дзён.

Няхай даруе Іван Якаўлевіч за шчырасць, але мушу прызнацца, што, рыхтуючы цяперашні артыкул, я яшчэ раз перачытаў не толькі цэлы шэраг яго мастацкіх твораў, атрымаўшы ад іх новае задавальненне, але і важкі том літаратурнай крытыкі з шасцітомніка. Многае і тут, у гэтым томе, уражвае і размахам аўтарскай думкі, і тонкасцю назіранняў, і адточанасцю стылю, і далікатнасцю, з якою робяцца некаторыя крытычныя закіды. Але даводзілася спатыкацца на тым, што Іван Якаўлевіч далучаўся да яўна несправядлівых афіцыёзных ацэнак самых вострых твораў Быкава («Мёрт­вым не баліць»), той жа аповесці «Дабрасельцы» А. Кулакоўскага, тэндэнцыйны разнос якой па камандзе зверху ў свой час надоўга выбіў гэтага неардынарнага мастака з творчай каляіны.

Магчыма, гэтае далучэнне да разносных афіцыйных ацэнак дыктавалася тым, што Іван Якаўлевіч быў членам бальшавіцкай партыі. І партыйная дысцыпліна, у бальшавікоў строгая, вымушала на падтрымку разноснай крытыкі лепшых, найбольш вострых і праўдзівых мастацкіх твораў. Як бы там ні было, але прыродная Навуменкава далікатнасць, яго памяркоўнасць і добразычлівасць у такіх выпадках не спрацоўвалі.

Закрануўшы пытанне пра ацэнку твораў Васіля Быкава, хачу сказаць колькі слоў і пра ўласныя ўзаемадачыненні з ім. Абставіны склаліся так, што яшчэ да пераходу ў БДУ, у якасці супрацоўніка Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, я трапіў у Гродна (была службовая паездка) і меў надзвычай цёплыя сустрэчы з Васілём Быкавым (пэўнае знаёмства з ім і ўзаемная прыхільнасць былі ўжо і да гэтага). Карацей кажучы, Быкаў стаў для мяне эталонам пісьменніка, чалавека, грамадзяніна, непахіснага барацьбіта за праўду ва ўсім і ўсюды.

Васіль Уладзіміравіч таксама ставіўся да мяне як да блізкага сябра і аднойчы, ужо на схіле свайго жыцця, напісаў у лісце, прысланым з Хельсінкі, нават так: «Я памятаю і шаную ўсё добрае, што ты напісаў у свой час пра мяне і мае кнігі і дапамог мне застацца чалавекам у наш бесчалавечны час». На самой справе вучыў чалавечнасці і мяне, і мноства іншых людзей ён сам, вучыў і сваімі творамі, і ўсім ладам жыцця, сваёй бескампраміснасцю ў змаганні з няпраўдай і злом пры любых абставінах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x