Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хораша пісаў І. Шамякін не толькі ў абставінах вайны ці ў сувязі з ёю, але і ў мірных умовах. Ці не найлепшы прыклад тут апавяданне «Непрыгожая» з кнігі «Вячэрні сеанс» (1968). Яно вельмі простае па сюжэтнай кан­ве. Пісьменнік прыехаў у вясковую школу, каб пазнаёміцца з настаўніцай, якая гадуе чужых дзяўчынку і хлопчыка, бо сваіх дзяцей не мае. Аказалася, што пісьменнік і тая настаўніца знаёмыя яшчэ са школьных гадоў, калі яны не толькі вучыліся ў адным класе, але і наладжвалі спатканні з працяглымі размовамі і салодкімі пацалункамі. Успаміны пра той час гучаць у апавяданні вельмі натуральна.

З выдатным разуменнем жаночай псіхалогіі падаецца ўжо сталая настаўніца Надзежда Іванаўна. Кранае даверлівасць яе прызнання: засталася незамужняй таму, што яе не пакахаў той, каго кахала яна. «Я — непрыгожая. — Яна вымавіла гэтыя словы з суровай бязлітаснасцю да сябе, але без злосці да іншых. — А хто сватаўся проста так — я адмовіла. Я не магла проста так — абы стаць жонкай». І над усім у сціплай вясковай настаўніцы пераважае клопат пра дзяцей.

На добрай, вельмі чалавечнай ноце апавяданне і закончана: «На развітанне яна моцна паціснула мне руку, далонь яе была шурпатая, мазолістая — жанчына не цуралася любой працы. І мне раптам захацелася пацалаваць гэтую руку. Не, мне захацелася больш — абняць і пацалаваць яе самую. Але, безумоўна, пацалаваць не так, як некалі ў юнацтве, і ўвогуле не як жанчыну, а як добрага чалавека, за тое, што, не маючы асабістага шчасця, яна не страціла веру ў людзей, у прыгажосць жыцця і сама стварае гэту прыгажосць. Але я пабаяўся, што яна можа не зразумець майго парыву».

Выдатная проза. У такой прозе набываюць красамоўную выразнасць і як бы мімаходзь, але вельмі дарэчы кінутыя дэталі (моцны поціск жано­чай рукі, шурпатасць яе мазолістай далоні), і даверлівасць самой інтанацыі, даверлівасць, за якою стаіць шчырасць пісьменніцкага пачуцця.

Ёсць у І. Шамякіна і аповесць пра жанчыну эмансіпіраваную, здольную кінуць выклік свайму асяроддзю, калі яно не разумее яе. Гутарка ідзе пра аповесць «Ах, Міхаліна, Міхаліна!» з той жа кнігі «Вячэрні сеанс». Гераіня гэтай аповесці Міхаліна Казіміраўна, таксама школьная настаўніца. Маючы трохгадовага сына і мужа, яна пакахала другога, завуча (потым ён стане дырэктарам) сваёй школы, і ходзіць з ім на спатканні, зусім не цнатлівыя. Яе каханак Аляксандр Дзямідавіч жанаты, мае дваіх дзяцей. А ягоная жонка, якую называюць «баба-гром», кабета не проста рашучая, а гатовая горла перагрызці таму, хто паквапіцца на яе ўласнасць. Міхаліну яна пакуль не за­грызла, як быццам не збіраецца гэтага рабіць і ў далейшым, а свайго Аляксандра Дзямідавіча аддубасіла так, што ён у школу тыдзень не хадзіў. Пасля з’явіўся са слядамі сінякоў і трохі загоенымі драпінамі.Словам, безагляднае каханне Міхаліны атрымала розгалас скандаль­ны. Але адважная настаўніца пасля ўсіх начальніцкіх ушчуванняў знаходзіць «саламонава» рашэнне: Аляксандра Дзямідавіча яна збіраецца кахаць і надалей, але любоўныя спатканні з ім паабяцала спыніць. Жанчына неардынарная, яна як быццам здольная і на такі варыянт. Прывабная сіла характа­ру ў яе ёсць. Можа, і стрымае абяцанне...

Але вось абраннік яе, той Аляксандр Дзямідавіч, асаблівай прыхільнасці не выклікае. Ствараецца ўражанне, што гэта не сапраўдны мужчына, а нейкая размазня. І за што толькі пакахала яго Міхаліна?

Ох, драбнеюць нашы мужчыны, драбнеюць. Здаецца, што жанчыны іх абстаўляюць калі не ва ўсім, дык у многім.

2008 г.

ШЫРЫНЯ НАТУРЫ, БАГАЦЦЕ ЗДЗЯЙСНЕННЯЎ (Іван Навуменка)

Кажуць, што Іван Якаўлевіч Навуменка носіць абутак сорак сёмага памеру. У гэта лёгка паверыць, паглядзеўшы на яго мажную постаць. Шчодра надзелены ён і пісьменніцкім талентам, а яшчэ талентам даследчыка, не скупы на праявы чалавечнасці, умее быць памяркоўным і добразычлівым у стасунках з самымі рознымі людзьмі. І канечне ж, умее працаваць з той мэтанакіраванасцю, якая не дазваляе расслабляцца ці ўвогуле пастаянна хадзіць улегцы.

Усе поспехі Івана Якаўлевіча Навуменкі ў літаратуры, навуцы, грамадскай дзейнасці дасягнуты не па волі выпадку, нейкага асабліва шчаслівага збегу спрыяльных абставін, а як вынік вялікай, натхнёнай працы, якая звычайна ўласціва тым, хто (вядома, пры сапраўднай таленавітасці) не мітусіцца, не кідаецца з адной крайнасці ў другую, а напорыста працуе там, дзе адчувае магчымасці і грамадскую патрэбу, попыт на гэтыя магчымасці.

А зроблена І. Навуменкам за 80 гадоў яго жыцця так многа, што дзіву даешся. Да сёлетніх Рэспубліканскіх навуковых чытанняў, прысвечаных Івану Навуменку, прымеркавана ажно 52 даклады. А былі ж яшчэ выступленні і даклады, не пазначаныя ў друкаванай праграме чытанняў. І ва ўсіх выступоўцаў, хоць гаварылі яны пра аднаго чалавека, было што сказаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x