Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ствараючы вобразы жанчын у сваіх творах, І. Шамякін арыентаваўся не толькі на ўсё добрае, што было ў маці, але і на вельмі прывабныя рысы характару сваёй жонкі, пра якую з вялікім замілаваннем згадваў мноства разоў і асабліва грунтоўна напісаў у аўтабіяграфічнай аповесці «Слаўся, Марыя!». Тут пісьменнік стварыў сапраўдны гімн жонцы, яе высакародству і характару. Гэтая аповесць, змешчаная ў кнізе «Пошукі прытулку» (2001), мае ёмісты падзагаловак «Гісторыя кахання, любові, жыцця». Іван Пятровіч цяпер падкрэсліў, што і Таццяна Маеўская з «Глыбокай плыні» (1949), і Тася Батрак з рамана «Вазьму твой боль» (1979), і Поля Шугачова з «Атлантаў і карыятыд» (1974), а таксама такія жанчыны са складаным лёсам, як Надзя Сваяцкая са «Снежных зім» (1970) або Вольга Ляновіч з аповесці «Гандлярка і паэт» (1976), — адны ў большай, другія ў меншай меры, але ўвабралі ў сябе нейкія рысы Марыі Філатаўны. Сёетое, узятае ад яе, ёсць і ў іншых жанчын з твораў, напісаных І. Шамякіным у розны час.

Асабліва шмат жончыных рысаў замацавана за Сашай Траянавай з пен­талоги «Трывожнае шчасце» (1950—1965). Гэтая кніга — адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка. Прынамсі, аповесці «Непаўторная вясна», «Агонь і снег», «Мост», самыя праўдзівыя, псіхалагічна глыбокія ў кнізе, падаюць Сашу Траянаву вельмі блізкай да рэальнай Марыі Філатаўны. Жончыны «вернасць, адданасць мужу, дзецям» І. Шамякін тут паказаў з сапраўднай натхнёнасцю. Праўда, у аповесці «Агонь і снег» Саша Траянава не выступае як непасрэдная дзейная асоба. Але Пятро Шапятовіч (у рэальнасці сам Іван Шамякін) «жыве, ваюе, кахаючы яе» (у двукоссі словы пісьменніка).

Самая адметная рыса прыстойнай жанчыны — любоў да дзяцей, клопат пра іх. Станоўчыя жаночыя вобразы з твораў І. Шамякіна шчодра надзелены гэтай якасцю. Скажам, Поля Шугачова з «Атлантаў і карыятыд» з задавальненнем росціць ажно пяцёра дзяцей.

Сапраўдную цану жыцця можа зведаць толькі жанчына, якая становіцца маці, раскрываецца ў клопатах пра дзяцей. Гэтая думка выразна акцэнтуецца ў рамане «Снежныя зімы». Але яна прачытваецца і ў іншых творах пісьменніка.

Хораша паэтызуецца ў «Трывожным шчасці» матчын клопат Сашы Траянавай пра малую Лену: «За адным заняткам Саша забывалася на ўсё іншае — калі карміла дачушку, гуляла з ёй. Ленка ачуняла і ў чатыры месяцы была тоўсценькая, рухавая і — кожнай маці так здаецца! — надзвычай разум­ная для свайго ўзросту. Яна ўжо ўмела смяяцца, хапаць за валасы, за нос, драпацца. І ўсё больш і больш рабілася падобнай на бацьку. У яе ўсмешцы Саша пазнавала ўсмешку Пятра, яго прыжмур вачэй, яго зморшчынку на лбе, а радзімая плямка на мочцы вушка была такой дакладнай копіяй, што маці заўсёды смяялася, гледзячы на яе».

«Цёпла, утульна» становіцца на душы і мужчынам, калі яны бачаць, «як завіхаецца жанчына», клапоцячыся пра дзетак. Гэта псіхалагічна дакладныя назіранні ўжо з рамана «Атланты і карыятыды».

Але і любасць да дзяцей не перашкаджае жанчынам з твораў І. Шамякіна ісці на вялікую рызыку, калі трэба змагацца з ворагам, які замахнуўся на будучыню чалавецтва.

Тая ж Саша Траянава, не зважаючы на небяспеку такога кроку, ратуе партызана, загнанага паліцаямі ў калодзеж. Самаахвярна змагаюцца на фронце зенітчыцы з рамана «Зеніт» (1987), у якім жаночыя вобразы прадстаўлены ў разнастайнасці адметных і яркіх характараў. Асабліва выразна напісаны тут такія персанажы, як вынаходлівая Ванда Жмур, якая не губляецца ў лю­бой сітуацыі, сціплая штабная машыністка Жэня Ігнацьева, адданая дзецям і мужу фінка Ліка Іваністава і, вядома ж, Ліда Асташка, смерць якой ад выбуху фінскай міны, закладзенай у печ, падкрэслівае, што небяспека на вайне падсцерагала людзей на кожным кроку.

Пакутліва складваўся лёс некаторых падпольшчыкаў. Так адбылося з Зосяй Савіч з рамана «Сэрца на далоні» (1964). Яна дапамагала ратаваць змагароў з гітлераўцамі і была за гэта загнана ў фашысцкі канцлагер, а пасля перамогі апынулася ў Сібіры, бо яе бацька доктар Савіч працаваў і пры акупантах. Іх ён ненавідзеў, шмат дапамагаў патрыётам, за што і заплаціў жыццём. Але яго доўгі час лічылі здраднікам. Так і дачка трапіла ў чорны спіс ужо да сваіх.

Вобраз жанчыны з гранічна абвостраным матчыным пачуццём намаляваны ў рамане «Злая зорка» (1993), які прысвечаны чарнобыльскай трагедыі. Вольга Андрэеўна з гэтага рамана памірае сама, калі здагадалася пра непазбежнасць блізкай смерці малодшага сына Глеба (ён працаваў у Чарнобылі інжынерам на станцыі) і адчула, што ў Афганістане загінуў старэйшы сын Барыс, капітан савецкай арміі. Праз яго вобраз ставіцца і такое пытанне: «Завошта мы павінны паміраць у гарах чужой краіны?» І яшчэ: «А каму патрэбны нашы смерці?.. Маткам нашым? Жонкам? Нявестам?» Такія пытанні ў сувязі з савецкім умяшаннем у афганскія падзеі наша літаратура калі і згадвала, дык нячаста.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x