Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта быў уступны раздзел доктарскай дысертацыі. У выданні гэтай кнігі я не ўдзельнічаў, а атрымаў яе ў падарунак таму, што рыхтаваў кафедральнае заключэнне для Навуменкавай абароны. Падпісваў яго М. Ларчанка, тагачасны загадчык кафедры беларускай літаратуры БДУ

Захаваўся ў мяне і аўтограф І. Я. Навуменкі, зроблены на першым томе шасцітомнага Збору твораў Івана Якаўлевіча. Тады ён быў ужо акадэмікам і віцэ-прэзідэнтам нашай акадэміі навук, але і ганарыстасці па-ранейшаму не праяўляў і падпісаў кнігу зноў добразычліва: «Дзмітрыю Якаўлевічу Бу­гаёву, калегу, з якім добра і лёгка працавалася ў нашым БДУ. І. Навуменка. 17.04.82».

17 верасня таго ж 1982 года І. Навуменка так падпісваў мне свой зборнік пісьменніцкай крытыкі «Кніга адкрывае свет» (Мінск, 1978): «Дзмітрыю Якаўлевічу Бугаёву на ўспамін аб сумесным вясновым знаходжанні ў ”Каралішчавічах”, якія заўсёды былі лясным прытулкам для пісьменніка».

Гэтая добразычлівасць выказвалася праз дзесяцігоддзе пасля таго, як Іван Якаўлевіч перастаў працаваць на філфаку. Тлумачылася яна не ў апошнюю чаргу тым, што я нямала пісаў пра творы Навуменкі і, здаецца, заўсёды з пахвалой, часам аспрэчваючы крытычныя стэрэатыпы. Адным з тагачасных стэрэатыпаў быў папрок, што Навуменка збіваецца на паўторы самога сябе. А на самой справе ў гэткіх «паўторах» быў глыбокі сэнс. Праз іх выяўлялася трывалая вернасць аўтара свайму маладому герою-равесніку, блізкаму да самога пісьменніка і па жыццёвым вопыце, і ў псіхалагічным плане. «Та­кая вернасць сімпатычнаму для яго чалавечаму тыпу, любімаму герою ідзе ў празаіка менавіта ад вернасці ўласнаму жыццёваму вопыту, асабістым душэўным набыткам, якія і звязваюць самай трывалай і арганічнай сувяззю пісьменніка з яго “каронным”, запаветным героем. У гэткай вернасці заключаецца не слабасць, а сіла мастака. Нездарма ж мы заўсёды знаходзім яе ў вялікіх пісьменнікаў, лёгка адрозніваючы, напрыклад, любога талстоўскага героя ад героя, характэрнага для Дастаеўскага, не блытаючы бальзакаўскі псіхалагічны тып з шолахаўскім, — усе яны нешта істотнае бяруць ад сваіх стваральнікаў. І так звычайна бывае ў кожнага значнага пісьменніка».

Гэта цытата з майго прысвечанага Івану Навуменку манаграфічнага артыкула, змешчанага ў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, ч. ІІ» (Мінск, 1982). Згаданая «Гісторыя» выдавалася з грыфам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР як вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў універсітэтаў.

Гэтая акалічнасць падвышала вагу артыкула, які меў выніковападсумавальны характар. Ён і пісаўся на аснове маіх ранейшых публікацый пра Навуменкаву творчасць, якія змяшчаліся ў перыёдыцы, а потым і ў кнігах «Талент і праца» (1979), «Чалавечнасць» (1985).

Іван Якаўлевіч неаднойчы з пахвалой гаварыў пры асабістых сустрэчах пра мае публікацыі, прысвечаныя яму. І я заўсёды рабіў іх з ахвотай, бо бачыў, усведамляў, як шмат новага для нашай літаратуры давала яго мастацкая проза. З апавяданняў Навуменкі мне асабліва падабаліся сапраўдныя шэдэўры ў гэтым жанры «Іван ды Мар’я», «Мульменкаў сад», цікавымі ўяўляліся і многія яго аповесці. А значнасць раманаў «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці», «Смутак белых начэй» і некаторых іншых увогуле цяжка пераацаніць. Усе гэтыя творы належаць да той вельмі яркай літаратурнай плыні ў прозе, што тады стваралася самымі лепшымі нашымі пісьменнікамі, мастакамі слова, якія прымалі асабісты дзейсны ўдзел у барацьбе з гітлераўцамі, увогуле мелі надзвычай багаты і рознабаковы жыццёвы вопыт і асэнсоўвалі яго ў сваёй творчасці сумленна і шчыра. Таму ў творах, якія ўжо самім фактам свайго існавання перакрэслівалі лакіровачнапрыхарошвальную белетрыстыку пасрэдных літаратараў, выразна, а то і магутна пульсуе подых жывога жыцця, пададзенага ў яго няспрошчаным абліччы, з мноствам нявыдуманых праблем, народжаных і мірным часам даваеннай і пасляваеннай пары, і нечувана цяжкою вайной, у якой была здабыта вялікая перамога, абаронена будучыня чалавецтва.

Гэткая літаратура (яна стваралася І. Мележам, Я. Брылём, І. Шамякіным, І. Навуменкам, В. Быкавым і А. Кулакоўскім ды яшчэ цэлым шэрагам пісьменнікаў) тады прываблівала сэрцы шматлікіх чытачоў, якія шукалі ў літаратуры праўду. І. Навуменка ведаў пра ўсё гэта і па сваёй журналісцкай працы ў палескай глыбінцы, а потым і ў сталічнай «Звяздзе», і як чалавек, які з маладых гадоў прагна чытаў мастацкую літаратуру. Сваю ўласную пісьменніцкую сілу ён адчуваў добра і ганарыўся ёю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x