Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхась Тычына

ВОБРАЗ МАЦІ I ЎВОГУЛЕ ЖАНЧЫНЫ Ў ТВОРАХ ІВАНА ШАМЯКІНА

Для кожнага прыстойнага чалавека ў цывілізаваным грамадстве маці — найбліжэйшы і самы дарагі, можна сказаць, святы чалавек. Гэтая акалічнасць знаходзіць адлюстраванне ў творчасці выдатных пісьменнікаў розных народаў свету. Беларуская літаратура новага часу таксама заўсёды аддавала вялікую ўвагу жанчыне. Асабліва хораша пісаў пра яе Якуб Колас. Ягоная палеская кветка Ядвіся з трылогіі «На ростанях» стала адным з самых паэтычных вобразаў беларускай жанчыны. А хіба можна забыць чароўную купалаўскую Паўлінку з аднайменнай камедыі ці прыгожую ды разумную Ганну Чарнушку з мележаўскай «Палескай хронікі» і цэлы шэраг іншых з любоўю і пяшчотай напісаных нашымі майстрамі мастацкага слова жаночых вобразаў, праз якія адметнасць беларускага нацыянальнага характару, яго лепшыя рысы адлюстраваліся ярка, глыбока і рознабакова.

Па ўмовах жыцця ў дзіцячыя і юнацкія гады Іван Шамякін быў найбольш блізкі да маладога Якуба Коласа. Абодва яны раслі і сталелі ў сям’і лесніка, з малалецтва прывучаліся спасцігаць красу беларускага лесу, багацце душы яго ахоўнікаў. Гэтая блізкасць жыццёвых вытокаў, вядома ж, уплыва­ла і на творчасць Івана Шамякіна, для яго коласаўская традыцыя ва ўсёй глыбіннасці аказалася вельмі прывабнай і па-сапраўднаму плённай.

Думаецца, што Івану Шамякіну надзвычай імпанавала Коласава непахісная сардэчная адданасць жонцы Марыі Дзмітрыеўне. Сваё сямейнае жыццё з Марыяй Філатаўнай Кротавай Іван Пятровіч усталёўваў на такім жа прынцыпе. Ва ўсякім разе, гарманічнасць гэтага жыцця, заснаваная на глыбокай духоўнай еднасці мужа і жонкі, у абодвух пісьменнікаў бясспрэчная.

Можна прыгадаць, што ў радаводах Коласа і Шамякіна ёсць блізкія рысы. Тут прыкметна арганічная чалавечнасць сямейных традыцый.

Добра вядома, з якою сардэчнасцю ставіўся Якуб Колас да любімага дзецьмі дзядзькі Антося, які сваё жыццё прысвяціў сям’і брата Міхала, Коласавага бацькі.

У радаводзе бацькоў Івана Шамякіна асаблівай чалавечнасцю вызначалася матчына лінія Кротавых, пра якую пісьменнік грунтоўна расказваў у дзённікава-мемуарным нарысе «Карэнні і галіны» з аднайменнай кнігі, выдадзенай у 1986 годзе.

Пра сваю маці ён ці не найбольш падрабязна напісаў у аўтабіяграфіі, змешчанай у калектыўнай кнізе «Пяцьдзесят чатыры дарогі» (1963).

У характары маці Іван Пятровіч найперш вылучае працавітасць і мужнасць. «Гэтая маленькая, нізенькая жанчына — мая маці — была мужным і дужым чалавекам. Яна сама рабіла любую мужчынскую работу ўдзень, а ўвечары прала і ткала. Магчыма, што зрэдку на яе нападаў страх», — чытаем у аўтабіяграфіі.

Падставы для страху былі важкія, бо жанчыне часта даводзілася заставацца з малымі дзецьмі ў хаце лесніка, якая стаяла ў густым сасновым лесе. Гэта здаралася тады, калі бацька Пятро Мінавіч затрымліваўся на дальнім абходзе або трапляў у бальніцу, паранены парубшчыкамі. Ляснік ён быў строгі, і парубшчыкі помсцілі яму, пагражалі расправіцца з сям’ёй. Каб адагнаць страх і паказаць, што яна не з палахлівых, у выпадку чаго жартаваць не будзе, жанчына «брала стрэльбу, выходзіла на ганак і страляла ў паветра». «Гэтыя яе стрэлы, — працягвае пісьменнік, — былі прадметам жартаў суседніх леснікоў, якія часам збіраліся разам, рыхтуючы аблаву на парубшчыкаў». Але Сынклеце Шамякінай (так звалі маці пісьменніка) было не да жартаў.

Сваіх дзяцей, як і кожная маці, любіла, а працаваць іх прымушала яшчэ змалку. Івану Пятровічу, як і мноству іншых вясковых хлапчукоў, даводзілася быць пастухом — пасвіць уласную жывёлу, часта з дадаткам сялянскіх бычкоў і цялушак. Занятак не дужа складаны, але свае нязручнасці ў ім былі. Галоўная з іх тая, што трэба было вельмі рана ўставаць: «Будзіла мяне маці са слязамі на вачах а пятай гадзіне раніцы».

У дзённікавай кнізе «Роздум на апошнім перагоне» (1998) І. Шамякін падкрэсліў і матчыну памяркоўнасць у абыходжанні з людзьмі, яе гасціннасць і мяккасць. «Мне, — піша ён тут, — ніколі не была ўласціва бацькава суровасць, яго зласлівасць. Я — увесь у маці, у яе быў надзіва мяккі характар. Сварлівасць матак некаторых маіх сяброў непрыемна ўражвала, з малых гадоў я лічыў, што ўсе маткі павінны быць такімі, як наша. Калі яна часам і сцёбала нас ручніком, — іншай зброі экзекуцыі не прызнавала, — то ад гэтага нам з Паўлам (малодшы брат пісьменніка) хацелася не плакаць, а смяяцца. Плакалі мы назнарок, каб маці лягчэй стала, хутчэй адышло ад сэрца. Хітруны! Паплачам — і маці тут жа шкадавала нас, намазвала скібкі хлеба маслам ці давала па драбку цукру».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x