Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Для ажыццяўлення такіх спадзяванняў Іван Пшанічны гатовы на многае. Ён лічыў магчымым забіць аднапалчаніна Фішара, калі той стане на шляху перабежчыка. «З гэтым “вучоным”-няўдакам управіцца яму, калі б што здарылася, было б няцяжка», — мяркуе здраднік. Але Фішар быў «у сакрэце» трохі наперадзе ад іншых чырвонаармейцаў, ён не заўважыў уцёкаў Пшанічнага і таму не трапіў пад яго расправу, а загінуў у няроўным баі ад фашысцкай кулі.

Намерваўся Пшанічны выдаць гітлераўцам і ўсё, што ведаў пра армію. «Калі б патрабавалі даць звесткі пра свой полк, ён не таіўся б. Навошта? Усё роўна раней ці пазней полк разаб’юць канчаткова, гэта зусім не залежыць ад таго, пасведчыць ім Пшанічны ці не. Калі запатрабуюць яшчэ чаго, ён зробіць усё, бо ўсё гэта будзе для яго і супраць тых, ад каго ён досыць напакутаваўся на сваім вяку».

Апошнія словы заслугоўваюць асаблівай увагі, бо тут зусім недвухсэнсоўна сцвярджаецца, што матыў помсты, наяўнасць якога ў Пшанічнага адмаўляе Пажарыцкі, быў вельмі істотны ў здрадніцтве перабежчыка. Нездарма ж ён «таемна радаваўся», калі пачалося гітлераўскае нашэсце на краіну.

М. Пажарыцкі піша і пра тое, што, трапіўшы на перадавую, «чырвонаармеец Пшанічны не збіраўся пакідаць баявую пазіцыю». Гэта зноў жа не адпавядае фактычнаму зместу твора. Васіль Быкаў выразна падкрэсліў, што Пшанічны даўно падрыхтаваўся да здрадніцтва. Таму Іван рупліва прыхаваў «нямецкі пропуск-лістоўку», у якой прапаноўвалася добраахвотная здача ў палон.

Пшанічны яўна зацыкліўся на крыўдзе і злосці на бальшавікоў, якія з-за раскулачанага бацькі не дазволілі хлопцу заняць належнае месца ў грамадстве. Вынік той зацыкленасці жахлівы. «Толькі — сам сабе, сам для сябе, наперакор усім — такі воўчы дэвіз засвоіў пакрысе Іван Пшанічны. Ён не грэбаваў нічым, — калі тое трэба было — хлусіў, краў, ашукваў, да слабейшых у яго заўжды накіпала нянавісць, дужэйшых ён пабойваўся і ненавідзеў. Ён разумеў, што рабіўся нягодны, нялюдскі, злы і нядобры, як бацька, але перайначыць сябе ўжо не мог і каціўся ўсё болей туды, куды гнала чалавека ягоная крыўда і злосць», — чытаем у аповесці.

Іванаў бацька — гэта Супрон Пшанічны. Пра яго, злога і нядобрага, М. Пажарыцкі, зноў насуперак фактычнаму зместу твора, піша апалагетычна: «Супрон быў добрым сем’янінам, спагадлівым чалавекам. У цяжкую часіну людзі не раз звярталіся да яго па дапамогу. Ён ішоў ім насустрач, выручаў». «Стварэнню матэрыяльнага дабрабыту стары Пшанічны надаваў нямала ўвагі, аднак у першую чаргу імкнуўся да больш высокіх каштоўнасцяў».

Зусім іншая атэстацыя даецца Супрону ў аповесці. Там падлетак Яшка Церах сцвярджае, «што стары Пшанічны — вясковы міраед, што ён змардаваў яго, Іванаву, маці, бы батрака, заездзіў самога Івана, што ён гато­вы задушыцца ад сквапнасці». Перабольшвае хлопец? Здаецца, не, бо цану Супронавай выручкі добра ведае. Гэта ягоная матуля, удава Міроніха (яна далёкая сваячка Супрона), звярталася да старэйшага Пшанічнага па дапамогу (пра іншыя выпадкі ў аповесці не згадваецца). І той з незадаволеным пакырхваннем і злосным чмыханнем адшкадаваў пуд збожжа. Але не з-за спагады да гаротнай жанчыны, а як плату за парабкоўства Яшкі — Супрон «у касьбу, жніво, малацьбу» наймаў работнікаў і ставіўся да іх вельмі патрабавальна, так, што «мала хто мог дагадзіць яму». Цяпер была якраз касьба, праца нялёгкая і для дарослага чалавека. А тут давялося выжыльвацца не вельмі моцнаму падлетку. І ён незнарок зламаў гаспадарову касу. «За зламаную касу Яшка працаваў у іх лішні тыдзень — стагаваў, сушыў, звозіў сена, затым яшчэ памагаў у жніво». Словам, з прыхільнікам «больш высокіх каштоўнасцяў» расплаціўся спаўна, праўда, не духоўна, а матэрыяльна, фізічнай працай. А быў жа ён яшчэ жорстка біты, тады ж, як зламаў касу.

З гэтай нагоды Супрон, шалёны ад злосці, «аберуч схапіў касільна, замахнуўся і, крычучы і ўсё больш звярэючы, пачаў ім біць хлопца па галаве, руках, якія ўзняў той, каб засланіцца».

Разглядаючы эпізод дзікай расправы раззлаванага ўласніка з нанятым парабкам за міжвольную правіну, потым жа і кампенсаваную, М. Пажарыцкі згадвае пра «добрыя і мудрыя бацькоўскія традыцыі» ў сям’і Пшанічных і зусім пэўна апраўдвае лютасць Супрона, маўляў, ён, «відаць, вельмі любіў» тую зламаную касу. «Сваімі адносінамі да яе персанаж нагадвае дзядзьку Антося з “Новай зямлі” Якуба Коласа», — падсумоўвае крытык.

І як толькі ўзнялася рука напісаць такое? Гэта найдабрэйшы дзядзька Антось з яго выключнай любасцю да дзяцей мог дзіка дубасіць падлетка?! Каб дапусціць такую недарэчную думку, трэба зусім не зважаць на рэальны змест «Новай зямлі» ды і ад фактаў самой рэчаіснасці абстрагавацца, бо дзядзька Антось не толькі герой коласаўскай паэмы, але і чалавек, які існаваў у рэальным жыцці (Коласаў вельмі рахманы дзядзька). Адвольная суб’ектывісцкая інтэрпрэтацыя не палічылася і з гэтым. А лічыцца з фактамі трэба абавязкова, бо яны, як даўно сказана, упартая рэч. Яны здольныя ўносіць яснасць у самых заблытаных сітуацыях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x