Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 2004 годзе, але трошку пазней за Аўрамчыкаў зборнік, выйшла і кніга ўспамінаў «Наш Быкаў». Падрыхтаваў гэтую кнігу, якой, думаецца, наканавана вялікая грамадская цікавасць, Генадзь Бураўкін. Ён і ў час са­мых злосных нападак на пісьменніка мужна бараніў яго. А цяпер ён вельмі аператыўна сабраў прадстаўнічае кола аўтараў, якія добра ведалі выдатнага мастака і сябравалі з ім, з той ці іншай нагоды сустракаліся, захапляліся яго творчасцю, цанілі яго грамадзянскую мужнасць і чалавечае высакародства.

Сярод тых, для каго Васіль Быкаў быў сапраўды «наш», непахісны аўтарытэт у справах жыццёвых ці творчых, а то і адных і другіх, бачым сястру майстра Валю, яго сына, медыка па прафесіі Васіля, найбліжэйшага сябра Рыгора Барадуліна. Законнае месца па праву трывалага сяброўства тут і ў В. Тараса, С. Законнікава, А. Кудраўца, А. Вярцінскага, В. Казько, А. Жука і шэрагу іншых беларускіх пісьменнікаў. Ёсць у кнізе і маскоўскія сябры Бы­кава, даследчыкі яго творчасці Л. Лазараў, В. Аскоцкі. Украіна прадстаўлена пісьменніцкімі імёнамі Д. Паўлычкі, У. Яварыўскага, Р Лубкіўскага. Сваё слова сказалі таксама слынныя літоўскія майстры пяра В. Пяткявічус і М. Слуцкіс, нашы прадстаўнікі выяўленчага мастацтва Л. Шчамялёў і Г. Вашчанка, такія выдатныя вучоныя беларусы з сусветным прызнаннем, як акадэмікі некалькіх акадэмій Р Гарэцкі і Б. Кіт, шэраг нашых і замежных грамадскіх дзеячаў. А ў выніку воблік Васіля Быкава паўстае праз цікавыя канкрэтныя сведчанні ў многіх выразных абрысах, хоць, вядома, і не з вычарпальнай паўнатою, якая ў дачыненні да асоб быкаўскага маштабу, мабыць, недасягальная ўжо таму, што яны праз свае творы здольныя раскрывацца ў розныя часы ўсё новымі гранямі.

Сам Васіль Быкаў, ужо смяртэльна хворы, здзейсніў яшчэ адзін подзвіг, стварыўшы кнігу «Доўгая дарога дадому» (Мінск, 2002). У нашай літаратуры ўспамінаў гэта ўнікальная з’ява, твор, які здзіўляе багаццем фактаў, глыбінёй пісьменніцкага роздуму над жыццём чалавека і грамадства ў бурлівым ХХ стагоддзі, на самых крутых перавалах гістарычнага быцця, калі на долю беларусаў раз за разам выпадалі вельмі суровыя, часта жахлівыя выпрабаванні.

Кніга была задумана як бясхітрасны расказ, даверліва-спавядальнае слова пра ўласны лёс аўтара, воляю часу і абставін вымушанага прайсці праз такое віхурнае кола падзей, толькі выжыць у якім, а тым больш застацца незламаным чалавекам было неймаверна цяжка.

Васіль Быкаў годна, вельмі мужна адольваў мноства перашкод, якія паўставалі перад ім. Але ў «Доўгай дарозе дадому» ён рашуча пазбягае ўсякай патэтыкі, гучных слоў, прыхарошвання ўласнай асобы, яе выпінання, якое вельмі ж шкодзіць у мемуарах амбіцыёзных аўтараў. Ён і тут застаецца такім жа сціплым, далікатна стрыманым, якім быў і ў рэальным, практычным жыцці. Але бачыў ён і ўдумліва асэнсоўваў вельмі многае і перадаў чытачу сваё асэнсаванне рэчаіснасці без прэтэнцыёзнасці і мудрагельства. Галоўнае, да чаго ён імкнуўся ў кнізе, зводзіцца да максімальнай праўдзівасці ва ўсім. Выдатнае чуццё мастака і чалавечая праніклівасць падказалі яму, што гэтага можна дасягнуць з найбольшым поспехам менавіта праз даверліваспавядальную гаворку пра ўсё перажытае, перадуманае, вынашанае, а то і выпакутаванае ў мастакоўскіх і практычна-жыццёвых пошуках.

Даверліва-спавядальны характар «Доўгай дарогі дадому» абумоўліваўся і тым, што гэта кніга-развітанне. Яна стала апошнім прыжыццёвым выданнем у Васіля Быкава. Што якраз так і будзе, ён добра ведаў. Такая акалічнасць таксама вымагала шчырасці асаблівай, выключнай, бо перад тварам вечнасці хоць які фальш недапушчальны ў прынцыпе.

Вядома, Васіль Быкаў і ва ўсёй сваёй творчасці за праўду змагаўся апантана. Але ва ўмовах жорсткага ідэалагічнага ўціску і яму не заўсёды ўдавалася адстаяць напісанае ад большых ці меншых цэнзурных скажэнняў, з якімі даводзілася, заціснуўшы душэўны боль, мірыцца, каб твор усё ж дайшоў да чытача. Пра гэта згадваецца і ў «Доўгай дарозе дадому», якая, на шчасце, выйшла без цэнзурнага ўмяшання.

Васіль Быкаў на працягу ўсяго свайго творчага шляху аддаваў перавагу творам адносна невялікага памеру (славутая гранічна сціслая быкаўская аповесць як жанравая разнавіднасць гэтай літаратурнай формы), а ў апошнія гады і ўвогуле стаў пісаць галоўным чынам кароткія прытчы (прыпавесці) са шматзначным падтэкстам. А «Доўгая дарога дадому» ёмістая не толькі рэальным зместам, але і памерам. У ёй ажно 544 старонкі. З’ява для Бы­кава выключная. І напісана ўсё гэта толькі па памяці. Яна ў пісьменніка заставалася выдатнай да канца яго зямных дзён. Але і сведчанні вельмі добрай памяці час ад часу не шкодзіць звяраць з дакументамі. У Васіля Быка­ва такой магчымасці не было. Ствараючы «Доўгую дарогу дадому», ніякімі дакументальнымі матэрыяламі карыстацца ён не мог. І ўсё ж кніга атрымалася вельмі змястоўнай, дакладнай і ў фактычным плане. Я спатыкнуўся толькі на дзвюх мясцінах, у якіх быкаўская памяць дала збой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x