Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гаўрыла стаяў зусім прамоклы і думаў: чаму так цяжка народу беларускаму заўсёды было на такой цудоўнай прыгожай зямлі? Чаму беларусы, у якіх такая багатая гісторыя, не могуць пабудаваць самастойную дзяржаву? Чаму беларусы, якія далі свету так многа славутых імён, не могуць адстаяць беларушчыну, а больш служаць то аднаму, то другому суседу? Чаму такі працавіты, добры і таленавіты народ застаецца зусім абяздоленым? Чаму беларусам, якія так любяць сваю зямлю, часта зусім няўтульна жыць у род­ным краі, чаму іх тут крыўдзяць і яны ніяк не могуць дасягнуць таго, каб “людзьмі звацца”?»

Гэтыя пачуцці, вельмі істотныя для разумення асобы і жыццёвага лёсу Гаўрылы Гарэцкага, кроўна блізкія і самому аўтару аповесці. Пра тое пераканальна гаворыць, апрача ўсяго іншага, і ягоная кніга «Шляхам адраджэння». Яна, як падкрэслена ў анатацыі, увабрала ў сябе роздум Радзіма Гаўрылавіча «пра нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча бела­рускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў літаратуры, мастацтва і навукі».

Памер кнігі — каля 12 друкаваных аркушаў. І ўсе яны маюць высокую інфарматыўнасць, характэрную для сапраўднага вучонага. Цікавыя звесткі ўражваюць амаль у кожным артыкуле. З кнігі «Шляхам адраджэння» чытач даведаецца, напрыклад, пра такое: «Беларусы, як тыя камяні, раскіданы па ўсёй зямлі. Па колькасці насельніцтва яны займаюць другое ці трэцяе мес­ца ў многіх краях і абласцях Саюза [былога]: Латвіі, Карэліі, Прыморскім краі, Амурскай, Архангельскай, Калінінградскай, Белгародскай, Калужскай, Курскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Мурманскай і іншых. Усіх беларусаў па-за межамі рэспублікі больш за 2 мільёны. Не менш іх і за межамі Саюза. А колькі былых беларусаў ужо не лічаць сябе беларусамі!» У другім месцы падкрэсліваецца: «Цяпер беларусы расселены па ўсіх кантынентах Зямлі. Калі б беларусы натуральна жылі на сваёй этнічнай тэрыторыі ды не разбуральныя войны, у выніку якіх гінулі кожны чацвёрты, трэці, а то і другі чалавек, то цяпер было б 25—30 млн беларусаў».

Натуральнаму жыццю беларусаў, слушна сцвярджаецца ў кнізе, страшэнна пашкодзіў бальшавіцкі таталітарызм: «Бальшавікі пайшлі на самы жорсткі этнацыд і генацыд, разбурылі этнічнае ядро беларускай нацыі шля­хам прымусовай індустрыялізацыі, гвалтоўнай калектывізацыі і раскідвання народаў па тэрыторыі велізарнай імперыі, часткова знішчылі беларускую нацыянальную эліту, а рэшту народа падавілі».

Наконт частковага знішчэння нацыянальнай эліты сказана, як мне зда­ецца, не зусім дакладна. Наша эліта, яе самая актыўная нацыянальна свядомая праслойка была вынішчана капітальна, амаль поўнасцю, прынамсі ў 1930-я гады. Адны пісьменніцкія шэрагі як былі прарэджаны! Вынішчаліся нават тыя пісьменнікі, якія ва ўсім падтрымлівалі ўладу, захоплена, з вялікім энтузіязмам прапагандавалі камуністычныя погляды. А колькі людзей з на­цыянальнай эліты апынуліся ў выгнанні! На гэты конт Радзім Гарэцкі піша: «Амаль з кожнага пакалення беларусаў за апошнія два стагоддзі найбольш ініцыятыўныя, адукаваныя, свядомыя асобы, патрыёты Бацькаўшчыны сталі выгнаннікамі са сваёй зямлі. Гэтыя нашы страты на пакутлівым гістарычным шляху моцна аслабілі генафонд нацыі».

Велізарную шкоду ўсёй беларускай справе прынесла страта сапраўднай дзяржаўнай незалежнасці, свайго нацыянальнага суверэнітэту. Існаванне БССР, створанай бальшавікамі, па сутнасці, вымушана, у процівагу БНР, вядома, неяк падтрымлівала хоць бачнасць нацыянальнага жыцця. Але ж усе прынцыповыя справы вырашаліся тады ў Маскве. І дастаткова было яе дыктатарам кіўнуць пальцам, каб у нас паляцелі тысячы галоў самых свядомых патрыётаў.

Выдатна ведаючы пра ўсё гэта праз лёс самых блізкіх людзей, Радзім Гарэцкі настойліва паўтарае, што нацыянальнае адраджэнне павінна быць комплексным, як ён кажа, інтэгральным і абавязкова ўключаць у сябе аднаўленне нацыянальнага суверэнітэту, стварэнне на справе незалежнай беларускай дзяржавы, якая абараняе ў першую чаргу інтарэсы ўласнага на­рода, кіруецца нацыянальнай ідэяй: «Мы можам адрадзіцца толькі пры ўмове комплекснага вырашэння ўсіх задач, адраджаючы адначасова дзяржаўнасць, эканоміку, духоўнасць».

Ключавое значэнне для натуральнага развіцця беларускай духоўнасці, справядліва лічыць аўтар кнігі «Шляхам адраджэння», мае бесперашкоднае развіццё роднай мовы беларусаў, актыўная падтрымка яе на дзяржаўным узроўні. «Няма мовы — няма нацыі, няма нацыі — няма дзяржавы». «Тая ўлада, якая не падтрымлівае нацыянальнае пытанне і мову свайго народа, сячэ сук, на якім яна трымаецца», — трапна, набліжаючыся да афарыстычнай выразнасці, піша Гарэцкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x