Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У адказ пайшла пасланая 10 студзеня вельмі прыгожая паштоўка, укладзеная ў яшчэ прыгажэйшы канверт: «Ваша віншавальная тэлеграма, такая ласкавая, цёплая, выключная, узрушыла сэрцы і душы ўсіх Гарэцкіх, — дзякуем Вам, дзякуем.

Шкадуем вельмі, што не пачуюць Вашых натхнёных слоў ні сам Максім, ні Леаніла Усцінаўна, ні салдат-летуценнік Лёня, ні наша маці.

І яшчэ шкадуем, што кароткае чалавечае жыццё, асабліва тых, каму ўжо недалёка да 80-ці. А так хацелася б, каб пажыць крыху болей, каб здзейсніць хаця ў малой меры Вашы надзеі.

І яшчэ шкадуем, што працяг роду нашага пад пагрозай сцірання па мужчынскай лініі. Вайна забрала трох лепшых хлопцаў нашых [маюцца на ўвазе сын Максіма Гарэцкага Леанід і пляменнікі Віктар і Уладзімір, якія таксама загінулі на вайне, баронячы краіну ад гітлераўцаў]. А жанчын, вартых роду, такіх, як Галя, мала. І гены іх праявіцца не змогуць, бо не маюць яны ўмоў для працягу.

Дык няхай жа Вашы словы будуць каталізатарамі творчасці на рэштку дзён, бо яны абуджаюць надзею.

І жывяць нязгасную веру ў вялікую будучыню беларускага прыгожага пісьменства, носьбіта і стваральніка неўміручасці нашага народа і яго куль­туры».З гэтай верай у неўміручасць беларускага народа Гаўрыла Іванавіч жыў заўсёды. Яна дапамагала яму выстаяць у многіх неспрыяльных, здавалася, невыносных абставінах і давала сілы для самаадданай працы на працягу ўсяго свядомага жыцця. Інтэлігент найвышэйшай пробы, надзелены вялікім талентам вельмі глыбокага даследчыка, а яшчэ талентам сардэчнай дабрыні і высакародства, ён паказаў, як многа можа чалавек, калі не растрачвае свой патэнцыял на дробязную побытавую мітусню ды карыслівае прыстасавальніцтва, а настойліва ідзе да мэты, часта насуперак самым нечаканым і проста жахлівым перашкодам, якіх так шмат выпадала на долю ўсіх нашых выдатных адраджэнцаў. І пакуль беларуская зямля здольная нараджаць такіх выдатных людзей, як Гаўрыла Іванавіч, у нас застаецца надзея на выжыванне ў сучасным няўмольна жорсткім свеце, які выпрабоўвае беларусаў на трываласць, можа, як ні адну іншую нацыю.

1999 г.

ПАТЭНЦЫЯЛ БЕЛАРУСА

(род Гарэцкіх у нашай гісторыі)

Радзім Гарэцкі. Ахвярую сваім «я». (Мінск, «Беларуская навука»,1998).

Радзім Гарэцкі. Шляхам адраджэння (Мінск, «Беларускі кнігазбор», 1997).

Акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі. Бібліяграфія. Складальнікі: Р. Я. Айзберг, А. М. Каўхута (Мінск, Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі, 1998).

Тры кнігі. Яны ў сукупнасці даюць выразнае ўяўленне пра трох самых выдатных прадстаўнікоў роду Гарэцкіх і разам з тым яскрава сведчаць пра вялікі творчы патэнцыял беларусаў і пра тое, як заўзята ворагі беларушчыны глушылі гэты патэнцыял, ствараючы шматлікія, часта жахлівыя, перашкоды для яго ажыццяўлення.

Пачну з першай кнігі. Яна мае падзагаловак «Максім і Гаўрыла Гарэцкія». Расказвае пра іх Гаўрылаў сын, Максімаў пляменнік. Расказвае талкова, узважана, як і належыць вучонаму, з навуковай дакладнасцю, якая забяспечваецца апорай на шматлікія дакументы і добрасумленныя сведчанні многіх людзей. Аўтарскі тэкст кнігі, якому папярэднічае змястоўная прадмо­ва М. Мушынскага, адкрываецца раздзелам «Радавод Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх». Тут ідуць згадкі пра даследчыкаў, якія вывучалі жыццё і творчасць славутых братоў, а сам радавод заглыблены ў гісторыю на цэлае стагоддзе (дзевятнаццатае). І даведзены ён да сучаснасці. Такім чынам, асветлена «роднае карэнне» нашых слынных дзеячаў, паказаны не толькі ўсе іх вядомыя продкі, зразумела, за асаблівым вылучэннем бацькоў, але і нашчадкі, людзі не проста добрыя, працавітыя і шчырыя, але часта і неардынарныя. Як Максімаў сын Леанід, які ў няпоўныя 22 гады загінуў на фронце, баронячы ад гітлераўскага нашэсця краіну, якая люта расправілася з ягоным бацькам, аб’явіўшы «ворагам народа» найсумленнейшага ча­лавека, класіка беларускай літаратуры. Імя Леаніда Гарэцкага цяпер до­бра вядома дзякуючы шырокай публікацыі ягоных франтавых лістоў. Усім, хто займаецца гісторыяй нашай літаратуры, знаёма і імя Галіны Гарэцкай, Максімавай дачкі, якая сцвердзіла сябе не толькі як захавальніца бацька­вай літаратурнай спадчыны (іншай не было — пісьменніка расстралялі з канфіскацыяй асабіста належнай яму маёмасці), але і як добрая даследчыца, аўтар цікавых успамінаў, у якіх вельмі натуральна гучыць жывое беларускае слова.

Плённа працуюць на навуковай ніве абодва Гаўрылавы сыны. Пра ўнікальныя дасягненні ў навуцы малодшага (Радзіма) скажу пазней. А што да старэйшага, Усяслава, дык ён «прафесар, доктар педагагічных навук, галоўны рэдактар часопіса «Начальная школа», аўтар шматлікіх буквароў». Так піша пра брата Радзім, дадаючы, што той жыве ў Маскве. З беларускімі справамі ён непасрэдна не звязаны, у сваёй творчай дзейнасці абмяжоўваецца праблемамі рускай культуры. Так жыццёвыя абставіны прадыктавалі сваю волю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x