Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вельмі змястоўным атрымаўся раздзел «Максім Гарэцкі: карані жыццястойкасці». Тут звяртаюць на сябе ўвагу трапныя характарыстыкі асобы пісьменніка, у якога вылучаюцца «мэтанакіраванасць, цвёрдасць рашэнняў, самадысцыплінаванасць, найвялікшая патрабавальнасць да сябе». Зусім слушны галоўны вывад: «М. Гарэцкага ўсё жыццё падтрымлівала бязмежная любоў да сваёй Бацькаўшчыны. Сваім жыццём ён падцвердзіў словы: «. ахвярую сваім “я” ва ймя святога ўсім нам Адра­джэння». Гэтая выснова добра выяўляе пафас усёй кнігі і таму заканамерна стала (у падкарочаным выглядзе) яе загалоўкам.

Як змястоўныя навуковыя артыкулы чытаюцца раздзелы «Максім Гарэцкі ў Горках» і «Лёс пісьменніка — лёс пакалення». Апошні з гэтых раздзелаў завершаны сцісла пададзенымі звесткамі пра два савецкіх арышты Максіма Іванавіча і ягоны расстрэл у 1938 годзе. Больш падрабязна расказана пра тыя арышты і расстрэл у раздзелах «№ 39: Прыцягнуць да адказнасці» і «Справа Максіма Гарэцкага». Яны напісаны па архіўных ма­тэрыялах і ўражваюць сваёй дакументальнасцю, канкрэтыкай, доказнасцю кожнага аўтарскага слова.

Публікацыя гэтых матэрыялаў уяўляецца асабліва каштоўнай яшчэ і таму, што доступ да апошняй справы Максіма Гарэцкага, заведзенай на яго ў 1937 годзе, быў дазволены толькі Радзіму Гарэцкаму як блізкаму сваяку пісьменніка. Усе іншыя даследчыкі такой магчымасці не мелі і пры нашых парадках невядома, ці будуць калі мець. Натуральна, што Радзім Гаўрылавіч падаў тыя матэрыялы з максімальнай паўнатой. Пад ягоным пяром дакументы загаварылі на ўвесь голас. І сёння проста жахае бязглуздасць і знарочыстая дэмагагічнасць сфабрыкаваных абвінавачанняў, у выніку якіх быў знішчаны выдатны пісьменнік. А гэта ў свой час была распаўсюджаная практыка, цана якой — мільёны загубленых жыццяў. Канвеер смерці працаваў з д’ябальскім размахам. Людзей у 1930-я гады знішчалі без суда і сапраўднага следства, па рашэннях так званых «троек», якія выносілі прысуды з маланкавай хуткасцю. У кнізе прыводзяцца звесткі, што адна з такіх «троек» 25 студзеня 1938 года разгледзела ажно 406 спраў, па якіх былі абвінавачаны 923 чалавекі, з іх 587 прысуджаны да расстрэлу. Так дзейнічалі ў Смаленскай вобласці, дзе быў вынесены смяротны прысуд і Максіму Гарэцкаму. Групу з 40 зняволеных, у якой наш пісьменнік ішоў трыццатым, расстралялі і паспелі пахаваць за 15 хвілін. «Вось так па-ўдарнаму працавала “самая передовая и справедливая в мире” сталінская судовая сістэма па генацыду ўласнага народа», — з сарказмам зазначае Радзім Гарэцкі, даючы ўрэшце волю ўласным пачуццям, свайму чалавечаму хваляванню, якое ў яго звы­чайна стрымліваецца — каб больш гаварылі самі факты, дакументы, гучала іх неабвержнае слова.

Пра размах рэпрэсій, іх масавасць у 1930-я гады вельмі дасведчана гаворыць і прафесійны работнік расійскай службы контрразведкі М. М. Ількевіч, які зацікавіўся лёсам М. Гарэцкага і адшукаў некаторыя раней невядомыя матэрыялы пра яго, цяпер з удзячнасцю ўлічаныя ў кнізе. «Указанні аб правядзенні масавых аперацый і арыштаў, — сведчыць Ількевіч, — паступалі на месцы з НКУС СССР з сярэдзіны лета 1937 года. З кастрычніка 1937 года Масква стала даваць больш жорсткія і катэгарычныя патрабаванні аб павелічэнні колькасці арыштаў і разгляду крымінальных спраў на месцах. Упраўленні НКУС па абласцях (краях), у сваю чаргу, спускалі ў гарадскія і раённыя аддзелы НКУС кантрольныя лічбы з указаннем мінімуму арыштаваных і разгледжаных крымінальных спраў. Было дазволена не абмяжоўвацца ўзроставым і нацыянальным складам арыштаваных. Паміж перыферыйнымі аддзеламі ў абласцях і ўпраўленнямі НКУС БССР разгарнулася спаборніцтва за максімальную колькасць арыштаваных і расследаваных спраў. Такое становішча прывяло да таго, што аператыўныя супрацоўнікі, якія ахвотна фальсіфікавалі крымінальныя справы, былі ў аўтарытэце ў кіраўніцтва, прасоўваліся па службе, заахвочваліся грашыма, атрымлівалі дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароджанні, падарункі. І, наадварот, хто з супрацоўнікаў супраціўляўся гэтаму — знаходзіўся ў апале, пад пастаяннай пагрозай арышту».

У такой атмасферы сумленнаму чалавеку, калі ён да таго ж быў яшчэ і прыхільнікам беларускага адраджэння, уцалець было вельмі цяжка, амаль немагчыма. Вось чаму драматычныя павароты, якія лёгка маглі прывесці да поўнай трагедыі, так часта спасцігалі і Гаўрылу Гарэцкага. Яму прысвечана большая частка кнігі. Тлумачэнне гэтаму простае: пра бацьку, жыццё якога ведаеш да драбніц, пісаць можна бясконца, асабліва калі ён прайшоў праз столькі выпрабаванняў, як Гаўрыла Іванавіч. Савецкая ўлада арыштоўвала яго ажно пяць разоў, двойчы прысуджала да расстрэлу, які адмяняўся толькі ў выніку, можна лічыць, неверагоднага збегу абставін. Ужо адно тое, што першы расстрэльны прысуд быў заменены на 10 гадоў канцлагера самім Сталіным, які адгукнуўся на просьбу Чарвякова і Галадзеда захаваць маладому вучонаму жыццё, выглядае як найвялікшы цуд, бо на паслабленне кары згадзіўся жахлівы тыран.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x