Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так завяршыўся для Гаўрылы Гарэцкага арышт 1930 года. І да нечаканага зняволення поўны светлых надзей, бадзёрасці і сіл навуковец, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук (яго пазбавяць акадэмічнага звання разам з В. Ластоўскім, У. Пічэтам, Я. Лёсікам, С. Некрашэвічам), паехаў на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Не ў якасці выдатнага арганізатара буйнамаштабных спраў, а як вельмі небяспечны зэк, якому на тым будаўніцтве належала прайсці суровую школу сацыяльнага перавыхавання. Гэтак тады называўся грубы здзек над сумленнымі людзьмі.

Пачынаць даводзілася ўсё спачатку. Гаўрыла Іванавіч мусіў авалодаць зусім новай для сябе спецыяльнасцю геолага, па якой ён таксама з цягам часу стаў акадэмікам (да арышту 1930 года ўзначальваў вялікі Інстытут лясной і сельскай гаспадаркі, у акадэмікі выбіраўся па эканамічнай геаграфіі). Пра ўсё гэта ў кнізе сказана зноў жа коратка, з той сцісласцю, калі факт, падзея толькі засведчаны, але колькі-небудзь падрабязна не каменціруюцца. Галоўная ж увага звернута менавіта на арышт 1930 года і трохі менш драматычнае зняволенне ў 1922 годзе. Атрымалася змястоўная дакументальная аповесць пераважна пра гэтыя арышты, напісаная, як і многае пра Максіма Гарэцкага, па матэрыялах пра бацьку з закрытага кадэбісцкага архіва. Да іх Радзіма Гарэцкага, як і да справы Максіма Іванавіча, дапусцілі толькі ў па­радку выключэння, якое цяпер было дазволена сыну пакутніка. Таму пратаколы допытаў бацькі, яго паказанні, заявы, сведчанні іншых асоб, прынамсі пра зняволенага ў 1930 годзе акадэміка, падаюцца ў кнізе надзвычай шчодра, амаль без скарачэнняў.

Аўтара і тут можна зразумець. Яму важна было апублікаваць тое, што дзесяцігоддзямі ляжала ў наглуха замураваных архіўных сховішчах. А яно высвечвае сапраўдны воблік выдатнага вучонага і мужнага чалавека, які застаўся непахісным і перад пагрозай, здавалася, ужо тады няўхільнай смерці.

Карацей кажучы, каштоўнасць гэтых матэрыялаў як дакументальнага сведчання несумненная. Але з пункту гледжання чытацкага ўспрыняцця аповесці бачыцца і пэўная празмернасць у іх падачы. Бо суцэльны архіўны тэкст, у якім з самымі дробнымі дэталямі абмяркоўваюцца спецыяльныя навуковыя праблемы на ўзроўні іх разумення ў пачатку 1930-х гадоў, займае многія старонкі. І ідзе ён без аўтарскага каментарыя, які быў бы ў шэрагу выпадкаў вельмі дарэчы.

Вядома, для самога Гаўрылы Іванавіча, калі ён сядзеў за турэмнымі кратамі, уся гэтая дэталізацыя была неабходнай і выключна важнай. Праз яе ён змагаўся за сваю праўду і само жыццё. Але ў аповесці, якая адрасуецца не адным спецыялістам у адпаведнай галіне навукі, а разлічана на больш шырокае кола людзей, аўтару твора можна было б смялей выяўляць не толькі строга навуковы, але і ўласна пісьменніцкі пачатак, на аснове вельмі аб’ёмных дакументаў ствараючы больш сціслае ўласнае апавяданне, у прыватнасці хоць бы разбіваць суцэльны шматстаронкавы архіўны тэкст гаворкай ад свайго імя. І трэба сказаць, што там, дзе Радзім Гарэцкі ўсё ж адважваецца сам браць слова, яно ў яго гучыць змястоўна і пранікнёна. Вось як ён піша пра пакуты сваёй маці пасля арышту бацькі: «Лару звольнілі з пасады і ўсюды адмаўлялі ў рабоце, як толькі даведваліся, што яна жонка “ворага народа”. Многія знаёмыя, нават тыя, якія раней стараліся з імі пасябраваць, зараз не заўважалі ці пазбягалі яе. Іншы раз, убачыўшы яе, пераходзілі на другі бок вуліцы, каб не сустракацца. Баяліся. Знаёмства з сям’ёй “ворага народа” было небяспечна. Заўсёды вельмі добразычлівая, таварыская, Лара балюча перажывала той вакуум, які раптоўна ўтвараўся вакол яе. Адчуванне, што яна нейкая “пракажоная”, ад якой шарахаюцца амаль усе знаёмыя, вельмі прыгнятала. Калі раней яна ішла па вуліцы, радасна і весела глядзела вакол сябе, усміхалася людзям, дрэвам, кветкам, дык цяпер баялася падняць вочы, каб не напужаць знаёмага, які выпадкова сустрэўся. Усё здавалася змрочным і сумным. Без працы, без грошай, без падтрымкі многіх былых сяброў. Іншы раз проста не хацелася жыць. Але жыць трэба. Карміць сям’ю, малых дзетак».

Вельмі нават нядрэнная проза. І не толькі дакументальная, але, здаецца, і мастацкая.

А гэта ўжо пра пачуцці бацькі-зэка: «Пакуль даехалі да Віцебска, надвор’е сапсавалася, стала хмарна, пайшоў дождж, задуў халаднаваты вецер. Настрой яшчэ больш пагоршыўся. Высадзілі з вагонаў, пастроілі ў шарэнгі і стаялі так пад дажджом больш дзвюх гадзін: зняволеныя — гэта ўжо не людзі, усё вытрымаюць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x