Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Логвінаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рома Свечнікаў. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома Свечнікаў. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
“Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.

Рома Свечнікаў. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома Свечнікаў. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтак пройдзе яшчэ тыдзень майго жыцця ў Тэгеране. Нягледзячы на праблемы з паліцыяй, жытлом і грашыма, мяне неверагодна торкае гэты горад. У нас вельмі шмат агульнага з іранскай моладдзю. Ім гэтак жа балюча за сваю радзіму. Ім не зразумела, чаму іх лічаць тэрарыстамі, як нам не зразумела, чаму нас лічаць нязручнай скацінаю. Яны гэтак жа пакутуюць з пашпартамі. Кожны з іх можа распавесці гісторыю пра тое, як адгроб па спіне дубінкай, яны гэтак жа хаваюцца па ўніверсітэтах ад арміі ды ім усім таксама не вядома, што далей.

Брудна, брутальна і па-брацку

Я, Нэда і Самір едзем на Каспійскае мора. Іран тут чымсьці нагадвае Грузію, толькі неверагодна брудную і брутальную. Узбочыны і лес заваленыя горамі смецця. Увечары мы ідзём на пляж. Я забягаю ў ваду па пояс. Дзяўчаты пачынаюць крычаць з берага і просяць мяне вярнуцца, бо гэта «very dangerous!». Мне смешна да слёзаў, але яны ўсхваляваныя не на жарт. Да іх падключаецца нейкая групка іранцаў. Баюся, як бы мяне не пачалі ратаваць, і вылажу на бераг. Іранцы, якія падаспелі, цікавяцца, ці не п’яны я. У іх вачах я вельмі рызыкаваў.

Дзяўчатам у Іране дазволена купацца ў публічных месцах толькі ў адзенні, але існуюць і адмысловыя басейны для жанчын, дзе яны могуць плаваць у купальніках. Аказваецца, мае сяброўкі зусім не ўмеюць трымацца на вадзе.

Назаўтра між сёстрамі здараецца сварка. Я прымаю бок Нэды, і мы абое, як Адам і Ева, з ганьбай пакідаем машыну. Я прапаноўваю Нэдзе дабрацца да Тэгерана аўтаспынам. Ці то нам неверагодна шанцуе, ці то ў Іране найлепшы аўтаспын, але хутка мы дабіраемся да сталіцы і, трохі падаўленыя канфліктам, развітваемся адно з адным.

Ізноў я ў парку. Мы з ім парадніліся. Мяне пазнаюць ахоўнікі, дворнікі і працаўнікі шапікаў. Я ведаю ўжо паўсотні чалавек у гэтым горадзе, не ўлічваючы сакрэтнай паліцыі, і мне няма каму патэлефанаваць. Чарговы раз раблю таблічку «Looking for host». Парк пусты – ужо каля дванаццатай гадзіны ночы. Адзіная забаўка – англійска-рускі слоўнік. Адкрываю на першай старонцы і пачынаю чытаць усё запар:

Abandon – пакідаць.

Abrupt – рэзкі, раптоўны.

Absent-minded – рассеяны.

Нарэшце нейкія людзі запрашаюць мяне да сябе ў госці. А другой гадзіне ночы я ўваходжу ў іх кватэру, стомлены і разбіты. Усміхаюся праз сілу, пытаю, дзе душ. Стан ваннага пакоя вельмі трапляе ў настрой – цвіль на столі, брудная шчарбатая кафля, дробныя насякомыя разбягаюцца пад маімі нагамі. Потым мне паказваюць спальнае месца – гэта наскрозь прапылены і прапалены дыван. Напэўна, я раблю нешта не так?

І вось, калі я – вараная бульба, размазаная лыжкай па талерцы, – упершыню за час дарогі думаю пра дом, са мной нарэшце здараецца неверагодная сустрэча. Відаць, упершыню за ўсё падарожжа я сустракаю чалавека, які нагадвае мне мой жа адбітак у люстэрку. Яго клічуць Абцін, яму дваццаць, мы знаёмімся з ім у тым самым парку. Ён запрашае мяне дадому, папярэджвае бацькоў.

У ягонай хаце ўсё гэтак жа, як у маёй, але з іранскім акцэнтам. Я ем тую ж ежу – курыцу з рысам, але з іранскімі спецыямі, мы сядзім на падлозе. У яго пакоі тое самае хлам’ё, што і ў маім: друкарская машынка, піянерскі горн, калекцыя фотакамер, таблічкі з забароннымі знакамі і надпісамі ды іншыя вельмі патрэбныя рэчы. Але машынка – з персідскай клавіятурай, горн – трохі карацейшы за наш, айчынны. Ён вучыцца ва ўніверы мастацтваў. Мы разглядаем яго працы, і я губляю дар мовы. Я знаходжу партрэт свайго бацькі і брата – ды што там, я знаходжу сябе. Я магу распавесці пра кожную дробную дэталь на яго малюнках. Нягледзячы на тое, што ён вельмі дрэнна гаворыць па-англійску, мы размаўляем паўночы аб усіх самых важных для нас рэчах.

Гэтая сустрэча ў корані змяняе маё ўяўленне пра краіну. Да апошняга моманту я жыў сярод іншапланецян, якія не разумеюць мяне, і я не надта спяшаўся разумець іх, але цяпер я сустрэў родную душу, і гэта самае важнае, што я магу сказаць пра Іран.

«Басідж» так і не патэлефанавалі мне – яны проста скралі маю флэху з бясцэнным фотаматэрыялам. Я пражыў у Іране месяц за некалькі даляраў. Я так і не з’ездзіў у Шыраз, пра які плакаў Ясенін, я не бачыў вярблюдаў. Я адчуў іншы Іран, поўны падпольнай музыкі, вечарынак, наркаманаў і гарадскіх фрыкаў. Тэгеран вялікі і хуткі, як Масква – у ім можна знайсці ўсё і ўсё страціць. Тэгеран такі ж маўклівы і замкнёны ў сабе, як Менск – у ім амаль немагчыма сустрэць турыстаў. Я апускаю вочы ў зямлю, калі бачу чарговы патруль у цывільным. Але ўнутры я смяюся, бо ведаю: сіла ў праўдзе, а яшчэ ў веры, рашучасці і маладосці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x