Уладзімір Касько - Святло далёкай зоркі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Касько - Святло далёкай зоркі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Биографии и Мемуары, История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святло далёкай зоркі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святло далёкай зоркі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864–1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвяковых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, пра ўплыў, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі.
Для фалькларыстаў, этнографаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйных школ, работнікаў асветы, культуры, літаратуры і мастацтва.

Святло далёкай зоркі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святло далёкай зоркі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ да пачатку першай рускай рэвалюцыі ў Сержпутоўскага складаюцца перадавыя грамадска-палітычныя і філасофскія погляды. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічалі кнігі палітычнага, філасофскага і сацыяльнага зместу. Аб тым, што Сержпутоўскі цікавіўся такой літаратурай, сведчыць сшытак афарызмаў, сабраных і напісаных ім асабіста на працягу 1901–1909 гг. Звяртаюць на сябе ўвагу думкі, якія сведчаць аб матэрыялістычных поглядах Сержпутоўскага на паходжанне жыцця на зямлі. «Чалавек з’явіўся на зямлі такім жа шляхам, – чытаем у запісах, – як з’явіліся камяні, расліны, жывёла. Ён – прычынная часцінка сусветнай матэрыі і яе энергіі» [22] Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 570, с. 2. .

Яшчэ больш катэгарычны ён у сваіх ацэнках самадзяржаўнага ладу, пры якім усе законы дыктуюць не сумленне і праўда, а золата і прымус: «Калі ў мінулыя часы рабства параджалася грубай фізічнай сілай, то зараз – капіталам (золатам)». «Золата ад таго блішчыць, што яно пастаянна абмываецца слязамі». «Усялякі захоп ёсць насілле, якое супярэчыць справядлівасці. Зямля, святло, паветра і ўся прырода належаць усім без любых абмежаванняў… Кожны мае права на жыццё. Для жыцця неабходны зямля, сонца, паветра, хлеб, вада, адзенне, жыллё і інш. Калі ж нас пазбаўляюць усяго гэтага, то гэта не права, а насілле» [23] Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 570, с. 2. .

Катаргай, домам для вар’ятаў, пеклам называў ён самадзяржаўны лад, які можа пазбавіць аптымізму любога чалавека. I ўсё ж аўтар афарызмаў цвёрда верыў у будучае свайго народа. «Рана або позна, – пісаў ён, – а людзі ўсвядомяць цягу матэрыяльнай залежнасці ад нікчэмнай меншасці, аб’яднаюцца агульнымі інтарэсамі і пазбавяцца ад рабства».

Вядома, было б памылковым бачыць у маладым Сержпутоўскім сталага рэвалюцыянера. Аднак у тым, што ідэі вызвалення народных мас ад прыгнёту царскага самадзяржаўя былі блізкімі яму, сумнявацца не даводзіцца. Пацвярджэннем таму можа служыць наступны запіс у названым вышэй сшытку афарызмаў. «У маскоўскім тэатры, – піша Сержпутоўскі, – упершыню была пастаўлена “Улада цемры” Л. М. Талстога. Прысутныя, затаіўшы дыханне, сачылі за развіццём падзей на сцэне. I раптам з галёркі пачуўся малады ўсхваляваны голас: “Унізе – улада цемры, наверсе – цемра ўлады”». У зале, па ўспамінах Сержпутоўскага, пачуліся дружныя апладысменты, сярод радоў забегалі паліцэйскія ў пошуках таго, хто пасмеў узняць голас супраць цара і яго памагатых.

У гэтым жа сшытку занатаваны цікавыя думкі пра мастацтва, музыку, эстэтыку, змешчаны прыказкі, прымаўкі, замалёўкі з жыцця беларускіх сялян.

У 1904 г. Сержпутоўскі закончыў археалагічны інстытут. Вольны ад работы час ён праводзіць у бібліятэках, наведвае Рускае геаграфічнае таварыства, якое аб’ядноўвала даследчыкаў культуры і быту народаў Расійскай імперыі, прымае ўдзел у абмеркаванні экспедыцый Е. Р. Раманава, У. М. Дабравольскага, А. М. Харузіна ў цэнтральныя і заходнія раёны Расіі. З’яўляецца гарачае жаданне самому накіравацца ў экспедыцыю ў родныя сэрцу мясціны Беларускага Палесся.

У 1906 г. Сержпутоўскі паступае на работу ў Рускі музей у якасці рэгістратара этнаграфічнага аддзела. Пачынаецца новая старонка ў яго біяграфіі.

Покліч нязведаных дарог

У 1906 г. малады даследчык двойчы выязджаў у экспедыцыі ў Слуцкі і Мазырскі паветы, даследаваў цяжкадаступную палескую частку Беларусі па левым прытоку Прыпяці і сабраў у жыхароў непраходных лясоў і балот багатую этнаграфічную калекцыю. Яе склалі прадметы сялянскага адзення, земляробчыя прылады, прыстасаванні для лоўлі рыбы і палявання, посуд, узоры вышыўкі – усяго звыш 1000 экспанатаў. Пра гэта паведаміў сваім чытачам часопіс «Живая старина» (1907. Вып. 1, отд. 5. С. 9). Акрамя таго, Сержпутоўскі зрабіў мноства фотаздымкаў, малюнкаў прылад і прыстасаванняў, якімі пастаянна карысталіся сяляне. Свае назіранні ён запісваў у асобны сшытак. Азнаямленне з гэтымі запісамі дае ўяўленне аб жыцці палескай вёскі ў пачатку XX ст.

Вось як выглядала, напрыклад, у яго апісанні вёска Круковічы Слуцкага павета.

Пабудавана яна на адкрытым роўным месцы. У цэнтры размясціліся валасное ўпраўленне і народнае вучылішча. Паабапал вуліцы густа выстраіліся сялянскія дамы. Двары ў большасці сваёй не агароджаныя, варот няма. Адна студня на некалькі гаспадарак. Да хаты прымыкаюць сенцы, каморкі, побач – варыўні, павеці, хлявы, свірны, далей – гумны.

Даследчык звяртае ўвагу на беднасць сялянскага побыту. У кожнай хаце можна было ўбачыць самаробныя лаўкі, драўляныя ложкі. Сцены часаныя, без шпалераў і пабелкі. Падлога высцілалася габляванымі дошкамі. Як і сцены, яе мылі лугам (попелам) і гарачай вадой [24] Архіў РЭМ, ф. 2, воп. 2, спр. 572, с. 63. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святло далёкай зоркі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святло далёкай зоркі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатоль Вярцінскі - Святло зямное
Анатоль Вярцінскі
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Святло далёкай зоркі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святло далёкай зоркі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x