Уладзімір Касько - Святло далёкай зоркі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Касько - Святло далёкай зоркі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Биографии и Мемуары, История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святло далёкай зоркі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святло далёкай зоркі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864–1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвяковых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, пра ўплыў, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі.
Для фалькларыстаў, этнографаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйных школ, работнікаў асветы, культуры, літаратуры і мастацтва.

Святло далёкай зоркі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святло далёкай зоркі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1880-я гг. пачалася навукова-збіральніцкая дзейнасць аднаго з самых славутых беларускіх фалькларыстаў Е. Р. Раманава [14] Романов Е. Р. Белорусский сборник. Киев; Витебск; Могилев; Вильна, 1886–1912. Вып. 1–9; Ён жа. Материалы по исторической топографии Витебской губернии. Уезд Велижский. Могилев, 1898; Ён жа. Могилевская старина. Могилев, 1900–1903. Вып. 1–3; Ён жа. Материалы по этнографии Гродненской губернии. Вильна, 1911–1912. Вып. 1–2; Ён жа. Первоисточники для истории Могилевского края. Одесса, 1916. Вып. 1. . Ён апублікаваў звыш дзесяці тысяч фальклорных твораў, даў грунтоўнае апісанне матэрыяльнай культуры, сямейнага і грамадскага побыту беларускага сялянства. Яго «Белорусский сборник» (вып. 1–9) можа служыць сапраўднай энцыклапедыяй матэрыяльнага і духоўнага жыцця беларусаў дарэвалюцыйнага часу.

Значны ўклад у вывучэнне матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў унёс М. Я. Нікіфароўскі [15] Никифоровский Н. Я. Очерки Витебской Белоруссии, ч. 1–8 // Этногр. обозрение. 1892, кн. 12, № 1, кн. 13–14, № 2–3; 1893, кн. 17, № 2; 1894, кн. 20, № 1, кн. 31, № 4; 1897, кн. 34, № 3; 1898, кн. 37, № 2; 1899, кн. 40–41, № 1–2; Ён жа. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности. Витебск, 1895; Ён жа. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах. Витебск, 1897; Ён жа. Простонародные загадки. Витебск, 1898; Ён жа. Нечистики: свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. Вильна, 1907. . Пасля заканчэння Віцебскай духоўнай семінарыі ён доўгія гады працаваў настаўнікам народных вучылішчаў і гімназій Віцебскай губерні і горада Віцебска, Свіслацкай і Маладзечанскай семінарый. Работу на ніве асветы паспяхова спалучаў са збіральніцкай і навуковай дзейнасцю, з’яўляўся правадзейным членам Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі Маскоўскага ўніверсітэта, Рускага геаграфічнага таварыства. Апублікаваў звыш дваццаці даследаванняў па этнаграфіі, фальклору, гісторыі Віцебшчыны.

Вывучэнню гісторыі, літаратуры, этнаграфіі беларусаў шмат сіл і энергіі аддаў вядомы беларускі этнограф, археолаг, публіцыст, гісторык, грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку Адам Ганоры Карлавіч Кіркор [16] Киркор А. Языческие обычаи на Белой Руси. Вильна, 1839; Ён жа. Пра літаратуры брацкіх славянскіх народаў. Кракаў, 1874; Ён жа. Літоўскае Палессе // Живописная Россия, 1882. Т. 3, ч. 1–2; Ён жа. Беларускае Палессе // Там жа; Ён жа. Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Вестн. императорского Русского географического общества. 1857. Ч. 20; 1858. Ч. 21 (са слоўнікам беларускай гаворкі). . Рэдагуючы «Памятные книжки Виленской губернии» (1850–1854), газету «Виленский вестник» (1860–1865), з’яўляючыся адным з выдаўцоў газеты «Новое время» (1868–1871) у Санкт-Пецярбургу, ён прыцягнуў да супрацоўніцтва многіх рускіх, беларускіх, польскіх, літоўскіх гісторыкаў, краязнаўцаў, археолагаў, этнографаў, літаратараў. Рэгулярна друкаваў на старонках гэтых выданняў уласныя працы па гісторыі, літаратуры, этнаграфіі Беларусі і Літвы.

Фальклор Беларускага Палесся быў шырока прадстаўлены ў зборніках Д. Булгакоўскага «Пинчуки» [17] Булгаковский Д. Пинчуки: этнографический сборник: песни, загадки, пословицы, обряды, приметы, предрассудки, поверья, суеверия и местный словарь. СПб., 1890. , М. Доўнар-Запольскага «Песни пинчуков» [18] Довнар-Запольский М. Песни пинчуков. Киев, 1895. . Працы М. Доўнар-Запольскага і М. Янчука [19] Янчук М. По Минской губернии: заметки из поездки в 1886 г. М., 1889. сведчылі аб паглыбленні ў беларускім фальклоры дэмакратычных і патрыятычных тэндэнцый.

У рабоце па збіранні вуснай народнай творчасці беларускага народа актыўна ўдзельнічалі рускія і ўкраінскія даследчыкі. У 1878 г. выйшаў другі том «Трудов этнографической экспедиции в Западно-Русский край» пад кіраўніцтвам П. П. Чубінскага. Побач з украінскімі казкамі ў ім змешчана каля 30 казак, запісаных у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі.

Збіральнікамі і прапагандыстамі казачнага эпасу беларусаў былі таксама многія польскія фалькларысты. У 11-м-12-м тамах часопіса «Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej» (1887–1888) А. Кіркор надрукаваў больш за 50 беларускіх казак. Ён падкрэсліваў у прадмове да зборніка У. Вярыгі «Podanis białoruskie» (Львоў, 1889) вялікае значэнне матэрыялаў зборніка для вывучэння мовы і быту беларусаў.

Прыкметнай з’явай у славянскай і беларускай фалькларыстыцы стаў фундаментальны збор М. Федароўскага [20] Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. Krakow, 1897. Т. 1; 1902. Т. 2; 1903. Т. 3. , у якім надрукавана мноства беларускіх народных казак, песень, прымавак. Адным з першых сярод збіральнікаў беларускага казачнага эпасу ён звярнуў увагу на ўмовы бытавання казак і на казачнікаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святло далёкай зоркі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святло далёкай зоркі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатоль Вярцінскі - Святло зямное
Анатоль Вярцінскі
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Святло далёкай зоркі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святло далёкай зоркі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x