Галоўная ўвага ў дарэвалюцыйных школах удзялялася закону божаму і малітвам. Навучанне вялося на рускай мове. Папячыцель Віленскай вучэбнай акругі Карнілаў у 1885 г. раіў кіраўнікам школ наступнае: «Розных кніг, часопісаў і газет для сялян зараз не трэба… Вось наш каталог: евангелле, малітваслоў, псалтыр, свяшчэнная гісторыя… Акрамя таго, рассылаем іконы, крыжыкі, свяшчэнныя карціны, партрэты гасудара…» [9] История Белорусской ССР. С. 421.
Сур’ёзнай перашкодай на шляху развіцця беларускай мовы і замацавання яе ў літаратуры з’яўлялася тое, што яна была мовай прыгнечанай нацыі, якая не мела сваёй дзяржаўнасці. На беларускай мове не дазвалялася друкаваць кнігі, весці дакументацыю. Не прызнаваліся, прыгняталіся нацыянальная культура і літаратура.
Такое становішча хвалявала і абурала прагрэсіўную грамадскасць не толькі Беларусі, але і Расіі. Рэзкую водпаведзь вялікадзяржаўным рэакцыянерам, якія сцвярджалі, што беларускі народ не мае сваёй уласнай культуры, адмаўлялі яму ў праве на нацыянальнае самавызначэнне, параўноўвалі з дзікунамі, лічылі людзьмі больш нізкай расы, даў М. А. Дабралюбаў. «Адносна беларускага селяніна, – пісаў ён, – справа даўно вырашаная: забіты канчаткова, так што нават пазбавіўся ўжывання чалавечых здольнасцей. Не ведаем, у якой ступені лжывая гэтая думка, таму што не вывучалі спецыяльна Беларускага краю, але паверыць ёй, вядома, не можам. Цэлы край так вось узялі ды і забілі, – як бы не так!.. Ва ўсялякім разе, пытанне аб характарыстыцы беларусаў павінна хутка быць растлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў» [10] Добролюбов Н. А. Собр. соч. М.; Л., 1963. Т. 6. С. 226.
.
Удзяляць больш увагі развіццю этнаграфічнай навукі, вывучэнню матэрыяльнай і духоўнай культуры народаў, іх быту заклікаў М. Г. Чарнышэўскі [11] Современник. 1864. № 10. С. 192.
.
I сапраўды, ніякія забароны не маглі спыніць развіццё беларускай народнай культуры, якая ў другой палове XIX ст. развівалася пад жыватворным уплывам перадавой культуры рускага народа. З канца 30-х – пачатку 40-х гг. XIX ст. пачалося збіранне і асэнсаванне фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу, яго сістэматызацыя. У гэты час з’яўляецца шэраг выдатных этнографаў і фалькларыстаў, якія ўнеслі велізарны ўклад у справу вывучэння матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Дзякуючы іх працы была сабрана найбагацейшая скарбніца народнапаэтычнай культуры, якая адыграла пэўную ролю ў станаўленні грамадскай думкі Беларусі таго часу, аказала вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры, фарміраванне нацыянальнай інтэлігенцыі.
Актывізацыі вывучэння Беларусі, яе гістарычнага мінулага, мовы, быту, твораў народнапаэтычнай творчасці ў другой палове XIX ст. у значнай ступені садзейнічалі два сацыяльна-палітычныя фактары: адмена ў 1861 г. прыгоннага права і паўстанне 1863 г. Важным штуршком у гэтай справе з’явілася палітыка царызму адносна заходніх зямель. Афіцыйная этнаграфічная навука была заклікана паказаць беспадстаўнасць прэтэнзій пэўных колаў Польшчы на Беларусь. Насуперак спробам царызму даказаць, што Беларусь з’яўляецца рускім краем, сапсаваным латынствам за гады польскага ўладарніцтва, сабраныя этнографамі і фалькларыстамі звесткі, і перш за ўсё творы моўнай творчасці, засведчылі самабытнасць беларускай мовы і культуры.
Многае зрабілі ў гэтым напрамку П. М. Шпілеўскі, П. В. Шэйн, Е. Р. Раманаў, М. Я. Нікіфароўскі, А. К. Кіркор і інш.
Нарысы П. М. Шпілеўскага [12] Шпилевский П. М. Народные пословицы с объяснением происхождения и значения их // Москвитянин. 1852. Т. 4. № 16, отд. 3. С. 125–136; Ён жа. Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических поверьях // Пантеон. 1853. Т. 8, кн. 4. С. 71–79; Т. 9, кн. 5. С. 1–20; кн. 6. С. 1–34; Т. 10, кн. 7. С. 15–56; 1854. Т. 15, кн. 5. С. 21–44; кн. 6. С. 47–68; 1856. Т. 25, кн. 1. С. 1–30; Т. 26, кн. 3. С. 1–28; Ён жа. Дожинки: Бел. нар. обычай. Сценическое представление в 2-х действиях, с хорами, песнями, хороводами и плясками белорусскими. СПб., 1857; Ён жа. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. СПб., 1858; Ён жа. Волочобники в Витебской губернии // Рус. дневник. 1859. № 101.
, прысвечаныя земляробчым і сямейным абрадам беларусаў, сямейнай і каляндарнай паэзіі, не страцілі свайго значэння і сёння. Але абмежаванасць метаду (Шпілеўскі быў прыхільнікам і гарачым паслядоўнікам міфалагічнай школы) і ранняя смерць не дазволілі гэтаму таленавітаму чалавеку поўнасцю праявіць сябе ў навуцы.
Мэтанакіраванай і плённай была фальклорна-этнаграфічная дзейнасць П. В. Шэйна [13] Шейн П. В. Белорусские народные песни с относящимися к ним обрядами, обычаями и суевериями. СПб., 1874; Ён жа. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. СПб., 1887–1902. Т. 1–3.
. Першае выданне падрыхтаванага ім зборніка песень уключала самыя разнастайныя песенныя жанры і ахоплівала амаль усе рэгіёны Беларусі. Каштоўнасць яго заключаецца перш за ўсё ў тым, што абрадавыя песні збіральнік суправаджаў шырокім апісаннем народных традыцый і звычаяў. Сусветную славу фалькларысту прынеслі дзве кнігі першага тома «Материалов для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края» (1887–1890), у якіх была шырока прадстаўлена каляндарна-абрадавая і сямейная паэзія беларусаў, а таксама неабрадавая лірыка. У другі том сваіх «Материалов…» Шэйн упершыню ўключыў казачны эпас беларусаў.
Читать дальше