Уладзімір Касько - Святло далёкай зоркі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Касько - Святло далёкай зоркі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Биографии и Мемуары, История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святло далёкай зоркі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святло далёкай зоркі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864–1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвяковых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, пра ўплыў, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі.
Для фалькларыстаў, этнографаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйных школ, работнікаў асветы, культуры, літаратуры і мастацтва.

Святло далёкай зоркі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святло далёкай зоркі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Значны ўклад у справу вывучэння роднага краю ўнеслі студэнты беларускага зямляцтва Пецярбургскага ўніверсітэта. Яны вывучалі культуру і быт народа, запісвалі вусна-паэтычныя народныя творы, выкарыстоўвалі багаты фактычны матэрыял для паказу паднявольнага жыцця людзей, заклікалі працоўных на барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Вялікую дапамогу дзеячам культуры, пачынаючым краязнаўцам аказвалі працы такіх выдатных фалькларыстаў і этнографаў, як Е. Р. Раманаў, Я. Ф. Карскі.

Актыўна працягваў работу па вывучэнні быту, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа А. К. Сержпутоўскі. Летам 1907 г. ён накіроўваецца ў экспедыцыю на Палессе Валынскай, Мінскай і Гродзенскай губерняў. Незадоўга да гэтага этнаграфічны аддзел Рускага музея распрацаваў праграму для збірання этнаграфічных прадметаў і абавязаў сваіх супрацоўнікаў строга кіравацца ёй. Азнаёміўшыся з гэтай праграмай, Сержпутоўскі прыходзіць да вываду, што яна не адлюстроўвае спецыфікі Беларускага Палесся. Ён распрацоўвае ўласную праграму, якую ўмоўна называе «Некалькі агульных заўваг аб збіранні этнаграфічных калекцый у Беларусі» [31] Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 573, с. 43. .

Зыходзячы з рэльефу і прыродных умоў Беларусі Аляксандр Казіміравіч прапаноўвае умоўна раздзяліць яе тэрыторыю на дзве часткі: палявую – Літву і лясную – Палессе. Сержпутоўскі тут чамусьці карыстаецца гістарычным паняццем «Літва». Пры гэтым ён заўважае, што «літвіны», дзякуючы нядрэнным дарогам, раней устанавілі культурныя сувязі з суседнімі народамі.

Расказваючы аб гаротным становішчы палешукоў, Сержпутоўскі адзначае: «Тут, у глыбіні Палесся, мы можам сустрэць такія куткі, такі быт народа і ўсе абставіны яго жыцця, якія напамінаюць нам даўно мінулы час» [32] Там жа, с. 44. . Ён раіць пачынаючым фалькларыстам і этнографам збіраць этнаграфічныя калекцыі, якія характарызуюць быт і творчасць народа, рабіць падрабязнае апісанне мясцовасці, дзе збіраюцца гэтыя экспанаты, з прыкладаннем карт, планаў і фотаздымкаў, запісваць легенды, паданні, фразеалагізмы, даваць характарыстыку заняткаў людзей, прылад працы, сямейнага побыту, звычаяў, традыцый, народнай медыцыны, мастацтва, указваць, чым прадыктаваны выбар месца для будаўніцтва таго ці іншага збудавання, апісваць тэхніку яго ўзвядзення і г. д.

Сержпутоўскі сам строга прытрымліваўся гэтых правіл, выконваў велізарны аб’ём даследчых работ. У час экспедыцыі 1907 г. (чэрвень – жнівень) ён сабраў багатую этнаграфічную калекцыю. Як паведамляла «Живая старина», у яе ўвайшлі адзенне, земляробчыя прылады, прыстасаванні для ткацтва, музычныя, цяслярскія і бондарскія інструменты, амулеты, сродкі народнай медыцыны, прадметы табакакурэння і здабывання агню, сродкі перамяшчэння, цацкі, прылады для палявання, рыбалоўства, пчалярства, посуд, узоры тканін і вышыўкі, прадметы дамашняга ўжытку. Усяго дастаўлена ў музей больш за 800 экспанатаў, а таксама 200 фотаздымкаў пабудоў, тыпаў жыхароў, бытавых сцэн, промыслаў і г. д. [33] Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 37.

Экспедыцыі патрабавалі ад збіральніка вялікага напружання фізічных сіл, часу. Трэба было адабраць самыя каштоўныя экспанаты, зрабіць падрабязнае апісанне кожнага з іх, знайсці транспарт, адвезці груз на чыгуначную станцыю або адправіць іншым спосабам. Часта для гэтага не хапала адпушчаных на камандзіроўку грошай, даводзілася разлічвацца ўласнымі. Царскія чыноўнікі на месцах не толькі не аказвалі этнографам неабходнай дапамогі, а часам нават перашкаджалі рабоце. Так, падчас экспедыцыі ў Польшчу ў 1909 г. Сержпутоўскі не змог наведаць Радомскую губерню, багатую народнымі рамёствамі і звычаямі. Незадоўга перад гэтым там адбыліся сялянскія хваляванні і для ўезду на тэрыторыю губерні патрабаваўся асабісты дазвол генерал-губернатара Царства Польскага. «Генерал-губернатар, як усходні дэспат, з выпадку масленіцы нікога не прымаў» [34] Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 573, с. 42. , – пісаў Сержпутоўскі галоўнаму захавальніку этнаграфічнага аддзела музея Ф. К. Волкаву.

У горадзе Родзін Сядлецкай губерні ад Сержпутоўскага ні на крок не адставалі жандары, прыстаўленыя да яго губернатарам. У прысутнасці іх людзі баяліся выконваць песні, расказваць казкі, паданні, нават гаварыць. Нягледзячы на гэта, Сержпутоўскі поўнасцю выканаў праграму экспедыцыі, сабраў і адаслаў у музей 676 прадметаў, якія характарызавалі быт, культуру, заняткі мясцовых жыхароў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святло далёкай зоркі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святло далёкай зоркі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатоль Вярцінскі - Святло зямное
Анатоль Вярцінскі
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Святло далёкай зоркі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святло далёкай зоркі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x