Уладзімір Касько - Святло далёкай зоркі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Касько - Святло далёкай зоркі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Биографии и Мемуары, История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святло далёкай зоркі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святло далёкай зоркі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864–1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвяковых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, пра ўплыў, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі.
Для фалькларыстаў, этнографаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйных школ, работнікаў асветы, культуры, літаратуры і мастацтва.

Святло далёкай зоркі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святло далёкай зоркі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Апісанне калекцый вучоны звычайна рабіў на рускай і беларускай мовах, строга захоўваючы мясцовую гаворку.

Паспяховай была паездка А. К. Сержпутоўскага ў Літву ў 1909 г. Тут ён зрабіў звыш 200 фотаздымкаў, запісаў многа песень, прыказак, прымхаў.

Падчас экспедыцый вучоны сустракаецца з мясцовымі краязнаўцамі, этнографамі, дзеячамі культуры і мастацтва, раіцца з імі адносна аб’ектаў даследчай работы, просіць збіраць і прысылаць у музей экспанаты. Падкрэсліваючы высокую самабытную культуру жыхароў заходняй часткі царскай імперыі, ён заўважае, што жыццё простага народа тут яшчэ больш цяжкае і невыноснае, чым у жыхароў цэнтральных губерняў Расіі.

Каўказскі дзённік

Летам 1910 г. А. К. Сержпутоўскі накіроўваецца ў камандзіроўку на Паўночны Каўказ. Нязведаны край, бездарожжа, невядомыя мовы і звычаі плямён і народнасцей не надавалі аптымізму. «Я еду ў такую цяжкую і небяспечную экспедыцыю, дзе кожную хвіліну можна чакаць ад горцаў кулю або кінжал. Але мяне не палохаюць ні цяжкасці, ні небяспека, толькі б дасягнуць пастаўленай мэты», – пісаў Аляксандр Казіміравіч у сваім рабочым дзённіку.

Па дарозе на Каўказ ён спыняецца ў розных гарадах Расіі, падрабязна апісвае славутасці Самары, Саратава, Ноўгарада, Царыцына, Юр’ева. Апошні, па словах Сержпутоўскага, вельмі нагадаў яму беларускі Мазыр. Але прыгожыя пейзажы цудоўнай рускай прыроды, магутнай, апетай у песнях Волгі не засланяюць ад пільнага позірку этнографа жыццё народа. На кожным кроку бачыць ён гора і нястачу, чуе скаргі, плач, праклёны ў адрас царскіх чыноўнікаў. Пасля наведвання Кастрамы даследчык зрабіў наступны запіс у дзённіку: «Тут адчуў я сэрца Расіі і тую коснасць некалі моцнага і магутнага народа, які… сёння пакутуе ад прыгонніцтва і голаду» [35] Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 18. . Знаёмячыся з карціннай галерэяй горада, Сержпутоўскі заўважае, што этнаграфія там не прадстаўлена, у музеі пануе хаос.

Поўныя трывог, небяспекі і ўражанняў былі дні, праведзеныя Аляксандрам Казіміравічам на Каўказе. Ён быў вымушаны прабірацца па горных сцяжынках над безданню. На дарогах на праезджых часта нападалі бандыты. I ўсё ж этнограф наведаў самыя маладаступныя аулы, сабраў багатыя калекцыі прадметаў быту, прылад працы, зброі, зрабіў унікальныя запісы народных традыцый і абрадаў, фотаздымкі.

Шмат увагі ўдзяліў Сержпутоўскі апісанню жыцця дзідойцаў, якое мала чым адрознівалася ад жыцця іншых горскіх народаў. Галоўным іх заняткам была жывёлагадоўля. Сяляне разводзілі авечак, кароў, коней, аслоў. На невялічкіх кавалачках зямлі, адваяванай у гор, вырошчвалі азімую пшаніцу, авёс, жыта, кукурузу. Апрацоўвалі зямлю прымітыўным спосабам – матыкай, сахой, што не садзейнічала атрыманню высокіх ураджаяў. Агародніцтвам дзідойцы не займаліся наогул. Асноўная ежа – бараніна, сыр. Той-сёй перабіваўся бортніцтвам, нарыхтоўкай дроў.

Апісваючы жыццё, звычаі, культуру чаркесаў, гінухцаў, А. К. Сержпутоўскі падкрэсліваў, што жывуць яны паміж сабой дружна, заўсёды гатовы прыйсці адзін аднаму на дапамогу, падзяліцца апошнім кавалкам хлеба, жменькай тытуню. Такія ж цёплыя адносіны да сябе адчуваў з боку простых горцаў і наш зямляк.

Знаёмства з народнай творчасцю горцаў дазволіла даследчыку лепш пазнаць душу гэтых народаў, пераканацца ў іх аптымізме, свабодалюбстве, кемлівасці, знаходлівасці.

Галоўным персанажам многіх фальклорных твораў чаркесаў з’яўляецца бедны, востры на розум і язык селянін. У гэтым няцяжка пераканацца, пазнаёміўшыся з прытчай, запісанай Сержпутоўскім [36] Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 11. .

Будучы запрошаным у госці да султана, селянін заўважыў, што гаспадар паклаў у яго шклянку мала цукру. У гэты час слуга паведаміў, што прыехаў яшчэ адзін госць. «Вельмі добра, – ажывіўся селянін, – магчыма, гэты чалавек прывёз цукру, бо ў султана яго няма».

Не багацце, а смелы ўчынак, подзвіг цаніліся ў горцаў.

У другой прытчы, запісанай у бжэдухаў А. К. Сержпутоўскім [37] Там жа. , расказваецца пра наступнае.

Аднойчы натоўп горцаў стаяў на крутым беразе Кубані. Гледзячы на імклівае цячэнне ракі, нехта сказаў: «Шкада, што сярод нас няма бжэдуха. Ён бы не пабаяўся пераплыць раку».

Гэтыя словы пачуў пастух з племя бжэдухаў, які праходзіў міма. «Калі сваім учынкам, нават смерцю магу праславіць свой род, я пераплыву раку», – сказаў ён. Прамовіўшы так, пастух скінуў з сябе бурку, падбег да абрыву і кінуўся ўніз.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святло далёкай зоркі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святло далёкай зоркі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатоль Вярцінскі - Святло зямное
Анатоль Вярцінскі
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Святло далёкай зоркі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святло далёкай зоркі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x