Святлана Белая - Максім Багдановіч — крытык

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Белая - Максім Багдановіч — крытык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Максім Багдановіч — крытык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Максім Багдановіч — крытык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

...У сваёй працы я імкнуся на аснове ўжо вядомых звестак аб Багдановічу-крытыку, а таксама паводле ўласных назіранняў і дакументаў, што знаходзяццаі ў музеях і архівах, абгрунтаваць, якім сур’ёзным і арыгінальным крытыкам быў М. Багдановіч, якія плённыя вывады пакінуў для літаратуразнаўчай навукі.

Максім Багдановіч — крытык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Максім Багдановіч — крытык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ацэнкі Палуяна-крытыка, дадзеныя ім у артыкуле “Беларуская літаратура ў 1909 годзе”, знайшлі пацвярджэнне і ў працы М. Багдановіча. Па сутнасці, ацэнкі гэтыя супалі.

У адрозненне ад Палуяна, які разглядае ў сваім артыкуле ў перамежку паэзію і прозу, Багдановіч падзяляе “Глыбы і слаі” і “3а тры гады” на часткі. У першых ён разглядае паэзію, у другіх − прозу.

Даследаванне беларускай прозы М. Багдановіч пачынае з размежавання самабытных і цікавых у ідэйна-мастацкіх адносінах беларускіх апавяданняў на два “слаі”. На яго думку: “адзін складаецца з невялікіх рэчаў, якім і назвы не падбярэш: апавяданне − не апавяданне, думкі ўслых − дык не... адным словам... верш ў прозе [36] М. Багдановіч, “Глыбы і слаі”. с. 102. . М. Багдановіч меў на ўвазе некаторыя лірычныя замалёўкі Я. Коласа (“Думкі ў дарозе”, “У горадзе”), Ц. Гартнага (“Думкі”, “На ўсходзе сонца”, “Адвячоркам”) і некаторыхінІшых аўтараў. Сапраўды, у кампазіцыі гэтых твораў не было пэўнай сюжэтнай асновы, унутранага дынамізму дзеяння. Таму Багдановіч адносіцца да твораў даволі крытычна: “Найчасцей можна знайсці там апісанне прыроды і выкліканых яе відамі думак, але ўсё гэта бледна, нудна, бяскрыла” [37] Тамсама. . Адначасова сярод вершаў у прозе крытык знаходзіць і такія, дзе “адбываецца лірычны пад’ём душы пісьменніка і ўплятае ў вянок нашай літаратуры свежую, яскравую кветку” [38] Тамсама. .

Яшчэ не было коласаўскіх псіхалагічных апавяданняў “Нёманаў дар” і “Малады дубок”, не было бядуляўскіх навел, таму М. Багдановіч бачыць другі слой. Ён склаўся, на яго думку, з жартаў, развітых у дробныя апавяданні, якія вельмі выразна пераклаліся сваім падтэкстам і вобразамі з фальклорнымі вытокамі. “Вартасць лепшых з іх − у жывасці мовы, у пэўным апісанні народнага быту, у тым, што яны папраўдзе караняцца ў народным творчастве і толькі развіваюць яго, уліваюць у літаратурныя формы, а таму блізкі і зразумелы народу” [39] М. Багдановіч. “Глыбы і слаі”. с. 102. . М. Багдановіч у якасці прыкладаў такіх апавяданняў − апрацовак народнай мудрасці − прыводзіць творы А. Гурло “Ахвяра”, Я. Окліча “Гарэлка”, “Казка не казка”. Асобна выдзяляе яшчэ “бойкія” казкі-апавяданні Ядвігіна Ш. У другім сваім артыкуле “За тры гады” ён ставіць яго на першае месца сярод беларускіх празаікаў. Багдановіч доказна сцзярджае думку аб ім, як аб арыгінальным байкапісцы, са сваім бачаннем свету, сваімі мастацкімі вобразамі. “Ён не проста апавядае, а хоча заўсёды нешта яшчэ давесці і растлумачыць” (с. 131).

Больш стрыманы М. Багдановіч у ацэнках апавяданняў Тараса Гушчы (Я. Коласа). Не названы нават ні адзін з яго твораў. Але, заўважым, у артыкуле “Беларускае адраджэнне” ён дае больш выразную характарыстыку прозе Я. Коласа, адзначае найбольш істотныя рысы і асаблівасці яе: “Т. Гушча адлюстроўвае ў сваіх нарысах жыццё беларускай вёскі. Неглыбокія па задуме, яны вызначаюцца праўдзівымі і натуральнымі малюнкамі, жывым дыялогам, які льеццаа лёгка і павольна”) (с. 239).

М. Багдановіч ахоплівае шырокае кола імён беларускіх празаікаў. І для кожнага ў яго ёсць трапная характарыстыка, удала адзначана нейкая істотная асаблівасць. Што датычыцца агляду творчасці паэтаў, то на першае месца Багдановіч нязменна далучае Янку Купалу. Сам выдатны паэт, Багдановіч не мог не заўважыць талент Купалы.

У першым крытычным выступленні “Глыбы і слаі” крытык, у прыватнасці, пісаў: “Як у 1909 найбольш увагі на сябе звяртае Я. Купала, звяртае не толькі велічынёй сваёй здольнасці, але і гібкасцю яе, здатнасцю да ўсестаронняга развіцця” (с. 96).

Гаворачы пра станоўчыя бакі творчасці Купалы, Багдановіч разам з тым крытыкаваў яго за тое, што, на яго погляд, з’яўляецца адмоўным у творчасці паэта (залішнюю расцягнутасць паасобных вершаў, пераймальнасць і г. д.). Значэнне таленту Купалы і яго творчасці для культуры Беларусі Максім Багдановіч, аднак, разумеў добра. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, кампазіцыя артыкула “Глыбы і слаі”. З сямі старонак гэтага агляду чатары − больш за палову − прысвечаны Купалу. Гэткія ж суадносіны агульнага і “купалаўскага” матэрыялу і ў артыкуле “За тры гады”. Розніца толькі тая, што заўваг у бок Купалы тут ужо амаль няма. Затое захоплена ўсхваляецца тэматыка, ідэйная скіраванасць твораў, пабудова верша, купалаўская мова − адным словам, “магутны талент Купалы”.

З іншых паэтаў Багдановіч вылучае Я. Коласа, пісьменніка спакойнага, простага і ўсюды сабе роўнага. Як і Пялуян, ёя адзначаз, што турэмнае жыццё не дае яму развівацца і павялічыць круг сваіх тэм, “…І не ў пекнасці формы, мовы ці малюнкаў хаваецца цэннасць яго вершаў, але ў праўдзівай − далёкай ад усякай фальшы − любві да бацькаўшчыны” [40] М. Багдановіч. “Глыбы і слаі”. с. 99–100. . Багдановіч заўважае, што руху ўперад няма і ў жартах А. Паўловіча. “Праўда, − піша крытык, − ёсдь... і добрыя байкі, колькі вершаў, якія сведчаць, што ён мае змогу быць праўдзівым паэтам” [41] Тамсама. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Максім Багдановіч — крытык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Максім Багдановіч — крытык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Максім Багдановіч — крытык»

Обсуждение, отзывы о книге «Максім Багдановіч — крытык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x