Святлана Белая - Максім Багдановіч — крытык

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Белая - Максім Багдановіч — крытык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Максім Багдановіч — крытык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Максім Багдановіч — крытык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

...У сваёй працы я імкнуся на аснове ўжо вядомых звестак аб Багдановічу-крытыку, а таксама паводле ўласных назіранняў і дакументаў, што знаходзяццаі ў музеях і архівах, абгрунтаваць, якім сур’ёзным і арыгінальным крытыкам быў М. Багдановіч, якія плённыя вывады пакінуў для літаратуразнаўчай навукі.

Максім Багдановіч — крытык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Максім Багдановіч — крытык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1911 годзе адкрыта аб адной толькі К. Буйло, трынаццацігадовай тады паэтэсе, Багдановіч сказаў, што яна “абяцае развіцца ў праўдзіва асабісты талент” [42] М. Багдановіч. “Глыбы і слаі”. с. 99–100. , канкрэтнай жа гаворкі пра ўсіх іншых названых у артыкуле паэтаў весці не стаў. Як правільна заўважыў А. Лойка, у 1913 годзе погляд на некаторых з іх змяніўся. Асаблівыя спадзяванні ў аглядзе гэтага года Багдановіч выказаў у адносінах да А. Гаруна, лёс якога ў будуым склаўся вельмі няўдачна. “З паэтаў “Нашай нівы” назавём перш за ўсё Гаруна, ад якога наша пісьменнасць можа шмат на што спадзявацца. Лёгкасць і мілазычнасць верша, рупная шліфоўка яго, новае і вельмі пекнае счэпліванне рыфм, − усё гэта дужа аздабляе яго паэзію. У дзе-якіх творах спатыкаецца сіла і сціснутасць мовы. Галоўнае ж тое, што пры ўсім гэтым А. Гарун ні да каго іншага не падобны, што ён не зрабіўся нічым “падгалоскам”. Гэта зарука, што нашы надзеі на яго талент не пойдуць намарна” [43] М. Багдановіч. “За тры гады”. с. 130. .

Да паэтаў, не пазбаўленых таленту, у аглядзе 1913 года Багдановіч залічыў Я. Журбу, Р. Леўчыка, К. Буйло, старога Уласа, К. Арла і некаторых іншых. Але амаль усіх папракаў, што мала працуюць над сабой. Асобна выказаў ён шкадаванне, “што ані К. Каганец, ані Цётка за ўвесь гэты час нічога не надрукавалі” (с.131).

Такім чынам, у двух аглядах М. Багдановіч ўлавіў некаторыя заканамернасці развіцця беларускага апавядання, даў цэласную карціну развіцця сучаснай бедарускай літаратуры.

М. Багдановіч прысвячае свае крытычныя артыкулы не толькі беларускім пісьменнікам, але і рускім, украінскім. Ён піша рэцэнзіі на кнігі французскіх, індыйскіх аўтараў. I ў гэтым праглядаецца інтэрнацыянальны характар яго дзейнасці. Ламаносаў, Дрожын, Гац’е, Ножын, Шаўчэнка, Лермантаў, Брусаў, Рыллеў, Адоеўскі, Тагор, Нікольскі, Марозаў − вось далёка не поўны спіс імёнаў, аб творчасці якіх гаворыць беларускі крытык.

I трэбэ адзначыць, што Багдановіч, разглядаючы іх творы, заўсёды выдзяляе гзалоўнае, звяртае ўвагу чытача як на моцныя, так і на слабыя бакі ў творчасці аўтара. Ён не бярэ толькі тое, што ляжыць на паверхні, а ўзіраецца ў глыбіню творчай спадчыны. I яшчэ: Багдановіч разглядае толькі тыя рысы, якія не заўважаліся іншымі крытыкамі. Скрупулёзнасць, з якой заўжды крытык працаваў над сваімі творамі, яскрава бачна менавіта ў артыкуле аб Лермантаве “Адзінокі”. Ён перачытаў амаль усе акадэмічныя выданні Лермантава, зрабіў вялікую выпіску лермантаўскіх эпітэтаў, параўноўваў вершы розных гадоў, шукаў тую агульную рысу, якая характарызавала ўсю творчасць і лёс паэта. І знайшоў: адзінота.

Беларускі крытык падрабязна разглядае творчасць украінскага паэта В. Самійленка. Спачатку ён малюе псіхалагічны тып творчасці, адзначае асноўныя рысы, уласцівыя гумарыстычнаму тыпу яго светапогляду. Але разважаючы аб творчасці паэта, М. Багдановіч гаворыць не аб гумарыстычнай жылцы ў яго творах, а аб цэласных паэтычных светаадносінах, названых гумарыстычнымі, дзе гумар − толькі адзін з састаўных элемантаў, адно звенне ў іх неразрыўным ланцугу. Ён даказвае чытачам, што Самійленка − дастойны вучань вялікіх майстроў.

З такой жа грунтоўнасцю М. Багдановіч разглядае і творчасць Т. Р. Шаўчэнкі. Трэба адзначыць, што і дагэтуль многія крытыкі прысвяцілі вялікаму ўкраінскаму Кабзару свае агляды, артыкулы. А вось да аналізу вершаў паэта, вобразных сродкаў, якія рабілі іх непаўторнымі, − ніхто да Багдановіча не звяртаўся. Таму артыкул М. Багдановіча “Краса і сіла” − не толькі адно з першых даследванняў асаблівасцей верша Тараса Шаўчэнкі, але і да сённяшняга дня − адно з лепшых. Яно пакуль не пераўзыдзена па глыбіні думак, арыгінальнасці назіранняў, змешчаных на такой сціслал плошчы. Тут і акрэсленне рытмічнага малюнку вершаў Кабзара, і дакладныя развагі пра яго метрыку, рыфму, алітэрацыі, асананс і многае іншае.

Увесь артыкул складаецца з прадмовы і некалькіх раздзелаў. I кожны − прысвечаны аднаму з неад’емных элементаў своеасаблівага мастацкага стылю ШІаўчэнкі.

Пачынае М. Багдановіч з рытма і метра. На думку аўтара, менавіта гэтыя элементы стылю далучаюць нас да тайны шаўчэнкаўскага верша. Падкрэсліваючы любоў паэта да пушкінсекага чатырохстопнага ямба і харэя. М. Багдановіч як бы паказвае, адкуль вытокі непаўторнага рытму Кабзара, і ў той жа час ён дае магчымасць чытачу ўбачыць усё багацце выключэнняў з гэтага стылю, дае ўяўленне аб багацеёнай калекцыі тых намераў, які падарыў вялікі ўкраінскі паэт. І прачытаўшы ўсе гэтыя ўрывачкі вершаў, з іх разнастайнымі памерамі, то напружанымі, то стрыманымі, то грацыёзнымі, то хуткімі, нават плясавымі, чытач ужо сам бачыць, што яны ва ўсіх гэтых твораў настолькі народныя, што нарэшце паміж паэзіяй Шаўчэнкі і ўкраінскага народа сціраецца ўсякая мяжа. У другім раздзеле М. Багдановіч звярнуўся да рыфмаў. Спачатку да найбольш распаўсюджаных у лірыцы Шаўчэнкі, а потым да рэдкіх. Крытык спецыяльна звяртае ўвагу на тое, што Шаўчэнка часта замест рыфм карыстаецца асанансамі. Але гэта не няўдалая рыфма, як лічаць некаторыя, а мастацкі сродак, які дазваляе выявіць Шаўчэнку “глыбокую народнасць сваёй паэтычнай прыроды і выключную мастацкую чутнасць” [44] М. Багдановіч, “Краса і сіла”. с. 147. . М. Багдановіч характарызуе таксама і ўнутраную рыфму, надзвычай багатую, ён піша: “Дастаткова ўказаць, што рыфм гэтых мы налічылі пры даследаванні “Кабзара” каля тысячы” [45] М. Багдановіч. “Краса і сіла”. с. 150. . Але даследчык не толькі падлічыў іх, але разглядзеў і колькаснае багацце тых разнастайных камбінацый, у якіх яны ўжываюцца, і ўжыванне блізкай да ўнутранай рыфмы панарамазіі і алітэрацыі, і расказвае аб цэнзуры. Для чаго трэба было рабіць гэтую тытанічную працу? Відаць, для таго, каб даказаць галоўную думку, што ўсе гэтыя неяркія, тонкія сродкі паэтычнага ўздзеяння ствараюць “строга вытрыманы і гарманічны мастацкі стыль. Стыль жа гэты нарэшце, быў стылем нацыянальна-украінскім” [46] Тамсама. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Максім Багдановіч — крытык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Максім Багдановіч — крытык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Максім Багдановіч — крытык»

Обсуждение, отзывы о книге «Максім Багдановіч — крытык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x