Словам, нават беглы павярхоўны аналіз артыкула гаварыў аб тым, што яго аўтар добры крытык, які ведае дасканала творчасць і біяграфію Талстога, можа рабіць вывады і абагульненні. Але прамога доказу, шго аўтар Багдановіч, усё-такі не было...
Але раптам, як цуда, мне трапіла ў рукі кніга М. Р. Агурцова «Опыт местной библиографии», Ярославский край». А там у радку: М. А. Някрасаў, рэцэнзіі на творы: “Архіў сяла Карабіхі” стаіць: “М.Багдановіч — «Голос» 1915, № 226, 1916, № 24. «Голос» за 1916 г. — гэта вядомая анатацыя “Архіў сяла Карабіхі”, а 1915 — № 226 — гэта якраз «Новые письма Л. Н. Толстого». Сумненняў больш не было. Артыкул, сапраўды, належыў Багдановічу. Мікалай Рыгоравіч Агурцоў, буйны бібліёграф, вядомы сярод даследчыкаў нашай краіны сваёй працай «Опыт местной библиографии» не мог памыляцца. У 1912 годзе ёя стаў працаваць у «Голосе», весці ў ёй літаратурны аддзел. І таго, хто напісаў гэты артыкул, ведаў асабіста. У гэты ж час ён зацікавіўся Яраслаўскім краем, пачаў складаць картатэку газетных матэрыялаў. А праз некалькі год рукапіс кнігі «Опыт местной библиографии» быў зроблены. Туды, у радок рэцэнзіі на творы М. А. Някрасава і ўвайшлі два артыкулы М. Багдановіча.
Але чаму няма подпісу?.. Адна з гіпотэзаў такая: артыкул набраны ўзкім шрыфтам. І гэта зроблена, відадь, з-за эканоміі плошчы. У адным месцы пераблытаны радкі, а ў другім бачна, як яны наогул зняты. «Только одно письмо (январьский этот договор, во-первых, потому что ему хочется печатать и в других журналах, во-вторых, потому, что ему уже 1858 г.) начинается несколькими тёплыми дивиденда».
Відаць, калі тэкст набралі, некалькі адлітых радкоў не ўмясціліся, іх знялі (заўважым, не вельмі ўдала), але некалькі радкоў усё роўна не ўвайшло. Тады знялі і подпіс. І толькі цэпкая памяць Агурцова запомніла, каму належыць гэты артыкул. Перачытваючы тэкст, звярнула ўвагу на крытычныя меркаванні Багдановіча, на аналітычны падыход да аналізу твора, прафесійнае веданне яго, асаблівасці канчатку артыкула. Сумненняў у тым, шго артыкул належыў каму-небудзь іншаму ўжо не было.
Што б ні пісаў Багдановіч: рэцэнзіраваў збор твораў альбо рабіў агляд творчасці пісьменніка, даследаваў генеалогію аднаго верша альбо паэтычны рытм і рыфму — усюды мы сустракаем цікавы падыход да вырашэння праблемы, шмат свежых назіранняў, трапных заўваг, якія характарызуюць не толькі аўтараў, якім прысвечаны артыкулы, але і самога крытыка.
Першае, што заўсёды ўражвае, калі чытаеш крытычныя працы — гэта эрудыцыя аўтара, якая спалучалася з тонкай назіральнасцю, інтуіцыяй. Толькі высокаэрудзіраваны чалавек з вострым вокам мог напісаць “Дзве заўвагі аб вершах Пушкіна”.
Паэзію Аляксандра Сяргеевіча Максім Багдановіч любіў з дзяцінства. У 1899 годзе ў Расіі шырока адзначалася стагоддзе з дня яго нараджэння. У Ніжнім Ноўгарадзе, у будынку гандлёва-прамысловага клуба па ініцыятыве М. Горкага 25 мая 1899 года адбыўся юбілейны вечар. Газета «Нижегородский листок» пісала тады: “...Зала клуба была перапоўнена... пад раскошнай пальмай быў пастаўлены бюст А. С. Пушкіна, увенчаны вянком з жывых кветак. Вечар пачаўся гімнам ІІушкіну. А. М. Пешкаў, які прысутнічаў на вечары, быў сустрэты шумнымі, доўга не змаўкальнымі апладысментамі. Задушэўна прачытаны ім верш А. С. Пушкіна “Вёска” зрабіў вялікае ўражанне”. На вечары равам з бэцькам прысутнічаў малы Максім. Уражаннеад гэтага вечара зарадзілі ў душы хлопчыка вялікую цікавасць і любоў да твораў Пушкіна, якую ён захаваў на ўсё жыццё. У 28 выпуску Акадэміі навук СССР “Пушкін і яго сучаснікі” за 1917 год быў змешчаны артыкул М. Багдановіча “Дзве заўвагі аб вершах Пушкіна”. Гэта першы і адзіны твор Максіма, прысвечаны рускаму генію. У артыкуле — дзве часткі. У першай М. Багдановіч расшыфроўвае імя аўтара, з твораў якога Пушкін выкарыстоўвае два радкі ў сваім вершы “Наследаванне з арабскага”. М. Багдановіч сцвярджае, што ўзяты яны з твора Саадзі “Гулістан”. У другой частцы артыкула гаворыцца, што верш Пушкіна “Вязень” блізкі да фалькдорных запісаў В. Дабравольскага, апублікаваных у чацвёртым томе «Смоленского этнографического сборника» за 1903 год. Здагадкі гэтыя былі пазней пацверджаны даследаваннямі і пошукамі савецкіх літаратуразнаўцаў. Артыкул М. Багдановіча гаворыць аб яго добрым веданні творчасці Пушкіна. Ужо сам факт апублікавання артыкула ў выданні Акадэміі навук сцвярджае яго бясспрэчную вартасць. Яго эрудыцыя, разам з інтуіцыяй, тонкім адчуваннем слова, стылю (“кшталту”, так любіў Багдановіч называць “стыль”) назіральнасцю на нейкім этапе пераходзіць у прадбачлівасць. Згодна з думкай Алега Лойкі, “прадбачлівасць гэта не была, аднак, ад нейкай яснавіднасці.... Давяраўся сваёй інтуіцыі і Багдановіч, калі прарочыў будучае Коласу, Бядулі, Гарэцкаму. Але перш за ўсё яго прагнозы апіраліся на рэальныя факты, на ўласны вопыт, набыты пошукамі ў паэзіі, на шырокую эрудыцыю, якая давала яму мажлівасць супастаўляць, параўноўваць, а ўжо затым выказваць свае думкі-прароцтвы” [47] Лойка А. А. Максім Багдановіч. Мн., “Навука і тэхніка”, 1966, с. 294–295.
.
Читать дальше