Святлана Белая - Максім Багдановіч — крытык

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Белая - Максім Багдановіч — крытык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Максім Багдановіч — крытык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Максім Багдановіч — крытык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

...У сваёй працы я імкнуся на аснове ўжо вядомых звестак аб Багдановічу-крытыку, а таксама паводле ўласных назіранняў і дакументаў, што знаходзяццаі ў музеях і архівах, абгрунтаваць, якім сур’ёзным і арыгінальным крытыкам быў М. Багдановіч, якія плённыя вывады пакінуў для літаратуразнаўчай навукі.

Максім Багдановіч — крытык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Максім Багдановіч — крытык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Багдановіч заўсёды добрым словам падтрымліваў талент, смела гаварыў аб уладах, або няўдалых момантах у творы, творчасці таго ці іншага пісьменніка. З тым жа, хто злоўжываў літаратурнай арэнай, хто прапаведаваў погляды не на карысць народа, ён не шкадаваў з’едлівасці і іроніі. І ў гэтым вымалёўваецца яшчэ адна немалаважная рыса Багдановіча — крытыка — яго прынцыповасць.

Цікавіла Багдановіча не толькі беларуская і літаратура братніх народаў, але і нацыяналыныя, гістарычныя, філасофскія, этнаграфічныя, сацыяльныя, музычныя пытанні. І пакінутыя ў спадчыну матэрыялы сведчадь аб тым, што ён быў не толькі цікавым літаратурным крытыкам, але і выдатным своеасаблівым гісторыкам літаратур, славяназнаўцам і нават арыгінальным музычным крытыкам.

І ў тым, што М. Багдановіч прысвяціў некалькі сваіх матэрыялаў музычнаму агляду, нічога дзіўчага няма.

Музыку ён любіў усёй душой, з дзяцінства ён трапіў пад уладу яе хараства. Добра спявала, іграла на фартэпіяна яго маці. У сваіх успамінах аб жонцы Адам Ягоравіч Багдановіч пісаў, што яна была надзвычай музычная, гадзінамі іграла Шапэна, Агінскага, Манюшку, Вярстоўскага. Пасля яе смерці ў ніжагародскіх, яраслаўскіх кватэрах музыка гучала ўсё роўна. Пласцінкі з запісамі вядомых оперных спевакоў Собінава, Шаляпіна, фартэпіянных п’ес, рускіх народных песень — з любоўю збіралі ў сям’і Багдановічаў. Выхаваны на лепшых узорах твораў рускіх і заходне-еўрапейскіх кампазітараў, М. Багдановіч добра разбіраўся ў музыцы, неблага ведаў творчую спадчыну многіх аўтараў. Аб гэтым гаворыць невялікая рэцэнзія на “Музыкальны слоўнік” Ю. Энгела. У ёй Багдановіч трапна заўважае некаторыя прабелы выдання. “Сярод твораў Балакірава не ўпамянуты яго сімфоніі”, прапушчан адзін з першых рускіх сімфанічных кампазітараў — Есаулаў”, “з малодшых “кучкістаў” ёсць Шчарбачоў, але няма Ладыжэнскага” (418). Прыкмеціць такія дэталі мог толькі чалавек, які ведаў гісторыю развіцця музычнага мастацтва. Гэта даказвае і другі яго артыкул: “Аб цікавым поглядзе п. Глебава”. У ім аўтар не толькі дае характарыстыку творчасці.Мусаргскага, па словах Багдановіча, кампазітара выключна вакальнага, але і даказвае, што ў музыцы ён рэаліст. У спрэчцы з Глебавым, які ў сваім артыкуле, змешчаным у № 203 у маскоўскім выданні “Музыка”, разважаў аб тым, што Мусаргскі мастак-рамантык, які прапаведуе натуралістычнае мастацтва, М. Багдановіч выказвае і свой погляд на рэалізм і рамантызм, гаворачы, што нават у найбольш характэрных рэалістаў ёсць рамантычныя элементы наватарства, галоўныя рысы сапраўднага мастака. (М. Багдановіч разглядаў яго ў гістарычным развіцці). “Паэт, кампазітар, жывапісец, скульптар — кожны з іх, будзь ён рамантыкам, рэалістам альбо сімвалістам, неабходна павінен здавальняць паказальным патрабаванням (ствараць з элементаў жыцця новыя, інтэнсіўныя, “штучныя”, дакладней, майстэрскія” перажыванні), інакш ён — не мастак” [48] М. Багдановіч, “Аб цікавым поглядзе п. Глебава”. с. 421 .

Багдановіч быў мастаком, і яшчэ, будучы крытыкам празаікаў, крытакам паэтаў, у душы заставаўся паэтам. У адным чарнавым накідзе мы знаходзім такое выказванне: “Галоўная розніца паэтычнага апісання ад празаічнага знаходзіцца ў сціснутасці думак. Сціснутасць зместу — вось галоўны бок паэтычнага апісання, каторым яно розніцца ад прозы... У гэтым жа і ляжыць галоўная цяжкасць паэзіі. Апісваючы, паэт скажа ўсяго некалькі слоў, але такіх, каторыя б цягнулі за сабой недасказанае і, зліўшыся з ім у адно цэлае, ясна ўставалі перад вачыма чытача” [49] М. Багдановіч. “Вобразнасць апісанняў у вершах В. Марцінкевіча”. с. 457. . І што характэрна, гэтая сціснутасць зместу пануе амаль у кожным яго крытычным артыкуле, рэцэнзіі. Усяго некалькімі радкамі, штрыхамі крытык дае трапную характарыстыку таму ці іншаму паэту або празаіку, малюе гістарычную карціну яго творчасці, заўсёды выдзяляючы галоўнае. Так, напрыклад, усю сутнасць паэта-селяніна С. Д. Дрожжына ён выдзеліў словамі: “гэта быў паэт, які не перарэзаў пупавін, што яднала яго з маці-прыродай” [50] М. Багдановіч. “С. Д. Дрожжын”. с. 136. . І адразу нам становіцца зразумелым, чаму ў гэтага пісьменніка, адукаванага і таленавітага менавіта слабей выходзядь “агульналітаратураныя вершы”, чаму аснову зместу яго вершаў складаюць “спелыя каласы”, “глубокія барозны”, сельскія краявіды, смутак і радасці сялянскага жыцця.

А творчасць Рабіндраната Тагора такой простай і адкрытай пры ўсёй яе філасофскай значнасці параўноўваў з ігрой на трасняковай жалейцы. Менавіта гэтае параўнанне адкрывае нам таямніцу сімвалізму Тагора, сімвалы вертаў якога “не маюць характару рэбусаў, рашэнне якіх толькі раздражняе чытача, забіраючы ў яго час і ні на драбніцу не паглыбляючы тэмы твораў” [51] М. Багдановіч. “Рабіндранат Тагор. Гітанджалі”. с. 403. . Сімволіка яго простая, як мелодыя жалейкі. Яна рэалістычная, “ахінутая жывой плоццю і кроўю, яна заўсёды мае пэўны рэальны, канкрэтна-жыццёвы сэнс”, — пісаў Багдановіч [52] Тамсама. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Максім Багдановіч — крытык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Максім Багдановіч — крытык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Максім Багдановіч — крытык»

Обсуждение, отзывы о книге «Максім Багдановіч — крытык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x