Святлана Белая - Максім Багдановіч — крытык

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Белая - Максім Багдановіч — крытык» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Максім Багдановіч — крытык: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Максім Багдановіч — крытык»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

...У сваёй працы я імкнуся на аснове ўжо вядомых звестак аб Багдановічу-крытыку, а таксама паводле ўласных назіранняў і дакументаў, што знаходзяццаі ў музеях і архівах, абгрунтаваць, якім сур’ёзным і арыгінальным крытыкам быў М. Багдановіч, якія плённыя вывады пакінуў для літаратуразнаўчай навукі.

Максім Багдановіч — крытык — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Максім Багдановіч — крытык», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паэтычнасць душы Багдановіча праяўляецца і ў вобразнасці яго артыкулаў, параўнанні, эпітэта. Характэрны для Багдановіча прыём: большасць яго рэцэнзій пачынаецца з вельмі яркіх вобразаў. І з першых радкоў чытач трапляе пад іх прыгожую ўладу. (Спецыяльна не перакладаю іх на беларускую мову, каб адчуваўся стыль Багдановіча).

«Есть странный цветок, называемый «Шриконская роза». Высушенный, поблёкший, он все же оживает, едва только коснется воды. Такова и книга, отмеченная нами в предыдущих строках: свежестью веет от ее тасячелетних фраз, вновь коснувшихся читательской души». Так пачынае Багдановіч сваю рэцэнзію на раман “Трыстан і Ізольда”. Гэтыя празаічныя радкі па вобразнасці не ўступаюць паэтычным. “Хоць зернейкі засохшым былі, усё ж такі жыццёвая іх сіла збудзілася і буйна ўскаласіла парой вясенняй збожжа на раліі”.

А вось яшчэ адзті пачатак. Артыкул, напісаны ў сувязі з 350-годдзем з дня нараджэння Галілея Галілео.

«Есть головокружительные высоты. Есть головокружительные мысли.

Тот, кто знает их, кто стремится к ним, кто любит их, — неизменно получает название безумца.

Даже если бы его мысли были основаны на несокрушимых математических доказательствах» [53] М. багдановіч. “Вар’ят”. с. 390. .

Усяго некалькімі радкамі Багдановіч стварае песню Галілею. I яна — светлы гімн, прысвечаны геніяльнаму “вар’яту”, маленькай трагедыі вялікага вучонага.

У Багдановіча-крытыка, як і ў Багдановіча-паэта не простая вобразнасць зместу, а нейкая згушчанасць вобразаў. І таму яго артыкулы набываюць сваю сілу не толькі праз глыбіню думкі, назіранняў, але і праз глыбіню, свежасць вобразаў.

У Багдановіча ёсць такое параўнанне: “Верш Шаўчэнкі паходзіць на асвечаны знутры папяровы кітайскі ліхтар. У яго няма бляску, ззянне яго мяккае і роўнае, але разам з тым бачыш, што ўнутры ён поўны святла, і толькі напаўпразрыстая абалонка не дае гэтаму святлу хлынуць ва ўсе бакі асляпляльным патокам” [54] М. багдановіч. “Краса і сіла”. с. 147. . Калі можна дапўсціць такое параўнанне, то артыкулы Багдановіча больш падобны на ззянне свечкі. Роўны, прыгожы свет выпраменьваюць яны. І раптам яркі ўсплеск. Прыгожыя яркія вобразы, метафара, эпітэт азарылі адразу ўсё навокал.

І як стройная гэтая свечка, такую ж стройную і простую будову мае архітэктура яго артыкула. Стройнасць — гэта ад паэзіі. Багдановіч быў майстрам напісання санетаў, а тыя маюць незвычайна строгую форму верша, дасканальней якой сусветная лірыка нічога не стварыла.

Звычайна крытык будаваў свой артыкул такім чынай. Спачатку расказваў аб агульным уражанні ад кнігі, ці твора, ці пісьменніка, аб агульнай распланіроўцы разглядаемага прадмета, а потым пераходзіў да больш пільнай і падрабязнай ацэнкі кожнай часткі. І якім бы маленькім не быў артыкул або рэцэнзія, будова захоўвалася звычайна нязменнай.

Лёс дараваў Багдановічу на жыццё не самыя лепшыя часы для творчасці. Ён быў яшчэ студэнтам гімназіі, калі першая руская рэвалюцыя пацярпела паражэнне. І самы росквіт яго сіл прыйшоўся на гады панавання рэакцыі, у часы, калі на абшарах краіны “сышліся мільённыя арміі, точуцца бітвы, усё нішчыцца, гаспадарка гібне,няе тысячы, а сотні тысяч людзей павінны кідаць усё сваё ды ісці па нязмераных дарогах далей, а куды — неведама” [55] М. Багдановіч. “Забыты шлях”. с. 166. . У той час, калі ў разгубленасці, няведанні, што рабіць, у нейкай раздвоенасці былі многія пісьменнікі, інтэлігенты, ён помніў абяцанне, якое даў сам сабе: сілы свае ахвяраць роднаму краю. У той час, калі ўнутраныя стрыжні многіх ламаліся, ён прарочыў светлы дзень. I не толькі ў радках верша:

“Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках залётных агня...”

Амаль у кожным артыкуле, які піша Багдановіч пра Беларусь, яе людзей, гісторыю, гучыць вера ў лепшую будучыню.

Аптымізм і разам з тым годнасць за свой народ адчуваецца і ў артыкуле “За тры гады”, калі ён піша аб нацыянальным пачуцці. “Не звінелі, ды і не могуць зазвінець у расійцаў, напрыклад, яго струны так, як у нашай пісьменнасці. І ясным робіцца праз гэта, што не толькі нашаму народу, але і сусветнай культуры нясе яна свой да”, і ў аглядзе беларускай краснай пісьменнасці 1910 г. “Глыбы і слаі”, дзе ён кажа: “Наша пісьменнасць неразвітая і каравая, але вялікім пачуццём напоўнена ўсё яе цела, не на грашовых справах трымаецца яна і ніколі не пойдзе чысціць боты капіталу” і ў многіх іншых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Максім Багдановіч — крытык»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Максім Багдановіч — крытык» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Максім Багдановіч — крытык»

Обсуждение, отзывы о книге «Максім Багдановіч — крытык» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x