Гэты аптымізм заўсёды жыў у ім. Яны, відаць, нарадзіліся разам. Калі б гэта было не так, няўжо змог бы яе, у далечыні ад радзімы, рабіць працу, якую да яго ніхто з беларускіх пісьменнікаў не рабіў. Няўжо ён бы змог вывучыць са слоўнікам беларускую мову так, каб пісаць на ёй санеты, рабіць пераклады з французскай, іспанскай, нямецкай моваў. Але нельга сказаць, што гэты аптымізм, народжаны разам з ім, лёгка яму даўся. Ён быў выпакутаваны, вымучаны, але ён быў. I таму, нават паміраючы, ён бачыў свет такім асляпляльна яркім, святочным і цудоўным: светлая краіна, белы дом, сіняя бухта і апошняе прызнанне.
Я не самотны, я кнігу маю
3 друкарні пана Марціна Кухты.
Памёр ён на досвітку. I сярод папер, што засталіся пасля яго, былі знойдзены матэрыялы для беларускага буквара. Ён так і не закончыў яго. Багдановіч шмат чаго не паспеў. I як паэт, і як гісторык літаратуры, і як публіцыст, і як крытык.
У прыватнасці, як крытык ён не паспеў давесці ўсім, што ёсць, нарадзілася такая літаратура, як беларуская, з яе непаўторнасцю і хараством, народнымі карэннямі. Яго думкі і намеры здзейснілі іншыя — Купала, Колас, Чорны...
Аднак у тым, што зрабіў паэт-крытык, ёсць многа такога, што назаўсёды зрабілася радасцю жыцця для вельмі многіх людзей. Гэта сказана Багдановічам пра Лермантава. Гэта ж можна сказадь і пра яго самога.
Лёс крытыка складаецда, як і ўсіх людзей, па-рознаму. Адны шырока вядомыя пры жыцці, другіх ацэньваюць і любяць пасля іх смерці. Максіма Багдановіча можна аднесці да апошніх. Толькі патомкі тых людзей, з якімі жыў і пражываў ён па заслугах ацанілі яго крытычную творчасць. Толькі нашчадкі па-сапраўднаму звярнулі ўвагу на аналітычныя здольнасці крытыка-Багдановіча. Гэта, аднак не азначае, што ў цэлым яго крытычная дзейнасць прайшла зусім не заўважанай сучаснікамі. Успомнім, у артыкуле “Белаская нацыянальнае адраджэнне” М. Рубакін называў М. Багдановіча паэтам і літаратурным крытыкам. Але па-сапраўднаму зорка Максіма-крытыка заззяла толькі ў апошні час, калі была сабрана і выдадзена яго літаратурна-крытычная спадчына. I нашчадкі, якія адкрывалі для сябе Багдановіча-паэта, адкрывалі і шматгранны талент Багдановіча-крытыка.
“Няўжо ў вас быў такі дасканалы крытык?” — са здзіўленнем і захапленнем запытаўся вядомы рускі літаратар Карней Чукоўскі, звяртаючыся да Якуба Коласа на шаўчэнкаўскім юбілеі ў Кіеве ў 1939 годзе. Якуб Колас выступаў тады з дакладам аб славутым украінскім паэце і яго ўплыве на беларускіх паэтаў і ў сваім выступленні прывёў вялікую цытату з артыкула Максіма Багдановіча, дзе той дае глыбокі аналіз паэзіі Тараса Шаўчэнкі. Якуб Колас гаварыў і аб самім Багдановічы-крытыку, сцвярджаючы, што, на яго думку, “мала хто з украінскіх і рускіх крытыкаў даў такі тонкі, усебаковы аналіз і ацэнку паэтычнага дару вялікага ўкраінскага кабзара, як Максім Багдановіч” [56] Якуб Колас. Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы. Мінск, 1957. с. 241.
. Гэта была вельмі высокая ацэнка.
Колас прывёў некалькі агульных палажэнняў з артыкулаў Багдановіча і яго вывады з назіранняў над рытмікай паэзіі Шаўчэнкі і яе спецыфічнай паэтычнасці.
І тое і другое відавочна паказвае шырыню, сталасць поглядаў крытыка на мастацтва ў цэлым і паэзію ў прыватнасці, прафесійны ўзровень, які на той час мела, напрыклад, такая высока-развітая літаратурная крытыка, як руская.
Адкуль такі ўзровень стаў магчымым для крытыка маладой беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры? Гэта перш за ўсё і здзівіла К. Чукоўскага. І не толькі яго.
“Дзіву даешся наколькі пранікнёна зразумеў гэта геніяльны юнак душу ўкраінската народа, як дасканала вывучаў гісторыю і фальклор”, — пісаў у артыкуле “Зорка паэта” Раман Лубкіўскі.
Але акрамя здзіўлення пасля знаёмства з крытычнай спадчынай Багдановіча застаецца і радасць. За тое, з якой дакладнасцю, шчырасцю даследаваў М. Багдановіч літаратуру, як блізка да сэрца браў ён усе праблемы маладой беларускай літаратуры, як хацеў ён, каб з найбольшай карысцю для нацыі, для “ўсясветнай” культуры ішла яна сваім паскораным, бяспрыкладным крокам. У гэтым, відаць, і ёсць сакрэт узроўню яго літаратурна-крытычнай спадчыны.
“Багдановіч пастаянна вучыцца сам і вучыць іншых, — пісаў у кнізе “Загадка Багдановіча” М. Стральцоў. — Творыць і аналізуе. Аналізуе і творыць. I пастаянна трымае руку на пульсе літаратурнага працэсу”. І ў гэтым таксама сакрэт Багдановіча-крытыка.
“Нават просты пералік асноўных твораў М. Багдановіча-крытыка адзначыў Максім Танк на ўрачыстым вечары, прысвечаным 90-годдзю з дня нараджэння песняра, пераконвае, наколькі яркім, глыбокім самабыным быў яго талент, і як хутка, паступальна развіваўся ён, якія на дзіва высокія вяршыні мог бы пакарыць яшчэ, калі б не няўмольная смерць у дваццаціпяцігадовым узросце. Але разглядаць здзейсненае М. Багдановічам толькі ў кантэксце беларускай літаратуры, значыць у многім прыменшыць значэнне яго і як творца, і як грамадзяніна ў вызначальныя гістарычныя моманты”.
Читать дальше