Алесь Петрашкевіч - П.М. Машэраў - Цяпер я ведаю...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Петрашкевіч - П.М. Машэраў - Цяпер я ведаю...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П.М. Машэраў: Цяпер я ведаю...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П.М. Машэраў: Цяпер я ведаю...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П.М. Машэраў: Цяпер я ведаю... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П.М. Машэраў: Цяпер я ведаю...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Настала яго чарга папярхнуцца. Hi ён мяне, ні я яго больш ніколі не ча­палi, хто б з нас і што ні занатоўваў, седзячы на бюро ЦК.

...Выпадак, калі Пётр Міронавіч прыйшоў у ярасць, здарыўся пры разглядзе надзвычайнай сітуацыі, звязанай з масавымі пажарамі на Палессі. Міністэрства ўнутраных спраў хавала інфармацыю пра гэта. Маўчалі абласныя і раённыя начальнікі. Выявілася ўсё вельмі нечакана, калі Пётр Міронавіч парушыў свой маршрут і верталёт завітаў на Палессе. Ён быў літаральна шакіраваны разгулам вогненнай стыхіі. Гарэлі лясы, палі, тарфянікі, сенажаці і ўсё іншае, што магло гарэць.

— Я здыму з вас разам з генеральскімі пагонамі і штаны з лампасамі! — крычаў ён на міністра ўнутраных спраў Генадзя Мікалаевіча Жабіцкага.

Але, як кажуць, з вялікага грому атрымаўся малы дождж. Генеральскія пагоны ў міністра засталіся на мундзіры, а штаны на тым месцы, дзе ім і належыць быць. Гром заціх, а моцныя зацяжныя дажджы пагасілі пажары і без пажарнікаў А што згарэла, тое згарэла. Яно і зараз гарыць штогод. I зорак на пагонах генералаў і палкоўнікаў ад таго не памяншаецца, а нават наадварот... I ахвотнікаў сушыць Палессе не паменела...

...Шчодра сыпаліся зоркі-званні і на мінскіх архітэктараў якія, будуючы новую сталіцу, рушылі і разбуралі ўсё тое, што было пабудавана за 3—4 стагоддзі да іх. Знішчаліся цэлыя вуліцы старой забудовы, узрываліся цэрквы, касцёлы і нават першы гарадскі тэатр, што стаяў на плошчы Свабоды, пайшоў пад бульдозер. Здаецца, гэта была апошняя ахвяра дурноце, якую паднёс Малоху сакратар ЦК Барташэвіч, перамогшы ў гэтай ганебнай справе сакратара ЦК Кузьміна, які абараняў тэатр.

Але гэты выпадак быў ужо пасля П.М.Машэрава. Пры ім і з яго згоды вандалы зруйнавалі старую Нямігу — адзіную гістарычную суцэльную забудову, што ацалела ад войнаў. Ніхто не палічыўся з тым, што ў час нямецка-фашысцкай акупацыі тут было яўрэйскае гета, што менавіта адсюль пайшлі на смерць да знакамітай «ямы» дзесяткі тысяч людзей. Разбурана была і старэйшая сінагога Мінска. Цяпер на яе друзе стаіць вышынная будыніна, што прыціснула сваёй масіўнасцю два праваслаўныя і адзін каталіцкі храмы. Адзін з іх дадушыў ужо ў апошнія гады архітэктурны «помнік», на якім сёння красуецца шыльда «Империя».

А што ж Няміга? А нічога людскага. Была вуліцаю, а стала пустэчаю. I хто ведае, што яшчэ будзе «возведено» на другі бок ад універсама. Кажуць, што праектуецца гігантскі гараж-паркінг. Усё можа быць, гэта ў нашым стылі. Адно ясна: аднаўляць Нямігу, як у Варшаве аднаўлялі стара мяста, ужо ніхто і ніколі не будзе.

Памятаю, што руйнаванне Нямігі вельмі ўзрушыла творчую і навуковую інтэлігенцыю горада. Першым пісьмо-пратэст у ЦК прыйшло ад навукоўцаў Інстытута фізікі Акадэміі навук. Яго падпісалі больш за 150 чалавек. Потым такія пісьмы пайшлі касякамі. Усе яны збіраліся ў мяне, а я не ведаў, што з імі рабіць, бо быў згодны з іх аўтарамі. Не памятаю цяпер — ці то непасрэднае начальства мяне падставіла, ці я па ўласнай ініцыятыве трапіў пад руку Пятра Міронавіча з гэтымі пісьмамі. Даўшы маёй папцы неабходнае паскарэнне, каб яна магла прыехаць да мяне па паліраваным стале, ён вельмі адчужана і незадаволена сказаў:

— Няхай фізікі займаюцца фізікай, а лірыкі — лірыкай! А калі некаму з іх шкада клапоўнікаў на Нямізе, няхай пераселяцца туды з сваіх шыкоўных кватэр. (Відаць, ён лічыў што фізікі і лірыкі жывуць у шыкоўных кватэрах.) Думаю, што жыхары Нямігі пярэчыць супраць абмену не будуць. Так і скажыце аўтарам гэтых пісем.

3 гэтым я і выйшаў. 3 аўтарамі, канешне, не гаварыў. Пісьмы тыя першы памочнік Машэрава Крукаў спісаў у архіў, а Нямігу нашы «зодчие» ператварылі ў руіны. Там і фільм здымалі «Руіны страляюць ва ўпор». Можна сказаць: ва ўпор стралялі па свайму мінуламу, па сваёй гістарычнай памяці... Але то была кіношная вайна, а не бой з герастратамі. Герастраты па тым часе хадзілі ў героях. Замах на Верхні горад сталіцы зрабілі з помпай, з папярэдняй артпадрыхтоўкай па начальству. У зале бюро ЦК былі развешаны прыгожыя малюнкі і планы «рэканструкцыі» Верхняга горада. Тут жа на шырокім стале стаялі макеты і фрагменты макетаў горада. На адным планшэце велізарных памераў была намалявана лесвіца-спуск ад Цэнтральнай плошчы да Нямігі. Яна па-сапраўднаму ўражвала грандыёзнасцю задумы.

Сабраліся айцы горада, кіраўнікі сталічнай вобласці і, вядома ж, «цвет» саюза «зодчых». Выйшаў са сваёй бакоўкі Пётр Міронавіч і члены бюро ЦК. Настрой у яго быў цудоўны. Гэта адразу ж перадалося іншым. Галоўны архітэктар горада зрабіў бліскучы даклад-прадстаўленне праекта, яго аўтары выступілі з судакладамі. Асноўным «высокородным» памкненнем вандалаў было жаданне «распахнуть», як яны казалі, Цэнтральную плошчу (сёння — Кастрычніцкая плошча) на пойму Свіслачы, зялёную зону, Мінскае возера, а галоўнае — на забудову Паркавай магістралі. Праекты забудовы яе на той час ужо былі абнародаваны. Архітэктары даказвалі, што такой «распахнутой» плошчы яшчэ няма нідзе ў свеце, што гэта будзе нейкая своеасаблівая аглядальная пляцоўка навакольнага хараства, якое яны абяцалі стварыць. На месцы зруйнаванага Верхняга горада планавалі збудаваць лесвіцу з фантанамі, «як у Пецяргофе».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П.М. Машэраў: Цяпер я ведаю...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П.М. Машэраў: Цяпер я ведаю...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «П.М. Машэраў: Цяпер я ведаю...»

Обсуждение, отзывы о книге «П.М. Машэраў: Цяпер я ведаю...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x