Борис Саченко - З запісак рэдактара

Здесь есть возможность читать онлайн «Борис Саченко - З запісак рэдактара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З запісак рэдактара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З запісак рэдактара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шафе, сярод рознай адзежы, у кішэні старога паліто майго бацькі доўгія 30 гадоў беражліва захоўваўся скарб — "агульны" сшытак з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў час бацькавай працыў часопісе "Полымя". Нават я, родная дачка, ніколі не здагадвалася аб існаванні гэтага патаемнага документа хрушчоўскай "адлігі" і пачатку брэжнеўшчыны... (Святлана САЧАНКА).

З запісак рэдактара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З запісак рэдактара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так яно і сталася потым — прэміі не атрымалі ні Танк, ні Ісаеў.

* * *

3 Масквы, са з'езда пісьменнікаў, мы вярталіся цягніком "Беларусь". М.Стральцоў пацягнуў мяне ў суседні вагон, дзе ехалі ў міжнародных купэ некаторыя нашы старэйшыя. Адно з купэ было адчынена, там пілі каньяк Н.Пашкевіч, А.Макаёнак, П.Глеб­ка. Не ведаю чаму, але і мы раптам аказаліся ў гэтым купэ. Выпілі па некалькі чарак каньяку, разгаварыліся. I раптам А.Ма­каёнак пытаецца ў П.Глебкі: "Я чуў, што Вы быццам апраўдваеце 37-ы год. Праўда гэта?" П.Глебка, і так чырвоны, пачырванеў яшчэ больш: "А 37-ы год патрэбен быў нам, праз яго трэба было прайсці, каб ачысціцца ад непатрэбных людзей. Вы не ведаеце таго часу, той барацьбы, скрытай і адкрытай, людзей тых... Сапраўды сярод іх былі ворагі..." А.Макаёнак быў п’яны. Мы не згледзелі, як ён схапіў П.Глебку за шыю і пачаў душыць, ледзь адабралі мы са Стральцовым Глебку, 6о Макаёнак, на дзіва, здаровы і апантаны. Вырваўшы Глебку з рук Макаёнка, мы выйшлі на калідор. Нейкі час стаялі там, гаварылі. Але размова не клеілася, і мы разышліся па сваіх купэ.

Ішоў з'езд пісьменнікаў Беларусі. "Валілі" Броўку. Усе пісьменнікі былі разгарачаныя — хто падтрымліваў Броўку і хто быў "супраць". На заключным пасяджэнні старшынстваваў П.Глебка. Многія помняць тое пасяджэнне. Моладзь хацела ўставіць некалькі чалавек у Праўленне з тым, каб была магчымасць выкінуць сяго-таго. Але Глебка-дыпламат не даваў. "Гэтага можна ўставіць, а каго, скажыце, выкінуць са спіску"? Словам, уставіць новага нікога П.Глебка не даў. Затое калі падлічылі галасы, то сама больш "супраць" атрымалі: А.Кучар, П.Броўка і П.Глебка.

***

Ва універсітэце быў вечар. Адзначаліся нейкія ўгодкі, таму на вечар прыйшлі П.Глебка, К.Крапіва, шмат было і маладзейшых. Якраз тады была "вайна маладых са старымі". П.Глебка і К.Крапіва чамусь на тым вечары захацелі "лягнуць" мала­дых. Я не стрымаўся і, калі мне далі слова, сказаў афарызм аднаго чэшскага пісьменніка: "Барацьба маладых са старымі нагадвае барацьбу тых, хто яшчэ не нажыў розуму, з тымі, хто з яго выжыў". Афарызм узлаваў і П.Глебку, і К.Крапіву. Яны ўзялі яшчэ раз слова і "крылі" зноў маладых. I мяне, вядома.

Я чуў ад многіх людзей, што ў П.Глебкі — выдатная бібліятэка. Якраз тады я вельмі дбаў пра сваю бібліятэку і быў нястрымны, калі размова ішла пра кнігі, — хацеў бачьщь, якія кнігі і якіх аўтараў трымаюць людзі ў сваіх хатах. Пасля аднаго Пленума (ён праходзіў у клубе ЦК камсамола), калі апранаўся, я ўбачыў побач П.Глебку. Ён неяк занадта, як здалося мне, вяла апранаў сваё паліто. Я загаварыў з П. Глебкам, сказаў яму:

— Я чуў, што ў Вас выдатная бібліятэка. Ці можна было 6 хоць адным вокам глянуць на яе?

— Калі ласка, калі ласка, — заўсміхаўся Пятро Фёдаравіч. I неяк ажыў увесь, засвяціўся. — Я люблю тых людзей, хто любіць кнігу.

Адкладваць тое, што мне хацелася, я не прывык, таму спытаў у П.Глебкі, калі можна зайсці да яго.

— А хутка. Вось толькі ў Маскву я з'езджу, падлячуся трохі, а то адчуваю сябе ў апошні час няважна. Прыеду, то званіце...

Дзён праз колькі пасля той размовы П.Глебка ў Маскве памёр.

Я аглядаў Глебкаву бібліятэку ужо без яе гаспадара. Паказвала кнігі жонка П.Глебкі, разам са мною быў Я.Сіпакоў. Бібліятэка была неблагая, хоць і не такая ўжо выдатная, як гаварылі ўсе. Я бачыў бібліятэкі і большыя, і лепшыя. Праўда, беларускія кнігі захапілі мяне. Выдатны падбор кніг 20 —30-х гадоў. Многія з аўтографамі. А яшчэ кнігі нашай эміграцыі, выдадзеныя ў Амерыцы, ФРГ... Купала, Багдановіч, Гарун, Калюга, Арсеннева, Сяднёў... Газеты "Бацькаўшчына", "Беларус", часопіс "Конадні" і інш. Жонка сказала, што П.Глебка ўсё гэта прывёз з Амерыкі.

Большн трох гадзін правялі мы з Я.Сіпаковым у бібліятэцы П.Глебкі. I, ідучы праз парк, гаварылі, як любяць беларускае слова тыя, што па волі лёсу апынуліся за межамі Бацькаўшчыны, як любіў сваё роднае слова ён, П.Глебка. Бібліятэку П.Глеб­ку захавала жонка. У вайну яна заставалася ў Мінску. I быццам за тое, што яна захавала бібліятэку, П.Глебка дараваў ёй усё.

Аркадзь Чарнышэвіч. У тыя гады, калі я пачынаў пра­цаваць у "Полымі", А.Чарнышэвіч жыў у Радашковічах. У Мінск ён прыязджаў рэдка. I хоць творы яго мы друкавалі, але бачыцца і гаварыць амаль не даводзілася. Свае творы ён пісаў на разлінованых аркушах паперы звычайным пяром, фіялетавым чарнілам. Прывозіў папку нашай машыністцы, тая перадрукоўвала, мы бралі ў яе і вычытвалі. Што лічылі патрэбным — правілі, скарачалі.

А.Клышка загарэўся нешта напісаць пра А.Чарнышэвіча. Паехаў да яго ў Радашковічы. Пераначаваў там. Назаўтра расказваў мне, што А.Чарнышэвіч жыве бедна, што ў хаце многа клапоў, і каб уночы хоць трохі паспаць, давялося ім з А Чарнышэвічам спаць на падлозе, кругом сябе наліўшы цэлыя лужыны вады. А.Чарнышэвіч быццам сказаў, што "клапы праз ваду не пройдуць, а пакуль падымуцца да столі і ўпадуць на іх, можна будзе выспацца"

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З запісак рэдактара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З запісак рэдактара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З запісак рэдактара»

Обсуждение, отзывы о книге «З запісак рэдактара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x