Борис Саченко - З запісак рэдактара

Здесь есть возможность читать онлайн «Борис Саченко - З запісак рэдактара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З запісак рэдактара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З запісак рэдактара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шафе, сярод рознай адзежы, у кішэні старога паліто майго бацькі доўгія 30 гадоў беражліва захоўваўся скарб — "агульны" сшытак з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў час бацькавай працыў часопісе "Полымя". Нават я, родная дачка, ніколі не здагадвалася аб існаванні гэтага патаемнага документа хрушчоўскай "адлігі" і пачатку брэжнеўшчыны... (Святлана САЧАНКА).

З запісак рэдактара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З запісак рэдактара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хачу артыкул напісаць пра Гарэцкага. Калі ўдасца — напішу.

16.4.68 г.

Зайшоў учора ў рэдакцыю Я.Брыль. Не да Кавалёва, а да нас у аддзел. Прасядзеў больш 3-х гадзін. Сабраліся амаль усе, гаварылі пра літаратуру. Я ўспомніў тыя часы, калі Брыль быў намеснікам. Сказаў яму: тады для мяне рэдакцыя была новым універсітэтам.

"Чаму ж ты тады гэтага не казаў, а толькі цяпер?" Кавалёў хадзіў, як вош на падкове. Заела яго, што Брыль не да яго ў кабінет зайшоў, а да нас. Сядзеў у кабінеце адзін... Наогул, у кабінет да яго цяпер ніхто і не заходзіць. Хіба толькі пакліча каго ці па справе.

Потым хадзілі з Адамчыкам, сустрэлі Юрэвіча. Кажа — працаваць больш у "Маладосці" немагчыма.(...)

Зноў Брыля спаткалі. Зноў доўга размаўлялі. "Мару напісаць аповесць для дзяцей". 3 Адамчыкам пасля гаварылі — ці не штучна створана ў нас дзіцячая літаратура, ці трэба яна наогул? Літаратура не для малалетак, а для падлеткаў. Падлеткі хай лепей чытаюць тое, што ёсць лепшага ў літаратуры. Брыль робіць даклад на пленуме. Кажа, не думае пра даклад. А відаць — думае: як зрабіць? Сумленна, як Ляонаў? Ці па-іншаму?.. Расказваў пра пісьмы Фадзеева ў ЦК, пра кнігу Гор­кага, якая ў нас не друкуецца, пра дзённік і пісьмы Горкага... Аказваецца, многага мы проста не ведаем.

Цэнзура забракавала маю аповесць "Ноч няволі". Выкідаў-выкідаў, чысціў-чысціў — і ўсё адно нешта знайшлі. Узяўся чытаць А.Бажко. Калі ж званок да яго быў не з ЦК, а з Галоўліта, — усё будзе ад Бажко залежаць: мае на мяне зуб ці на М.Вышынскага (рэдактара) — я прапаў. Не мае — можа, хоць з папраўкамі аповесць пойдзе...

Амаль не хвалююся, хоць пісаць і не магу. Прывык ужо да ўсяго. Не магу толькі прывыкнуць працаваць у любых умовах. Каб працаваць — трэба сабрацца, усю энергію душы накіраваць на нешта адно. А гэта нялёгка, калі на цябе штодзень звальваецца не адно, дык другое. Мару пра той час, калі кіну працу, паеду куды-небудзь далёка ад горада, ад розных дроб­ных клопатаў, і сяду пісаць. Спакойна, абдумана, глыбока... Ці будзе хоць калі гэта?..

Напісаў прамову пра свабоду творчасці пісьменніка, пра тое, што нельга абы-каму ўмешвацца ў яго работу, навязваць сваю волю. Пісьменнік мае права памыляцца, і памылкі пісьменніка трэба паважаць. Пра выхаваўчае значэнне літаратуры, пра тое, як яго разумеюць у нас і як яго трэба разумець наогул. Пра тое, што не можа быць у літаратуры аднаго нейкага напрамку, павінна быць столькі напрамкаў, колькі талентаў, пісьменнікаў... Можа, калі і скажу гэтую прамову. Не на бліжэйшым пленуме, то на з’ездзе.

Чытаю. Прачытаў Агнона, Камю, кніжку Бурсава. Крытычныя кнігі наогул рэдка чытаю, а Бурсава прачытаў з вялікай карысцю для сябе. Філасофія Талстога — удасканальваць сябе — у наш час ці правільная? Пакуль ты будзеш удаска­нальваць сябе, тыя, што акружаюць цябе, цябе ж заплююць, каменнем закідаюць.

Яшчэ раз пераконваюся — пакуль што нельга ніяк брацца пісаць раман. У савецкай літаратуры, апрача "Ціхага Дона", няма ніводнага рамана. Але "Ціхі Дон" напісаны ў трыццатыя гады, да таго ж ён аб’яўлены спачатку быу як антысавецкі. Калі што і можна рабіць, то пісаць апавяданні, невялікія аповесці, дзе мож­на быць шчырым. Страшна — напісаць няпраўду... Большага граху няма ў пісьменніка, як пісаць няпраўду. 3 брахнёй пройдзеш свет, але назад не вернешся. I таму яшчэ і яшчэ раз узважваю, што я маю сёння пісаць, каб і друкавацца можна было, і быць праўдзівым. Хіба не чапаць сацыяльнага? Але ж, здаецца, і не чапаеш яго, яно само лезе ў твор... Вечнага няма без сённяшняга, у сённяшнім заўсёды праламляецца вечнае. (...)

27.6.68 г.

Прачытаў "Чужога" А.Камю. Некалькі дзён знаходзіўся пад уражаннем. Не дзіва, што ў нас не друкуюць ніводнай кнігі гэтага пісьменніка. Мы хочам пабудаваць грамадства на разум­ных асновах, а Камю сцвярджае, што ўсё ў жыцці — абсурд, нават само жыццё, чалавек — таксама абсурд. Жыць, нешта рабіць — і ведаць, што ты памрэш. I нельга нічога зрабіць, каб не памерці. I тую невялікую радасць, што можа мець чалавек ад жыцця, ад яго забіраюць, атручваюць тыя, хто над ім. А.Ка­мю — праціўнік любой улады, праціўнік усяго, што над чалавекам, што не дае чалавеку жыць так, як ён таго хоча. У пазнейшым творы — "Чума" — ён больш рэальны, больш аптымістычны. Чалавеку, як бы цяжка яму ні было, трэба жыць, трэба рабіць усё, каб аблегчыць жыццё другіх, трэба ў любых умовах аставацца чалавекам. Не грамадства зменіць чалавека, а чалавек павінен мяняць сам сябе. Вось да чаго кніга Камю.

Сустракаўся з В.Быкавым, калі ён ехаў у Горкі. Пасля зноў бачыў Быкава на кватэры ў Вярцінскага. Знерваваны ён, баіцца, каб не пачаўся новы трыццаць сёмы. Ва ўсякім разе, у Маскве нешта падобнае адчуваецца. Антысемітызм, нічым не прыкрыты шавінізм, хамства і дзікая, дрымучая азіятчына. Усё накіравана на тое, каб расчляніць людзей, з сяброў зрабіць ворагаў. "Раздзяляй і ўладар". Праводзілі Быкава я, Вярцінскі, Бураўкін з жонкай. Бураўкін сказау, што на Пленуме крытыкавалі Свіцязянскі семінар (Жабіцкі) і ў тым ліку мяне, праўда, не называючы прозвішчаў...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З запісак рэдактара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З запісак рэдактара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З запісак рэдактара»

Обсуждение, отзывы о книге «З запісак рэдактара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x