Борис Саченко - З запісак рэдактара

Здесь есть возможность читать онлайн «Борис Саченко - З запісак рэдактара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З запісак рэдактара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З запісак рэдактара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шафе, сярод рознай адзежы, у кішэні старога паліто майго бацькі доўгія 30 гадоў беражліва захоўваўся скарб — "агульны" сшытак з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў час бацькавай працыў часопісе "Полымя". Нават я, родная дачка, ніколі не здагадвалася аб існаванні гэтага патаемнага документа хрушчоўскай "адлігі" і пачатку брэжнеўшчыны... (Святлана САЧАНКА).

З запісак рэдактара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З запісак рэдактара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А ўчора — артыкул пра Салжаніцына ў "Литгазете". Ілжывы ад пачатку да канца, факты "передернуты", нават не сказана, што Салжаніцын беспадстаўна быў рэпрэсіраваны... Усялякая барацьба з яўрэямі канчаецца тым, што пачынаюць біць рускіх, украінцаў і беларусаў. Праўда, у нас, у Беларусі, пакуль што быццам бы ціха... Ці надоўга? Галоўліт загадвае, каб не пісалі нічога ў газетах добрага пра Быкава. I блытае — Быкава з Сачанкам. А можа, і не блытае?..

Так, трэба будзе перажыць яшчэ адну кампанію. Колькі іх ужо было нават на маім вяку?.. А колькі іх яшчэ будзе! Баюся, што будзеш вось так спадзявацца, чакаць, што нешта зменіцца, і памрэш, а змен ніякіх так і не будзе. Трэба навучыцца працаваць у любых умовах, як бы цяжка ні было. I пісаць, пісаць. Пісаць тое, што надумана. Адкладаць на заўтра не варта, бо заўтра можа і не быць...

Брыль вярнуўся з Польшчы і ходзіць змрочны. I там — разгул рэакцыі. Ці доўга так будзе?..

Думаю ўсё пра адно і тое ж: як, пра што пісаць, каб творы мае не памерлі раней за мяне. Прачытаў амаль усяго Платонава, Андрыча. Пра чалавека, чалавека трэба пісаць. I толькі. Чалавек не як прыдатак да чагось, а чалавек — Бог, тварэц ці пакутнік. Яго думкі, перажыванні. Як можна агаляць чалавека, капацца ў яго душы. I думаць, думаць, думаць. Не толькі пра тое, што зроблена чалавекам за 50 год, a і пра тое, што зрабіў чалавек за ўсё сваё існаванне. Хто ён, чалавек? Чаму ён прыйшоў на зямлю, што ён тут павінен рабіць? Чалавек — вечнасць жыцця... Чала­век і Сусвет. Сам чалавек — таксама Сусвет.

3.7.68 г.

Даўно нічога не пішу, і гэта мяне нервуе. Розныя дробязі зусім замучылі. Як бы гэта зноў адысці ад розных умоўнасцей, быць самім сабою! Хочацца, як ніколі, адзіноты, спакою. Каб можна было думаць, не баючыся, што нехта цябе вось-вось не­куды пакліча, нешта спытае ці нечага ў цябе запатрабуе...

Другі раз карысней не пісаць, чым пісаць. Але ў мяне гэткае, па-мойму, ужо скончылася. Хочацца зноў пісаць. Пісаць не так, як пісаў, а па-іншаму. 3 улікам перажытага ў апошні час, перадуманага, убачанага... Як-ніяк, а пасля "Апошніх і першых" я пахаваў бацьку, некалькі разоў пабываў дома, тады ў Маскве, 10 дзён жыў на Свіцязі, шмат з кім сустрэўся, многае пачуў... А колькі перачытаў усяго, колькі перадумаў чаго... Калі хачу быць у літаратуры, трэба забыць многае, што я рабіў, і пачынаць амаль нанова пісаць. Ці змагу я гэта?.. Здаецца, цяпер змагу.

26.5.69 г.

Прачытаў два раманы А.С. і раман Б.П. У рускіх, акрамя літаратуры афіцыйнай, ёсць па-сапраўднаму вялікая літаратура і цяпер. Яна аплявана, не прызнана ў нас, аб'яўлена чортведама чым. Але яна ёсць. Дарэчы, некалі былі гэтак жа апляваны і не прызнаны ў Расіі Пушкін, Радзішчаў, Гогаль, Дастаеўскі і г.д.

Шкада, але ў нас у Беларусі нічога падобнага няма. Літаратура спынілася на Багдановічу, Гарэцкім, Коласе, Купалу, Чорным. (...)

Трэба вучыцца. У Гогаля — дэталі, уменню маляваць. Мастак Гогаль — самы геніяльны, непераўзыдзены ў рускай літаратуры. У Талстога — бачыць рэчы, людзей аб’ёмна, усебакова, глыбока. У Дастаеўскага — філасофіі, заглядваць у тайнікі душы чалавека. Ёсць вялікая руская класіка, і ад яе трэба ісці. Як гэта зрабілі А.С. і Б.П.

Хто можа сказаць, колькі я пражыву? Час ідзе, таму і захацелася патрошку запісваць, што я ведаю пра пісьменнікаў.

Пятро Глебка. П.Глебку я ведаў мала. Неяк не выпадала нам сустракацца. Пісаў і друкаваўся ён рэдка, у "Полымя" амаль не заходзіў. Помню, давалі мы вершы Л.Геніюш. Уступны артыкул да вершаў напісаў П.Глебка. У артыкуле было некалькі слоў пра ідэйныя памылкі паэтэсы. Не хацелася напамінаць чалавеку цяжкога лёсу пра памылкі і, параіўшыся ў рэдакцыі, А.Бачыла выкінуў паўсказа з артыкула П.Глебкі. Калі прыйшла карэктура і яе пачытаў П.Глебка, то паўсказа пра ідэйныя памылкі Л.Геніюш аднавіў. Расчырванеўся нават, узлаваўся на А.Бачылу, калі той пачаў даказваць, што не трэба напамінаць паэтэсе пра "памылкі".

***

У Маскве было абмеркаванне беларускай літаратуры на Савеце. На абмеркаванні тым быў і я. Нехта з дакладчыкаў "дзёўб" зборнік паэзіі П.Глебкі, што выйшаў якраз у Маскве. Вінаваціў перакладчыка, што той "у такога выдатнага паэта выбраў для перакладу дрэнныя вершы, да таго ж і пераклаў не зусім добра!" Зайшоў якраз на пасяджэнне П.Глебка. I прамоўца змоўк. Потым мы давалі вячэру маскоўскім сябрам у рэстаране ЦДЛ. Я сядзеў з П.Глебкам, з другога боку — нейкі маскоўскі паэт. Ён (маскоўскі паэт) увесь вечар вінаваціў Глеб­ку, што той выступіў на Камітэце па Ленінскіх прэміях (П.Глебка быў членам Камітэта) супраць Ісаева. "Мне паэма Ісаева не спадабалася", — цвярдзіў Глебка. А паэт той: "Дык жа дамоўлена было: дадзім прэміі вашаму Танку і Ісаеву. А цяпер... Цяпер масквічы прагаласуюць супраць Танка".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З запісак рэдактара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З запісак рэдактара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З запісак рэдактара»

Обсуждение, отзывы о книге «З запісак рэдактара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x