По ночам думаю: надо ехать домой. Лапа, напиши, что надо. Меня бы “пихнуть”, и я [бы] уехал. Уже надоело».
« 3.10.73 г.
[.] К последним дням понемножку делаю “дела”. Сдал в издательство книгу, отнёс подборку стихов в журнал “Юность” - взяли. Удивительно [.].
Сегодня-завтра хочу зайти в “Сельскую молодёжь”, ещё, может, в какой журнальчик, в общем - “застолбиться”.
В институте всё в порядке. Оказывается, нужно было контрольные работы к этой сессии писать, иначе к зачётам не допускали. Но я без контрольных. Сказать честно: сдал три зачёта, не сказав ни слова. Институт!
Если до этого приезда в Москву и были ещё какие-то сомнения в сделанном (очное-заочное), то теперь никаких. [.]
Обсуждали меня на семинаре у Лёвы, так сказать, на прощанье. А завтра обсуждаюсь уже в новом семинаре, у Дементьева. А числился-то я весь этот год, как заочник, в семинаре Рождественского. Но он из института ушёл. [.]
Живу я у Сосновского, он дворником теперь в институте и имеет дворницкую, сплю похабно на полу, без простыней и в штанах. Зато институт рядом и не нужно каждый день пить водку, как в общежитии. [.]
Можно было бы жить и повеселей (Александровская, её письмо и беловежская), друг её и билеты всякие предлагал, и увеселения, только, мол, позвоните, но как- то нет у меня этого умения “по связям да по блатам”, да и времени с желанием. А больше всего - неловко. И бог с ним, мне бы только работалось. А вот осень, осень моя уходит, уже октябрь, такая печаль.
В воскресенье приезжаю и буду тебя нежно любить, славную и единственную. Ты мой друг, любовь, а прочее всё - такая мелочь. Кроме, конечно, настоящей работы.
Прости, что так неаккуратно пишу, лёжа и на полу, темно. Здесь, в дворницкой, всегда темно, а я, какой ни есть смурной, люблю свет. Высокий свет.
Тебя люблю».
« 14.06.77 г.
[.] В Литинституте также обучаются гении, нам уже не знакомые. Зашёл, думал относительно продолжения образования поговорить, да у дверей прикинул: читать-писать умею, что ещё надо служащему из крестьян? [.]»
Гаворачы аднойчы пра Ігара Шклярэўскага, які, нарадзіўшыся на Беларусі, паэтычную славу здабыў у Маскве, Някляеў казаў нібы і пра сябе, а дакладней - пра тое, чаму не стаў, не здолеў стаць масквічом.
«Шклярэўскі з’ехаў з тым здабыткам, які займеў тут. Ужо першая ягоная публікацыя ў так званым саюзным друку зрабіла яго лаўрэатам часопіса “Смена”.
І ён апынуўся ў Маскве ў сітуацыі, якую не кожны беларус вытрымаў бы. Трэба ведаць той час: прабіцца ў Маскве ва ўсесаюзную літаратуру было не лягчэй, чымсьці сёння патрапіць на вяршыню ўлады. Усё было размеркавана, усе ведалі, хто геній, а хто не. Шклярэўскі праявіў унікальны характар, бо, застаючыся магілёўскім ваўчуком, ні з якой літаратурнай групоўкай не звязаўся. Не было ў яго і сваіх (“запісных”) крытыкаў. Ён сам здолеў прагрызці маскоўскае мяса - злое, з жыламі, з косткамі, якое ўсяляк адштурхоўвала яго! Там з табой не цацкаюцца, накшталт: “Ой, Валодзя, які харошы ты верш надрукаваў! Дай я пра цябе напішу!”, - а адразу ў лоб - бах! Пасля - па мордзе!.. Але ачуньваеш і зноў назапашваеш у сабе злосць: так, жыццё - рэч няпростая, у ім трэба ўвесь час рухацца, упірацца, не думаць, што здабытае - гэта ўсё назаўсёды.
Я таксама чыста інтуітыўна рваўся ў Маскву. Гэта была сталіца імперыі, той горад, у які з усяго вялізнага абшару сцягваліся самыя лепшыя мастакі і літаратары. Іншага шляху вылучыцца, “выбіцца ў людзі” не існавала. Немагчыма было рэалізаваць сябе ў такой прасторы дзе-небудзь у Жмерынцы!
- Вы часта задумваліся пра тое, каб з’ехаць у Маскву?
- Не, усур’ёз - толькі аднойчы. І з’ехаў - у Літаратурны інстытут. Аднак, у адрозненне ад Шклярэўскага, не знайшоў у сабе характара, каб так змагацца за сваё месца пад маскоўскім сонцам. Я зразумеў, што калі ўлезу ў гэтую бойку, дык ні на што іншае часу ўжо не застанецца. Хоць тагачасная Масква давала вялікія магчымасці для таго, каб самасцвердзіцца. Я быў не зусім дурным хлопцам і мог займацца журналістыкай: для мяне не існавала праблемы ўладкавацца ў тую ж “Комсомолку”, што было вельмі прэстыжна. Альбо нават пайсці на тэлебачанне, што таксама было няпроста. Аднак калі я патрапляў унутр гэтай кухні - журналісцкай, літаратурнай, дык сустракаўся з той рэальнасцю, якую пасля назіраў на ХХУІ з’ездзе КПСС. Атрымлівалася, што гэта будзе каштаваць мне ўтрая даражэй. Таму і не выйшаў з мяне масквіч. І, мабыць, яшчэ па прычыне маёй “беларускасці”, паколькі яна ўва мне пераважае. Мне здалося, што больш свайго я знайду тут, у Беларусі.
Читать дальше