• Пожаловаться

Вячеслав Адамчик: Адзін месяц 2000 году

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик: Адзін месяц 2000 году» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2003, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін месяц 2000 году: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін месяц 2000 году»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вячеслав Адамчик: другие книги автора


Кто написал Адзін месяц 2000 году? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін месяц 2000 году — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін месяц 2000 году», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб не згубіўся пачатак новага апавяданьня “Зварушаны камень”, занатую яго тут, у дзёньнікавым сшытку:

“Ён, круглы і замшэлы камень, падобны да млынавага, ляжаў зводдаль абгароджанага нізкім шчыкетнікам, новага драўлянага крыжа, пафарбаванага ў едка карычневы колер.

Пад блесткамі шурпатага лішаю хаваўся нечытэльны надпіс з адным толькі выразным словам: “Marja”. Калі і кім быў выбіты кароткі нечытэльны надпіс, невядома.

Толькі, як здалося падарожнаму, немаладому прыгорбленаму мужчыну ў сьветлым плашчыку і клятчатай кепачцы, камень быў зрушаны з таго месца, дзе ён раней ляжаў, а менавіта сярод вуліцы, што пераходзіла ў пясчаную дарогу”.

У дзёньнікавых запісах Мележа мова яшчэ вайскоўца, палітрука нават, з вайсковаю логікай, лексікай і рускай сінтаксічнай будовай (пабудовай) фразы. Гэта ўжо ад баявога ўстава ці інструкцыі.

Да “Людзей на балоце” ляжала нялёгкая цярніста-пакутная дарога, як на сваю Галгофу, каб устаць з мёртвых.

19.00. Маскоўскі Крэмль паволі, як мачавы пухір вадкасьцю, напаўняецца сьцёкамі з разьведкі — сёньня кіраўніком адміністрацыі прызначаны гэбіст Міхайлаў.

У Расеі, як паказваюць усе падзеі, адбыўся дзяржаўны пераварот — да ўлады прыйшлі тупалобыя сілавікі (войска, разьведка, міліцыя).

Яны, напэўна, прымусам і фальсіфікацыяй атрымаюць перамогу на прэзідэнцкіх выбарах. Бо ці канкурэнты ім два гарлапаны — Жырыноўскі і Зюганаў. (…).

Пятніца, 7 студзеня 2000 году.

9.00. Насьцярожана-маўклівая раніца з белымі паскамі сьнегу на карычневых і алавяна-мутных паласатых дахах. Поўны двор галубоў з гракамі і варонамі. Бо[м]жы яшчэ сьпяць ці мо калядуюць, бо на сьметніку адно птаства.

Яшчэ не ачуняў ад сваіх хваробаў. Перавернешся ў ложку, і ўсё, як у п’янага, да болю ў галаве ідзе кругам. Альбо нахілішся над сталом ці падымеш голаў — і павяло цябе. Адчуваеш сябе нечаканым інвалідам. Ці проста нікчэмным і бездапаможным.

Даведнік пра арыштаваных і асуджаных пасьля вайны органамі НКВД школьнікаў, якім было па 16 ці 17. Найбольш у Заходняй Беларусі, дзе тлела яшчэ нацыянальная самасьвядомасьць.

І мне прыгадваецца той непрытульна хмурны маёвы ранак, калі мы, падлеткі, дачуліся пра забраных ноччу трох ці чатырох старшакласьнікаў. Арышты прайшлі па ўсіх школах Дзятлаўскага і Наваградскага раёнаў.

І помніцца той холад, які абліў грудзі. Мы, маладзейшыя, былі ў шоку. І кожны ў затоеным смутку падумаў пра сябе: мы на тры, на чатыры гады былі маладзейшыя за іх і гэтак сама, як яны, ненавідзелі і не ўспрымалі бальшавікоў. Мы таксама былі неадступныя і самааданыя ворагі Расеі. І, вядома, заядлыя антысталіністы.

Але, як ведаю, колькі іх, нават маіх равесьнікаў, цярпліўцаў ці пакутнікаў сталінскіх перасыльных турмаў і лагераў, ня ўспомнена ў гэтым даведніку, як, напрыклад, група вучняў з Зецельшчыны, што стварыла падпольле і ўчыняла тэракты. Прыгадваецца і вучань Наваельненскай школы — Мароз.

Прозьвішча ў Цанавы незразумелае, дзікае і страхатлівае, як ён сам, — Джанджгава. Нешта ядавітае членістаногае. Папраўдзе, нібы мінгрэльскі скарпіён.

Якога ж багатыра ў лютым 40 году, у саракаградусны мароз з усёю сям’ёю пасадзілі ў таварны вагон і дэпартавалі ў Паўночны Казахстан ці Заходнюю Сібір: “Лесник Крайник Иосиф Иванович. 1903 г. рождения, д. Лавриновичи Волковыского уезда, Зельвенской волости. 5 лет был лесником у одного из княжеских отпрысков магнатов Сапегов. В польской армии служил в 24–26 гг. в 3-м кавполку рядовым. Семья состояла из 4-х душ: жена Леонарда 1911 г. рождения, сыновья — Георгий (1935 г.) и Эдвард (1937 г.), дочь Юзефа, по национальности белорус. (Сам ён сьпецгрупай быў ужо, напэўна, арыштаваны — В.А.).

Земли имел 4 га, сенокоса — 0,15 га, неудобиц — 1 га, лошадь — 1, корова — 1, свиней — 1, дом деревянный, сарай — 1.

При обыске компрометирующих и к/р материалов не обнаружено.

Полковник Айрапетов (подп.). Ня ведаю, ці карысна перачытваць перачытанае, але гаркаты на душы і непамыснасьці застаецца шмат.

Іх, нешчасьлівых сем’яў, спачатку было каля дзесяці тысячаў, а потым, у сакавіку, пачаўся другі этап аперацыі.

На ліпень ці жнівень планаваўся трэці, але яго спыніла вайна.

Нелегальны чорны рынак немцы называлі schwarzer Markt. Там гандлявалі дражджамі, сахарынаю, мылам, сьпіртам ці самагонам, салам, цыгарэтамі. Усё з кошыкаў і чамаданаў, каб можна было ўцячы ў часе аблавы.

**denrat/

Dziennik Oberleutnanta Uhla:

“Чысьцім зброю і ровары. Прачэсваньне васьмі вёсак. Арыштавана 16 беларусаў, 3 беларускі і 2 палякі, а потым расстрэл іх у блізкім лесе. Потым злавілі 5 жыдоў”.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін месяц 2000 году»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін месяц 2000 году» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Чэслав Адамчик
Вячеслав Адамчик: Чужая бацькаўшчына
Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін месяц 2000 году»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін месяц 2000 году» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.