Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кунашыр трэба было абагнуць з праліву, і мы доўга ішлі паўзь яго гарыстыя берагі. У цёмнай вадзе гулялі касаткі. Нарэшце паказаўся маленькі здалёк берагавы пасёлачак — райцэнтр востраву — Паўднёва-Курыльск. Тут быў штаб дывізіі, куды мне і належала зьявіцца. (Дарэчы, так кожны раз пры перамяшчэньні — па інстанцыях зьверху ўніз: армія, корпус, дывізія, полк, батальён. І — усюды трэба знайсьці штабы, камандзіраў, прадстаўляцца, чакаць прызначэньня ніжэй. Ідыёцкая працэдура, што патрабавала безьліч часу і высілкаў. І нэрваў, канешне. Але нашыя нэрвы-высілкі ў разьлік ня браліся.)

У штабе дывізіі далі накіраваньне ў самы паўднёвы пасёлак, што стаяў на беразе праліву з Хакайда. Пасёлак называўся па імені расейскага дасьледчыка Галаўніна. Там быў кулямётна-артылерыйскі полк, на пірсе якога аднойчы ранкам і высадзіўся з кацеру лейтэнант Быкаў з жонкаю. Прадставіўся ў штабе. Палкоўнік Муратаў, тыповы франтавы выдзьвіжэнец, малапісьменны, але дужа ўзнагароджаны, адвёў каморку ў афіцэрскім доме з жалезнай печкай. Дом стаяў якраз на беразе заліву. Усе зручнасьці — у двары. На пагорку за рэчкай — драўляныя казармы. Там мая батарэя. Прызначылі камандзірам узводу ўпраўленьня. (Да таго ўсё быў — агнявога ўзводу.) Тут ужо справа з разьведчыкамі, сувязістамі — не з гарматамі. Камандзір батарэі — капітан Балюкоў, франтавік, узнагароджаны пяцьцю ордэнамі, увогуле, як мне здалося, памяркоўны, незласьлівы афіцэр.

Пачалася служба. На краі зямлі. Ззаду быў мацярык, Радзіма і японскі востраў Хакайда. Наперадзе — Ціхі акіян і Амэрыка.

Пайшла звычайная вайсковая служба: заняткі, нарады, праверкі. Зрэшты, ня толькі звычайная. Было вельмі шмат працы. Амаль кожны тыдзень у бухце, далёка на рэйдзе паяўляліся параходы, іх трэба было разгружаць. Грузы розныя, але тое лета была процьма боепрыпасаў — артылерыйскіх снарадаў. Сьпярша іх выгружалі з трумаў у кунгасы — вялізныя такія лодкі, пасьля з лодак — на пірс, і затым на машынах везьлі ў недалёкі (10 км) пасёлак ля сопкі, дзе былі асноўныя склады. Праца амаль уся ручная, цяжкая. Салдатам даставалася.

Былі частыя землятрусы, асабліва вясной і ўвосень, таму дамы ўсе былі з дрэва, а печы — толькі жалезныя. Ад тае печы я ледзьве не спаліў дом — іду на сьнеданьне і бачу: на маім даху гарыць дранка — ад жалезнай трубы. Добра, убачыў у пару — затушылі. А начальнік штабу падпалкоўнік Вячоркін так і спаліў свой дом — выскачыў у адным кіцелі. Пажараў было даволі. Асабліва зімой. Ды й улетку.

Чытаць тут не было чаго, газэты паўгоду не прыходзілі — прысылалі вясной усе разам за некалькі месяцаў. Напісаў два ці тры апавяданьні і вясной паслаў у Менск, у часопіс «Полымя» на адрас любімага мной зь дзяцінства Міхася Лынькова. Праз колькі часу і праўда — атрымаў адказ. Міхась Ціханавіч вельмі падрабязна разабраў апавяданьні, але ў канцы паскардзіўся на вялікую занятасьць, і я намёк зразумеў. Болей апавяданьняў не пісаў і нікуды не пасылаў нічога.

Вясной быў нераст ласосевых — ішла гарбуша. Вусьце рэчкі, што ўпадала ў затоку, было перапоўнена вялізнымі, з чалавека, рыбінамі, якія імкліва прабіраліся да вытокаў. Іх білі васьцямі, стралялі зь пісталетаў. Увесь травяністы бераг рачулкі быў закіданы рыбінамі — бралі толькі ікру, якую, падсаліўшы, елі лыжкамі. Асабліва на закусь. Пілі разбаўлены 95 % сьпірт, які на разьліў куплялі ў суседняй вёсцы Вінаі, дзе быў і заводзік агару (агар — рэчыва, што здабывалі з марскіх водарасьцяў).

Аднойчы полк паднялі ноччу па трывозе і вывелі на пазыцыі. Пазыцыі нашай батарэі былі на беразе затокі, гарматы паставілі на прамую наводку, выкапалі агнявыя, НП камандзіра батарэі. Усё, бы на вайне — сапраўды пачалася карэйская вайна. І хоць была яна чорт ведае дзе, нашае камандаваньне праявіла пільнасьць і засьведчыла баявую гатоўнасьць. Мы думалі: пасьпім колькі дзён і вернемся ў казармы, але не. Назад нас не вярнулі, загадалі як мае быць абсталяваць пазыцыі, арганізаваць кругласутачнае дзяжурства.

Каб абсталяваць пазыцыі ды НП як мае быць, патрэбнае дрэва. А дрэва паблізу не было. Быў лес у сопках, кілямэтраў за дзесяць — пятнаццаць, як яго адтуль было прывезьці, калі не давалі машынаў? Ды і сам лес ахоўваўся лясьніцтвам. А між тым да нас зачасьціла начальства — з палку, дывізіі, арміі — камандзіры і камісіі, усё з праверкай, з нарадамі, з крыкам, лаянкай і вымовамі. Капалі траншэі, зямлянкі, вузлы сувязі. Дрэва па начах кралі, дзе толькі можна было. Часам — адзін у аднаго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x