Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У канцы восені перабраліся на новую кватэру па вуліцы Лермантава. Дамок быў у ціхай мясьціне, але дужа стары. У той жа кватэры, у суседнім пакоі, жыла яшчэ сям’я, кухня была агульная. Дроў, вядома ж, не было — ні для прыгатаваньня ежы, ні для ацяпленьня. Жылі так, бы на вакзале. Толькі перабыць ноч.

Неяк пабачыў Міхася Васілька, прыяжджаў у рэдакцыю, прывёз верш на сьвята. Жыў ён у сваёй Баброўні, выгляд меў сялянскі: у кажуху, валёнках. Але характарам паказаўся мне надта ж добрым — сардэчным, уважлівым. Толькі зь нейкаю затоенай гаркотай у душы. Пасьля дазнаўся: была гаркота і надта па тым часе вялікая.

Напісаў і надрукаваў у сваёй газэце яшчэ адно апавяданьне «У першым баі». Гэтае мне падабалася больш за папярэдняе, і таксама пра вайну. Асабліва яго ніхто не чытаў, водгукаў не было. Пісьменьніцкага асяродзьдзя тады ў Гародні не існавала, нават літаб’яднаньня не было. Штонішто было ў мяне напісана і яшчэ, але пакуль я нікому тое не паказваў, ды і сам быў ім незадаволены. Згубіўшы надзею атрымаць якія дакумэнты аб адукацыі, вырашыў падрыхтавацца і здаваць [экзамэны] экстэрнам за дзясятую клясу. Але патрэбна было нешта мець хоць за дзявятую.

Аднойчы, прыйшоўшы ў сакратарыят, убачыў новую супрацоўніцу прамысловага аддзелу, якім загадваў Л. Красьнянскі. Гэта была практыкантка з унівэрсытэту: маленькае, чарнявенькае дзеўчанё зь вялікім чорным бантам на патыліцы. Хто тады думаў, чым яна стане для мяне — але праз шмат год…

Прыйшла вясна, і зноў напомніла пра сябе армія. Аднойчы атрымаў абвестку на вайсковыя зборы. Пайшоў да намесьніка рэдактара А. Салаўёва, той заклапаціўся: хто будзе працаваць, тры месяцы — ня жарты, і ён напісаў на фірменным блянку адносіну да гарваенкама палкоўніка Янузакава, аддаў мне. Я пабег у ваенкамат. Там, у прыёмнай ваенкама, было ўжо нямала такіх, як я, — усе хадайнічалі аб вызваленьні ад збораў. Палкоўнік быў злы і раздражнёны, як я заўважыў, нават не зірнуў на мяне, моўчкі ўзяў паперку. Ён прачытаў яе і пачаў крычаць, што ўсе адлыньваюць, а абараняць радзіму няма каму. Усё ж я бачыў, што ён вагаецца, і легкадумна рашыў падштурхнуць яго ў пэўным кірунку. І я сказаў: «Рэдактар кажа, што будзе званіць у абкам, калі вы…» — «А, у абкам? Званіць у абкам? Хай звоніць! — раптам вызьверыўся ваенкам. — Хоць да госпада Бога! Хай звоніць! А вы — заўтра ў 9.00 — у ваенкамат! Панятна?».

Так, здаецца, я спляжыў усю справу. І ня толькі справу, але і ўвесь ход майго жыцьця. Наступствы той мае рэплікі вылезьлі мне бокам, перавярнулі лёс…

Вайсковыя трохмесячныя зборы былі арганізаваныя недалёка ад Гародні, на беразе Нёмана за Грандзічамі. Між дубамі былі пастаўлены палаткі, лінейна арганізаваны распарадак дня. І — заняткі. Як звычайна: статуты, палітпадрыхтоўка, артылерыя, артстралковая тактыка. Так поўны тыдзень. Афіцэраў запасу сабралі з усёй Беларусі, усе яны былі франтавікі. Вучылі іх таксама франтавікі, але кадравыя. Хоць былі і маладыя, пасьляваенных гадоў выпуску. Усё гэта была даволі апрыклая справа. Тым болей, што — непатрэбная. На тых зборах я сустрэўся з колішнім аднапалчанінам па 1245 ІПАТАПУ — лейтэнантам Крывавязам, ён жыў недзе ў Брэсцкай вобласьці.

Усё тое лета і частка восені прайшлі на зборах. Вучыліся, практыкаваліся, здавалі экзамэны. На сваю бяду я здаў пасьпяхова. Пасьля прыйшоў у рэдакцыю і атрымаў водпуск — на 24 дні. Трэба было б паехаць дадому, але рашыў пачакаць: не было грошай. Рашыў падзарабіць. Ды й апрануцца. Бо ўсё хадзіў у вайсковым кіцелі і ў лейтэнанцкім шынялі. Даношваў боты. Надзя прывезла з Мсьціслава сястру Веру, выпускніцу тамтэйшай школы. Паступіла ў культпрасьветвучылішча. Жыць стала, вядома, у нас.

Адпачынку ў мяне заставалася ўсяго некалькі дзён, як паклікалі ў ваенкамат. Думаў: якога д’ябла. Адбыў зборы, казалі, цяпер мінімум гады два ня будуць чапаць. Аж у ваенкамаце аб’явілі загад міністра абароны аб залічэньні ў кадры Савецкай арміі. Войска, якое то скарачалі, то пашыралі, тады якраз пашыралася. Тэрмін прыбыцьця ў часьць — праз два дні. Часьць знаходзілася ў Слоніме. Я ледзьве ня ўпаў ад тае навіны. У нашай групе на зборах былі афіцэры, што прасіліся ў войска, але ня я. Я лічыў, што разьвітаўся зь ім назаўсёды. Аж не…

З жалем разьвітаўся з рэдакцыяй, з Гародняй, дзе не давялося пажыць, а хацелася б. Слаўны ўсё ж горад. Праз два дні быў ужо ў Слоніме, адкуль атрымаў накірунак у недалёкі Альбэрцін — там фармавалася мэхдывізія. Зноў — мэхбатальён, батарэя супрацьтанкавых гарматаў. Далі дзень, каб знайшоў кватэру, і — на заняткі па раскладзе. Абмундзіраваньне пакуль ня выдалі — не было на складзе. Вось так! Часьць фарміруюць, а матэрыяльных сродкаў няма. Так, дарэчы, заўсёды. У той былой Савецкай арміі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x