Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марозаў таксама жыў за Нёманам, ад мяне — цераз бульбяное поле. Звычайна раніцай я ішоў па яго і чакаў каля весьнічак. Жонка, мілая клапатушка Леначка, выпраўляла яго на працу. «Ну, дык ты ж, Ванечка, сёньня не бяры…» — «Не, ну што ты!» — «А то ж учора пазнаць было нельга: як зямля». — «Не, сёньня не, я ж сказаў…» — «Але ж ты і ўчора казаў». — «Дык то ўчора. А сёньня маё слова — жалеза», — казаў Віктар Фёдаравіч і падміргваў мне.

Мы выходзілі на вуліцу.

«Ну, куды пойдзем?» — пытаўся сябра. У абодвух пасьля ўчарашняга трашчэлі галовы, а грошай не было — учора спусьцілі зарплату, і Віктар Фёдаравіч пачынаў калькуляцыю: «У блакітным сядзелі аж на тым тыдні, але там я павінен мнагавата. У Фені былі пазаўчора. Не, не гадзіцца, скажа, кожны дзень ходзіце. У Ніны Пятроўны даўно не былі. Праўда, і той вінен. Але ўсяго сто. Ідзем да Пятроўны».

Пятроўна гаспадарыла ў чыгуначнай забягалаўцы.

Віктар Фёдаравіч з парогу чынна раскланьваўся, цалаваў ручку гаспадыні і пачынаў заказваць. «Два па дзьвесьце, вунь тую вяндлінку, гурочкі»… Пятроўна нецярпліва напамінала пра доўг, і Віктар Фёдаравіч таксама нецярпліва яе запэўніваў: «Усё будзе, дай заказаць. Расплачуся чынчынам». Хоць і зь недаверам, гаспадыня ставіла закусь, налівала дзьве шклянкі. Паправіўшы галоўку, Віктар Фёдаравіч уставаў, зноў цалаваў ручку і лез у кішэнь. Далей наступала самае важнае. На пачырванелым, трохі са сьлядамі асьпінак ягоным твары адбівалася зьбянтэжанасьць, і ён зь непадробным жалем, з роспаччу енчыў: «Во халера! Гэта ж я другі касьцюм надзеў… А грошы…».

Трэба было разумець так, што грошы засталіся ў другім, найноўшым гарнітуры. (Каб той быў у яго!) Пятроўна злосна сьмяялася. «Не перажывай, — запэўніваў яе Марозаў. — За мной не заржавее».

І выходзіў, пахмялёны і задаволены.

Працы ў майстэрні было ня дужа шмат, вольнага часу даволі. Я маляваў алеем і акварэльлю, хадзіў у прыгарады на эцюды. Зрабіў некалькі копіяў — фламандцаў і Шышкіна. Бачыў, аднак, майстэрства майго бракуе. Усё ж для мастака патрэбна няспыннасьць, штодзённасьць занятку, інакш рука траціць цьвёрдасьць, а зрок — вастрыню. А ў мяне якіх сем гадоў перапынку, — час, аддадзены вайне, вайсковай навуцы, якая цяпер без патрэбы.

Але мастацтва — дзеля вольнага часу, дзеля душы. А для жыцьця штодзень патрэбныя былі грошы, якіх не было. З Андрэем Засьпіцкім (таксама дэмабілізаваным скульптарам) мы што-колечы афармлялі для кінатэатру. Афармлялі парк. Калі што зараблялі, дык тут жа ўсё і пакідалі ў рэстаранах ці забягалаўках. Цяжкі быў час. А людзі мне падабаліся.

Апроч Віктара Марозава, які лепш за ўсё працаваў у графіцы, някепскім майстрам абяцаў стаць Іван Пушкоў, а таксама Дзіма Парахня, жывапісец з адметным густам. Часам прыходзілі да нас Валяньцін Савіцкі, Міхаіл Плужнік. Часьцяком «прыбрыдаў» да майстэрні хворы, няшчасны Дзешка, які ўжо амаль нічога не рабіў, жыў толькі тым, што зь літасьці атрымліваў ад сяброў. А некалі ён скончыў Варшаўскую акадэмію, дзе вучыўся разам з Кохам.

Арыстакратам мастацкага цэху лічыўся Ігар Васільевіч Сямёнаў, мастак-афарміцель. Афарміцель ён сапраўды быў выдатны, усё рабіў па вышэйшым клясе: прыгожа і акуратна. Гэта быў рыцар, маг рэстараннага дзейства: калі меў грошы, частаваў направа і налева, плаціў вялікія чаявыя, паводзіў сябе ў хмелі высакародна і прыгожа. Калі грошай не было і яго самога частавалі, ён прасіў толькі:

«Разьлічвацца дай я буду». Тады яму перадавалі кашалёк, і ён шчодра адорваў афіцыянтку. Марозаў наадварот, у гэтае справе паводзіў сябе авантурна: калі падабаўся хрэн, закупляў яго оптам, усё блюда. А то мог папытацца, колькі каштуе люстра пад стольлю, і, заплаціўшы ашалелую суму, пабіць яе палкай. У той жа час быў чалавек разумны і адукаваны. Варта было яго паслухаць на начной вуліцы, калі мы пасьля рэстарана вярталіся дадому. Да якіх толькі філасофскіх вышыняў ён не ўзьнімаўся!..

Гэта быў выдатны мастак-філосаф. З пакарэжаным вайною лёсам.

Зараблялі мала, а пілі ўсё болей. Калі бывала ў кішэні паяўлялася якая сотня, Марозаў у забягалаўцы калькуляваў яе так: на 95 рублёў выпіўка і на пяць рублёў — закусь.

«Не чревоугодничай», — запісана ў Бібліі, напамінаў ён нам. Увогуле, яму не пярэчылі.

Апошнім буйным заказам, які мы выканалі ў тую восень, было афармленьне гарадзкога кірмашу: шыльды, стэнды, рэкляма. Пасьля ўжо не было нічога. Не было і грошай.

У забягалаўцы, што была на пачатку вуліцы Клары Цэткін, часам паяўляўся высокі пажылы чалавек, выпіваў куфаль піва. Неяк Ігар Сямёнаў пазнаёміў мяне зь ім. То аказаўся бухгалтар рэдакцыі абласной газэты «Гродненская правда». Рэдакцыя была побач, у суседнім будынку. Гэты Кавальскі, аднак, быў палкоўнік царскай арміі, былы кавалерыст. Вядома ж, дваранін. Што-нішто ён расказваў з колішняга свайго жыцьця і тым цікавіў нас. У яго ж можна было папытацца, як робіцца газэта, — то ўжо была мая цікаўнасьць. І вось у канцы году ў «Гродненской правде» паявілася аб’ява пра тое, што рэдакцыі патрабуецца карэктар, які добра ведае беларускую мову. І ў мяне зьявілася жаданьне. Пры сустрэчы я сказаў Кавальскаму, які тут жа і завёў мяне ў рэдакцыю. Да адказнага сакратара Цыпінай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x