Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: folklore, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны, аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых і цнот, — малых нават, — пазбавіліся, сутыкнуўшыся з пародай людской, але зноў, праз яе ж адну, неба потым знайшлі, і душу вечную, і меч, уняты за годнасць, і браталюб’е, і любоў.
Легенда аб Рогачы, д’ябле, што з пекла быў выгнаны, як Арый завушаны з Нікейскага сабору, і стаў чалавекам, і, забыўшы каханне, у зламыснасці і падступным забыцці, стаў каралём і, у брыдкай ерасі прабываючы, забыў шыпшыну і змяю, што трымае сябе за хвост — знак, што нікому з брэнных не перайсці мяжы Бясконцага.
Легенда аб тых, што забылі дух зямлі і промысел божы, і падобныя сталі лісіцам у вінаградніку і ваўкам, што спакушаюць агнцаў і унцаў канюшынным полем. Ганарацца ў пароках — і ніжэй малых будуць. Куюць вайну і крамолу — і пярстом немаўляі пабітыя будуць.
Легенда аб тых, што рыюць пад карэннямі і ў гной глядзяць, падобныя да свінняў нейкіх, забыўшыся, што створаныя Пеліканам, грудзі сабе раздзіраючы, каб крывёю дзяцей аджывіць дзеля таго, каб свяцілы адбіваць і, — без боязі, — каметы адбіваць, бядой пагражаючыя, і знічкі, што нясуць новыя душы ў добры свет…

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добра.

Праступілі на хвіліну праз тоўшчу мура белыя вочы П'янды. Рогач не бачыць іх. А каралева, усміхаючыся, кажа яму:

— Будзеш галавой варты і камендантам, Рогач. Праўда была не мая.

— Узрадаваны тваёй зычлівасцю, каралева. Ты вельмі кагосьці нагадваеш мне. Я рады быць з табою. Нават калі ты злая.

— На знак маёй прыхільнасці я сёння вечарам пакажу табе цямніцы.

__________

Вечар. Падземнай цямнiцай iдуць Агата i Рогач.

Невыразныя цені за кратамі. Часцей за ўсё яны сядзяць бязвольна, нічога, відаць, не разумеючы.

Твар Агаты спакойны, яна ўсміхаецца.

— Нашто іх трымаць? — пытае Рогач. — Бог адняў у іх розум.

— Хто там кажа пра Бога? — чутны голас з адной клеткі. — Няма Бога. Гэтая псіца і яе зграя забівалі яго кожны дзень… Тысячы год.

Рогач і Агата праходзяць далей.

— Вось табе і адказ, — кажа яна. — Гэтыя, бяспамятныя, таксама былі такія.

— Але ж яны ўжо болей не яны.

- І ты думаеш, я дарую? Косці тыя ж.

— Нашто гэта табе?

— Бог не добры. Бог часам забівае нават душы. Душы баязліўцаў, вар'ятаў, здраднікаў. Гэтыя яшчэ не сталі такімі. Кары не будзе, калі яны зберагуць свае душы. А што мне карысці ў адной іхняй шкуры? У адным іхнім тленным мясе і ў адным вартым жалю жыцці?.. Няхай кожны збаіцца, пракляне свае думкі і пазбавіцца іх, здрадзіць самому сабе. Няхай аддадуць мне і сваё вечнае жыццё.

- І тады?

— Тады ўзлікуюць усе. Таму што я — меч Бога.

Рогач здрыгануўся.

— Ну, — кажа яна, — супакойся. Да нас яшчэ даляціць падводны звон.

І ён, цьмяна ўспамінаючы нешта, схіляецца і цалуе яе руку.

__________

Яны адчыняюць дзверы ў апошняе падзямелле, і на іхнія твары падаюць дрыготкія блікі агню.

Вочы Рогача пашырыліся…

…Ён убачыў стол і членаў галоўнай доказнай інквізіцыі за ім. Мігатлівае святло падае на іхнія твары знізу. Чорныя цені трапечуць, вырастаючы ў вачаніцах.

Каралева і Рогач сядаюць убаку, ля вялізнай жароўні. Рогач кладзе рукі амаль у агонь.

А ў агні распальваюцца, мігацяць шчыпцы.

— Раб Божы Ольда Мілашэвіч з Вяверыц, — гучыць голас галавы сінедрыёна. — Адказвай па абвінавачванню ў нападзе на каралеву з кінжалам у руцэ.

— Я не нападаў на яе, — чутны цвёрды голас Ольда. — Я кахаю яе.

Рука бярэ шчыпцы з жароўні.

— Напярэдадні вайны, — кажа галава, — у час страшэннай небяспекі для радзімы, у часіну, калі нашы шэрагі павінны быць чыстымі ад брыдоты, як ніколі, ты замысліў забіць каралеву і яе палкаводца. З меркаванняў дзяржаўнай бяспекі ты будзеш падвергнуты допыту з пострахам.

Зараўло полымя.

— Я кахаю яе.

У вачах каралевы пільная цікаўнасць.

— Якія былі карэнні твайго зламыснення? — пытае галава.

Толькі тут мы бачым распаленае на бервяне цела Ольда: грудзі, шыю і прыгожую галаву.

— Я кахаю яе, — кажа ён, як закляцце.

— Наступнай гадзіны допыту вы не вытрымаеце… Не хлусіце перад госпадам. Сазнайцеся, што вы лазутчык.

— Я кахаю яе.

— Пачынайце, кат.

Зарыпела бервяно ляжачага прэнга. Страшна напружыліся мускулы на голых грудзях.

— Вораг усіх беларусцаў з існымі, - вымаўляе галава традыцыйную формулу, — адказвай.

Праз рыпенне прэнга гучыць голас:

— Я кахаю яе. Кахаю. Кахаю.

Каралева глядзіць на Рогача. У яго вачах асуджэнне.

— Даволі, - кажа яна і, глянуўшы на твар Ольда, дабаўляе: — Кончыце.

Рогач усё яшчэ суровы.

— Я даю амністыю і тым, у сутарэнні… Кончыце ўсіх.

Ольда прыўзняў галаву:

— Дзякуй табе… Ты дала мне шчасце… Я памру ад тваіх рук.

__________

Рогач і Агата выходзяць з сутарэння сінедрыёна ў падземную турму.

— Ён быў усё ж вельмі пяшчотны, — кажа яна. — І добра памёр.

Рогач паглядзеў на яе непаразумелымі вачыма. Павагаўся.

— А… якой вы думкі пра “Баладу аб салдаце” Чухрая? — падазрона пытае ён.

Але вочы каралевы непарушна чыстыя:

— Не чула аб такім жанглёру. І балады гэтай не чула. Чула балады аб Ганне Вялікай, аб лебедзях святога Юрыя. А за баладу аб Петрусю нават павесіла жанглёра… Хлусня на правячыя класы.

Д’ябал паціснуў плячыма. Паўза.

— Нашто вы забілі Ольда?

— Хачу, каб вы не злавалі на мяне.

— Нашто?

— Яны не павінны сварыцца, павінны быць прыхільнымі адзін да аднаго.

— Чаму?

— Таму што фавор і апала не залежаць ад іх. Тут ёсць адзін закон… мой. А другіх няма. Ні божых, ні чалавечых.

— На самай справе будзе вайна?

— Так.

— Хто збіраецца напасці?

— Гм… агрэсар не той, хто нападае, а той, хто думае аб агрэсіі. А яны ўсе думаюць аб ёй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Сівая легенда
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Обсуждение, отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x