Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: folklore, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны, аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых і цнот, — малых нават, — пазбавіліся, сутыкнуўшыся з пародай людской, але зноў, праз яе ж адну, неба потым знайшлі, і душу вечную, і меч, уняты за годнасць, і браталюб’е, і любоў.
Легенда аб Рогачы, д’ябле, што з пекла быў выгнаны, як Арый завушаны з Нікейскага сабору, і стаў чалавекам, і, забыўшы каханне, у зламыснасці і падступным забыцці, стаў каралём і, у брыдкай ерасі прабываючы, забыў шыпшыну і змяю, што трымае сябе за хвост — знак, што нікому з брэнных не перайсці мяжы Бясконцага.
Легенда аб тых, што забылі дух зямлі і промысел божы, і падобныя сталі лісіцам у вінаградніку і ваўкам, што спакушаюць агнцаў і унцаў канюшынным полем. Ганарацца ў пароках — і ніжэй малых будуць. Куюць вайну і крамолу — і пярстом немаўляі пабітыя будуць.
Легенда аб тых, што рыюць пад карэннямі і ў гной глядзяць, падобныя да свінняў нейкіх, забыўшыся, што створаныя Пеліканам, грудзі сабе раздзіраючы, каб крывёю дзяцей аджывіць дзеля таго, каб свяцілы адбіваць і, — без боязі, — каметы адбіваць, бядой пагражаючыя, і знічкі, што нясуць новыя душы ў добры свет…

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рука Рогача здрыганулася над рунню. Ён маўчыць, і выраз твару ў яго такі, быццам ён трапіў у пастку.

— Чаму не ўходзіш? — пытае лесавічок, выпраміўшыся. — Я ўвесь час бачыў, як ты корпаўся ў гразі, як жук-гнаявік.

Рогач устаў:

— Выбірайся адсюль… Я павінен выхаяць яе.

— Гадуеш гуся? Ну-ну. — Скрогат крыва ўсміхнуўся. — А каралева пытала, чаму гэта я падарыў табе зайца.

— А ты?

— А я спытаў, чаму гэта яна падарыла табе жыццё.

Твар Рогача суровы.

— Мне добра тут. Чуеш, добра.

— Веру. Хутчэй дасягай самага добрага. А потым ідзі да каралевы і заработвай амністыю.

Ён усміхаецца:

— У пекле цёпла. Палаюць вогнішчы. Вакол смех. Ідзе гульня па буйнай.

Чырвоныя вуголлі ляжаць на далонях.

Рогач, здрыгануўшыся, з міжвольнай тугой агледзеў поле, рунь, якая стыне пад снегам, нізкія хмары.

— Катлы, — кажа Скрогат. — Вечны агонь, што скача…

— Мне халодна тут, — кажа Рогач. — У лесе халодна. А за лесам такая злосць, нянавісць… голад.

— Ну вось. А там Жупел нават спіць у агні. Не хочаш дзяжурыць каля катлоў — не трэба. Будзеш вучыць або яшчэ што.

Зачаравана слухае Рогач. І раптам узнік у ягоных вушах дурненькі, просты матыў песні:

Кахалі друг друга, любілі друг друга,
Без друга жыць не маглі.

— Прэч, — раўнуў ён.

Скрогат устае.

— Пакуль не спакусіш — можаш не ўхадзіць. Але тэрмін да раставання снягоў. Іначай давядзецца адабраць у цябе памяць аб Дубраўцы і дабрыні. Будзеш памятаць усіх, акрамя іх… І тады ты ўспомніш, хто клікаў цябе…

Ён знікае. Рогач у ярасці рынуў сякеру на ствол маладзенькай бярозкі.

Ссек, наступіў на яго нагой.

__________

Хата. Раскошная, завешаная шкурамі. Вушакі разьблёныя. Жужыць кола пралкі. Рогач сядзіць, працягнуўшы рукі ледзь не ў самы ачаг.

Змоўкла кола. Вецер шпурнуў у акно цэлы зарад сняжынак.

— Апошняя завіруха ў гэтым годзе, — кажа Дубраўка.

— Але, — няўважна кажа ён.

Маўчанне. Толькі вые завея.

— Рогач, — кажа Дубраўка, — што з табою? Ты больш не кахаеш мяне.

— Чаму?

— З самага першага снегу ты такі чужы, халодны. Ты баішся ўзяць мяне за руку, сказаць цёплае слова. Прападаеш у лесе.

Рогач апускае вочы. Пакутліва змагаючыся з сабою, ён кажа:

— Ты ж сама хацела, каб я не спускаўся з тваёй радугі… Я і сам не хачу ўхадзіць. Нікуды не хачу ісці адсюль.

— Нашто табе ўхадзіць?

— Ты нічога не ведаеш… Ты як падснежнік… Якая яму справа да снягоў вакол?.. Якая яму справа, растаюць яны ці стаяць?

Яна пакінула пралку і падсела да яго на шкуры.

— Я разумею… Я зусім дурная… Ты ледзь не пайшоў… Бог з ёю, з царквою, што затанула… Я ж люблю, я ж кахаю цябе.

І яна цалуе Рогача.

— Што ты разумееш? — прабуе працівіцца ён. — Я ж на апошнім шляху, я ж…

— Маўчы… Паслухай, агонь таксама звініць.

Хіліцца да яе твар Рогача. Ён ужо не можа валодаць сабой.

Вусны зліліся…

…скачуць на тварах адбіткі агню.

. . . . . . . . . . . .

…Агонь амаль згас. Дубраўка спіць. Рогач, абапёршыся на рукі, глядзіць на яе. На вуснах ягоных лёгкая ўсмешка.

Скончылася дуйка. Стаяў лёд на слюдзе акна. Птушка-клёст села на галінку, зазірнула ў пакой.

І раптам у Рогача затрэсліся вусны. У адчаі ён схапіўся за галаву, сціснуў далонямі скроні.

Пацягнуўся быў да Дубраўкі, але рыпнуў зубамі. Расціснуў яе пальцы і вызваліў сваю руку.

— Бывай, — ціха кажа ён.

__________

Лес шуміць зусім не па-зімняму. Пасля мяцеліцы кінула ў адлігу. Рогач рашуча ідзе ад хаты да лесу. Проста па руні. Твар яго асуджаны і жорсткі.

Ён амаль падыходзіць да пушчы і раптам спыняецца.

На перадзе — лес. Ззаду — дрыготкі агеньчык у акне.

Рогач прысядае, разрывае снег і глядзіць на кволыя сцяблінкі.

__________

На ўзлессі, на тым самым месцы, гарыць вогнішча. Маленькае вогнішча. Рогач сядзіць каля яго і, грэючы рукі, глядзіць на агеньчык, што згасае ў акне.

Узяў прыгаршчу снегу, зусім быў сабраўся забіць вогнішча, але, падумаўшы, падклаў яшчэ галінку, яшчэ.

Твар ягоны задумлівы.

…І раптам ён бачыць у праталіне, поруч з вогнішчам, блакітную змерзлую кветку пралескі. Бярэ яе і чуе, як яна ламаецца ў пальцах, бы льдзінка.

Сціснуліся вусны Рогача. Ні аб чым ужо больш не думаючы, ён устае і ідзе да агеньчыка ў акне.

__________

Ён апускаецца на шкуры поруч з Дубраўкай.

— Ты недзе быў? — сонна пытае яна.

— Але, хадзіў паглядзець пралескі.

— Пацалуй мяне… Я вельмі цябе кахаю… Вясна скора.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Сівая легенда
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Обсуждение, отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x