Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1971, Издательство: Беларусь, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кажан вылецеў праз дахавае акно. Бураціна кінуўся ў куток каморкі, блытаючыся ў павуцінні. Услед яму злосна шыпелі павукі.

Ён папоўз пацучыным ходам пад падлогу. Ход быў усё вузейшы і вузейшы. Бураціна цяпер ледзь пралазіў пад зямлёй… І раптам галавой уніз паляцеў пад падлогу.

Там ён ледзь не трапіў у пацучыную пастку, наступіў на хвост вужу, які толькі што напіўся малака са збанка ў сталовай, і праз кашэчы лаз выскачыў на палянку.

Над блакітнымі кветкамі бясшумна лятаў кажан.

— За мной, Бураціна, у Краіну Дурняў!

У кажаноў няма хваста, таму кажан лятае не проста, як птушка, а ўверх і ўніз — на перапончатых крылах, уверх і ўніз, падобны на чорціка; рот у яго заўсёды адкрыты, каб, не трацячы часу, па дарозе лавіць, кусаць, глытаць жыўцом камароў і начных матылькоў.

Бураціна бег за ім па шыю ў траве, мокрая дзяцеліна хвастала яго па шчоках.

Раптам кажан высока рвануўся да круглага месяца і адтуль крыкнуў камусьці:

— Прывёў!

Бураціна адразу ж кулём паляцеў уніз з крутога абрыву. Каціўся, каціўся і шлёпнуўся ў лопух.

Падрапаны, поўны рот пяску, з вылупленымі вачыма, сеў.

— Ух, ты!..

Перад ім стаялі кот Базіліо і лісіца Аліса.

— Смеленькі, адважненькі Бураціна, мабыць, зваліўся з месяца, — сказала лісіца.

— Дзіўна, як ён жывы застаўся, — панура сказаў кот.

Бураціна ўзрадаваўся старым знаёмым, хоць яму здалося падазроным, што ў ката перавязана анучай правая лапа, а ў лісіцы ўвесь хвост запэцканы балотнай тванню.

— Не было шчасця, дык няшчасце памагло, — сказала лісіца, — затое ты трапіў у Краіну Дурняў…

І яна лапай паказала на паламаны мост цераз высахлы ручай. На тым баку ручая сярод кучаў смецця відаць былі старэнькія домікі, чэзлыя дрэвы з абламаным галлём і званіцы, пахіленыя ў розныя бакі…

— У гэтым горадзе прадаюцца славутыя курткі на заечым футры для таты Карла, — аблізваючыся, спявала лісіца, — азбукі з каляровымі малюнкамі… Ах, якія прадаюцца салодкія піражкі і ледзянцовыя пеўнікі на палачках! Ты ж не згубіў яшчэ сваіх грошай, цудоўненькі Бураціна?

Лісіца Аліса памагла яму ўстаць на ногі, наслініўшы лапу, пачысціла яму куртачку і павяла цераз паламаны мост.

Кот Базіліо панура клыпаў ззаду.

Была ўжо сярэдзіна ночы, але ў Горадзе Дурняў ніхто не спаў.

Па крывой гразкай вуліцы бадзяліся худыя сабакі ў калючках, пазяхалі ад голаду:

— Э-хе-хе…

Козы з абшарпанай шэрсцю на баках скублі запыленую траву каля тратуара, трэслі агрызкамі хвастоў.

— Б-э-э-э-э-так…

Апусціўшы галаву, стаяла карова; у яе косці тырчалі скрозь скуру.

— Мууучэнне… — паўтарала яна задуменна.

На камяках гразі сядзелі аскубеныя вераб'і, — яны не ўзляталі — хоць тапчы іх нагамі…

Хісталіся ад знямогі куры з выдранымі хвастамі…

Затое на скрыжаваннях стаялі навыцяжку лютыя бульдогі-паліцэйскія ў трыкутных капелюшах і ў калючых нашыйніках.

Яны крычалі на галодных і шалудзівых жыхароў:

— Пррраходзь! Тррымай прррава! Не затрррымлівайся!..

Лісіца цягнула Бураціна далей па вуліцы. Яны ўбачылі сытых катоў у залатых акулярах, якія гулялі пры святле месяца па тратуары, пад ручку з кошкамі ў каптурыках.

Гуляў тоўсты Ліс — губернатар гэтага горада, важна задраўшы нос, і з ім — фанабэрыстая лісіца, якая трымала ў лапе кветку начной фіялкі.

Лісіца Аліса шапнула:

— Гэта гуляюць тыя, хто пасеяў грошы на Полі Цудаў… Сёння апошняя ноч, калі можна сеяць. К раніцы збярэш кучу грошай і накупляеш усялякай усялячыны… Хадзем хутчэй…

Лісіца і кот прывялі Бураціна на пустку, дзе валяліся пабітыя гаршкі, падраныя чаравікі, дзіравыя галёшы і анучы… Перабіваючы адзін аднаго, залапаталі:

— Капай ямку.

— Кладзі залатыя.

— Пасып соллю.

— Зачарпні з лужыны, палі як след.

— Ды не забудзься сказаць «крэкс, фэкс, пэкс».

Бураціна пачухаў нос, запэцканы ў чарніла.

— А вы адыдзіце ўсё-такі далей…

— Божа мой, ды мы і глядзець не хочам, дзе ты закапаеш грошы, — сказала лісіца.

— Божа збаў, — сказаў кот.

Яны адышліся трошкі і схаваліся за кучай смецця.

Бураціна выкапаў ямку. Сказаў тры разы шэптам: «Крэкс, фэкс, пэкс», паклаў у ямку чатыры залатыя манеты, засыпаў, з кішэні дастаў жменьку солі, пасыпаў зверху. Набраў з лужыны прыгаршчы вады, паліў.

І сеў чакаць, калі вырасце дрэва…

Паліцэйскія хапаюць Бураціна і не даюць яму сказаць ніводнага слова ў сваё апраўданне

Лісіца Аліса думала, што Бураціна пойдзе спаць, а ён усё сядзеў на кучы смецця, цярпліва выцягнуўшы нос.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x