Элеанора Ляхновіч - Турба-Элік і яго сябры

Здесь есть возможность читать онлайн «Элеанора Ляхновіч - Турба-Элік і яго сябры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Турба-Элік і яго сябры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Турба-Элік і яго сябры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Турба-Элік і яго сябры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Турба-Элік і яго сябры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Следам за Дыназабрам не стрымаўся і запеў Цыркуль:

— Цыр-кулцык! Цыр-кулцык!

А за імі замуркала сваю песеньку Прынцэса Ружа:

— Мяў-мурррняў!

Да сяброў далучыўся і Турба-Элік:

— Бі-бі-бо! Бі-бі-моль!

І Гонка-Стрыж:

— Пік-пік! Пік-пік!

І Сонейка:

— Соль-фасоль! Соль-фасоль!

І лунаробат Цоп:

— Цоп-цып-цып!

Сябры заспявалі разам — атрымаўся веснавы хор!

Цыр-кулцык, цыр-кулцык!
Зю-зю-зю! Пік-пік-пік!
Цоп-цып-цып! Бі-бі-моль!
Мяў-мурняў! Соль-фасоль!

ТурбаЭлік і яго сябры з вясёлай песенькай ехалі па чароўнай дарозе і неўзабаве - фото 16

Турба-Элік і яго сябры з вясёлай песенькай ехалі па чароўнай дарозе і неўзабаве апынуліся на шаліку у рознакаляравы гарошак. Першым гэта заўважыў Сонейка:

— Сябры! Здаецца, мы трапілі на ягадную дарогу!

— Ах, як смачна яна пахне суніцамі! — мяўкнула Ружа.

— Сапраўдная сунічная паляна! — узрадаваўся Гонка-Стрыж. — Пік-пік! Давайце частавацца!

Па гэтаму шаліку сябры ехалі павольна, раз-пораз прыпыняліся, каб паласавацца ягадамі.

— А я лепш люблю маліны! сказала кошачка калі наелася суніц А я ажыны сказаў Сонейка А я - фото 17 — сказала кошачка, калі наелася суніц.

— А я — ажыны! сказаў Сонейка А я чарніцы сказаў Стрыж А я буякі сказаў - фото 18 — сказаў Сонейка

— А я — чарніцы! сказаў Стрыж А я буякі сказаў ТурбаЭлік А я лунякі сказаў - фото 19— сказаў Стрыж.

— А я — буякі! сказаў ТурбаЭлік А я лунякі сказаў Цыркуль А я маррошкі - фото 20 — сказаў Турба-Элік.

— А я — лунякі! сказаў Цыркуль А я маррошкі сказаў Папяровы Дыназабр Няпраўда не - фото 21 — сказаў Цыркуль.

— А я — маррошкі! сказаў Папяровы Дыназабр Няпраўда не бывае гэткіх ягадаў запярэчыла - фото 22 — сказаў Папяровы Дыназабр.

— Няпраўда, не бывае гэткіх ягадаў! — запярэчыла Ружа.

— А вось і бывае! — пакрыўдзіўся Дыназабр.

— Так. Бывае. Марошкі — жоўтыя ягады, смачныя, салодкія. Растуць у Паўночных гарах ля Белага мора, — паведаміў лунаробат Цоп.

— Ах! Я і не ведала… Прабач, Дыназабрушка! — перапрасіла котка.

— Увага! На аўтабане растуць ягады на любы густ! — дадаў Цоп.

І сябры рушылі далей па смачнай дарозе ў рознакаляровы гарошак, мімаходам сілкуючыся ягадамі. Калі Турба-Элік наеўся, ён азірнуўся… і ажно падскочыў з перапуду! — замест сваіх сяброў ён убачыў незнаёмыя сінія машынкі, чарнільнага кракадзіла і фіялетавага ката… Але сябры хутка высветлілі — што да чаго. Аказваецца, пачаставаўшыся сінімі буякамі і фіялетавымі чарніцамі і ажынамі, яны самі зрабіліся сінімі і фіялетавымі! І сябры пачалі смяяцца адзін з аднаго… А калі супакоіліся Сонейка і кажа:

— Спачатку мы ехалі па музычнай дарозе, зараз — па смачнай. Цікава — а якая дарога чакае нас наперадзе?

— А я мяркую, — сказала Прынцэса Ружа, — што спачатку мы ехалі па вясновай дарозе, зараз — па летняй, а наперадзе нас чакае асенняя і зімняя дарогі.

— А мне здаецца, — сказаў Турба-Элік, — што мы ўвесь час едзем ведаеце па чым? — па вясёламу аўтабану!

— Ха-ха-ха! — засмяяўся Сонейка. — Па вясёламу аўтабану вандруе вясёлая аўтабанда!

І ўсе ізноў сталі смяяцца, але раптам пайшоў дождж. І зараз жа сябры заўважылі, што вясёлая дарога скончылася, а пачалася сумная, шэрая і слізкая. Дожджык — яго зрабіў Глеб пры дапамозе пырскалкі — умомант змыў з сяброў сінюю ягадную фарбу. Яны паехалі жвавей, балазе дарога была роўная, і неўзабаве апынуліся на чарговым шаліку — снежнабелым, звязаным з воўны. І адразу застраглі! Па пухкім шаліку не круціліся нават шыпаваныя калёсы Турба-Эліка! Машынкі безнадзейна буксавалі ў белых ваўняных сумётах. Дыназабр і Цыркуль паспрабавалі ўзляцець, як раптам ўзнялася снежная бура і здунула сяброў абратна ў сумёты. Тады лунаробат Цоп выклікаў па рацыі лятаючую талерку. Талерка прыляцела, пазбірала вясёлую аўтабанду на борт і стартавала. Яна перанесла сяброў скрозь снежны буран і прызямлілася на чарговы шалік.

Шалік здарыўся вельмі прыгожы яркапаласаты як вясёлка Паехалі сябры па - фото 23

Шалік здарыўся вельмі прыгожы, ярка-паласаты — як вясёлка! Паехалі сябры па новай дарозе з вясёлкавым настроем!

Раптам ў паветры з’явіліся дзівосныя празрыстыя пузыры… Яны пераліваліся ўсімі вядомымі колярамі! Папяровы Дыназабр рынуўся паляваць за бліскучымі пузырамі, аднак ад ягонага дотыку самы вялікі пузыр — ПУХ! — і лопнуў! Ад нечаканасці Дыназабр страціў арыенцір і ўпаў на лунаробата Цопа. Цоп паставіў сябра на лапы, а хлопчык Глеб весела засмяяўся! Бо гэта ён навыдзімаў мыльных вясёлкавых пузыроў, якія гэтак ўразілі Дыназабра!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Турба-Элік і яго сябры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Турба-Элік і яго сябры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Турба-Элік і яго сябры»

Обсуждение, отзывы о книге «Турба-Элік і яго сябры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x