Прынцэса Ружа не ведала, што такое компас, аднак пасаромелася распытаць аб ім ў машынак, бо зразумела, што сваім недаверам пакрыўдзіла сяброў.
Прынцэсса Ружа ўздыхнула яшчэ раз і сказала:
— Ну добра. Я адкрыю вам па сакрэту сваю тайну. Сакрэт у тым… — котка азірнулася наўкола і загаварыла шэптам, — сакрэт у тым, што я умею рабіць «сакрэцікі»!
— Сакрэцікі??? — здзівіліся сябры.
— Так! У мяне ёсць свае ўласныя «сакрэцікі»! Кожная дзяўчынка павінна мець свае «сакрэцікі»!.. Каб захоўваць іх у тайне!
— А кожны хлопчык павінны мець компас, каб заўсёды ведаць пэўны накірунак! — сказаў Турба-Элік. Ён зусім не разумеў, ад чым гаворыць Ружа. Дзявоцкія сакрэцікі яго не цікавілі. У Эліка свярбелі колцы пакатацца-палётаць з сябрамі навыперадкі, памігацець новай мігалкай… Аднак сябры, як зачараваныя, слухалі Ружу. Асабліва Сонейка — ён не на міг не адводзіў ад коткі сваіх вочак.
— Мілая Ружа! Калі ласка, навучы нас рабіць «сакрэцікі»! — папрасіў ён. Прынцэса Ружа прыязна глянула на Сонейка і ўсміхнулася: жоўты ратаўнік ёй вельмі спадабаўся. І яна пагадзілася адкрыць сябрам свой сакрэт як рабіць «сакрэцікі».
— Для «сакрэціка», па-першае, патрэбна зямля, — пачала свой аповяд Прынцэса.
— Зямля? Ого! — здзівіўся Гонка-Стрыж. — А я меркаваў, што для сакрэціка дастаткова мець лепшага сябра! Напрыклад, расказваеш па-сакрэту лепшаму сябру які-небудзь сакрэт — і атрымліваецца сакрэцік!
— Ха-ха-ха! — весела засмяялася Ружа. — Які ж гэта «сакрэцік», калі аб ім апроч цябе яшчэ нехта ведае? Аб тваім «сакрэціку» ніхто не павінны ведаць! Таму яго і захоўваюць у зямлі!
— Па-другое, — працягвала котка, — трэба мець вось такую шкатулачку, каб складаць ў яе каштоўнасьці.
Прынцэса Ружа саскочыла са сваёй прыгожай шкатулкі і адчыніла лапкай вечка. Сябры падыйшлі бліжэй і зазірнулі ў шкатулку… А там! — дыяменты! брыльянты!! самацветы!!! Зіхацяць як зоркі-зараніцы! Сябры не маглі адвесьці вачэй ад ззяння камянёў! Нават Турба-Эліку расхацелася гуляць у даганялкі.
— Бі-бі-бо-о-о! Брыльянты! Адкуль у цябе каштоўнасці? А яны сапраўдныя? — сталі наперабой запытвацца сябры.
— Ха-ха-ха! — засьмяялася Ружа. — Гэта зусім не брыльянты, а звычайныя блішчастыя гузікі! У шкатулцы захоўваецца калекцыя гузікаў хлопчыка Глеба.
— Мілая Ружа! Пакажы нам свае надзвычайныя гузікі!
— Калі ласка, сябры! Глядзіце, кожны гузік адметны і абавязкова бліскучы: вось гэты, жоўты — як дыямент; а вось гэты, чырвоны, з брыльянцікам у сярэдзіне — як рубін; вось гэты — падобны да блакітнай зоркі… Кожны раз, калі Глеб з бацькамі ідзе ў краму, яны абавязкова наведваюць аддзел з гузікамі. Глеб выбірае самы найпрыгажэйшы гузік і бацькі яго купляюць. З цягам часу ў Глеба назьбіралася цэлая калекцыя гузікаў, а таксама рознай бліскучай драбязы: бліскавак, пацерак, стразаў…
Сябры з захапленьнем перабіралі гузікі і слухалі котку.
— Дык вось, сябры, для «сакрэціка» нам спатрэбіцца зямля і шкатулка з каштоўнасьцямі. Зямлю мы знойдзем у кветніках, дзе растуць матуліны кветкі-герані… Пойдзем, я пакажу вам, як зрабіць «сакрэцік»!
І кошачка саскочыла з паліцы на падваконьнік, з падваконьніка — у кветнік. Лапкай яна разграбла ў глебе ямку, паклала туды бліскучы фаньцік, затым — гузік-блакітную зорку. Зверху закрыла ўсё шкельцам і гатовы «сакрэцік» прысыпала зямлёй.
— Вось так! — сказала котка. — Важна пакласьці ўсё гэтак, каб зямля не трапіла ў сярэдзіну ямкі. Для «сакрэціка» найлепш падыйдуць бліскучыя фанцікі, фольга, гузікі, брошкі, цукеркі, жывыя кветкі, каляровыя шкельцы… А рабіць «сакрэцікі» лепш за ўсё на вуліцы, а не ў кветніку.
— А як ты потым адшукаеш свой «сакрэцік»? — запытаўся Турба-Элік.
— А гэта таксама сакрэт! — адказала Прынцэса Ружа. — Прыдумай, як пазначыць свой тайнічок!
— Бі-бі-бо! Вельмі проста! Прыкмячаеш, напрыклад, якое-небудзь дрэва на вуліцы і ад яго па компасу адлічваеш на поўнач 10 крокаў. На азначанным месцы майстрыш «сакрэцік». І знайсці яго можна ізноў жа — пры дапамозе компаса!
— Але давайце ўжо рабіць «сакрэцікі»! — нецярпліва нагадаў Гонка-Стрыж, і сябры разышліся па кветнікам.
Стрыж паклаў у свой тайнічок фольгу і гузік з «брыльянтам». Элік — бліскучы фанцік і цукерку-ледзянец з малінавым смакам. Сонейка — залацісты фанцік і ружовую кветку герані. А Дыназабр доўга не мог знайсці падыходзячае ўпрыгожанне, але нарэшце знайшоў — леташнюю муху-бомбавозку. Гэтак яму ўпадабалася яе пазалачонае брушка! Дыназабр схаваў муху ў «сакрэціку» і замілавана прысыпаў яго зямлёй.
Читать дальше