Элеанора Ляхновіч - Турба-Элік і яго сябры

Здесь есть возможность читать онлайн «Элеанора Ляхновіч - Турба-Элік і яго сябры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Турба-Элік і яго сябры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Турба-Элік і яго сябры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Турба-Элік і яго сябры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Турба-Элік і яго сябры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Затым сябры вырашылі адпачыць.

Адпачыўшы, яны захацелі праведаць свае «сакрэцікі». Выпадкова Турба-Элік раскапаў «сакрэцік» Сонейка. А Папяровы Дыназабр знайшоў «сакрэцік» Турба-Эліка, выцягнуў адтуль ледзянец і цішком схрумстаў яго.

Раптам спалохана ўскрыкнула Ружа:

— Вой! Што гэта? Дапамажыце! Мне кепска!

І машынкі кінуліся да сяброўкі на дапамогу.

— Што здарылася, Ружа? — занепакоіўся жоўты ратаўнік. — Хто напалохаў цябе?

— Паглядзі сюды, Сонейка! Які жах! — котка, зажмурыўшы вочкі, паказвала лапкай на «сакрэцік» Папяровага Дыназабра. Сябры паглядзелі на «сакрэцік» і ўбачылі там… муху-бомбавозку. А Дыназабр, адчуўшы нядобрае, схаваўся ў хлопчыкаву шкарпэтку.

— Я хацела яшчэ раз паглядзець на свой «сакрэцік», — жалілася котка, — раскапала яго і бачу — замест маёй любімай блакітнай зоркі ў ім ляжыць муха!!

— Не хвалюйся, Ружа, мы закапаем яе абратна! — сказаў Сонейка і прысыпаў каварны «сакрэцік» зямлёй.

Аднак Ружа не супакойвалася.

— Чуеце? Гудзіць! Муха з-пад зямлі гудзіць!

Сябры прыслухаліся: сапраўды, нешта гудзела. Аднак гукі чуліся не з-пад зямлі, а з паветра. Гудзенне нарастала, узмацнялася, а потым перарасло ў брукатанне: бррр-у-у-у-у… Сябры паглядзелі ўгару і ўбачылі… неапазнавальны лятаючы аб’ект.

Касмічны разведвальнік

Неапазнавальны аб’ект спачатку скрозь абляцеў дзіцячы пакой, а затым вакол здзіўленых сяброў і ўрэшце прызямліўся побач з імі, злажыўшы свае вострыя крылцы, як нажніцы.

— Вой, хто гэта? — ускрыкнула Прынцэса Ружа і на ўсялякі выпадак схавалася за Сонейкам.

— Я — касмічны разведвальнік. Завуць мяне Цыркуль. Я прыляцеў на планету Зямля, каб разведаць, якая яна і хто на ёй жыве. Вітаю вас, зямляне! — павітаўся касмічны госць.

— Прывітанне, касмічны разведвальнік. А адкуль ты прыляцеў? — запытаўся Турба-Элік.

— Я прыляцеў з Луны. Там жыве мой сябра лунаробат Цоп. Мне падабаецца ваша планета. Давайце сябраваць, зямляне! Гайда, абляцім вакол Зямлі!

— Гайда! Паляцелі! — пагадзіліся сябры і пачалі адно за адным узнімацца ў паветра. Прынцэса Ружа ледзь не заплакала ад таго, што не можа паляцець разам з усімі — у яе няма крылаў! Аднак Ружы ізноў дапамог Сонейка — ён падараваў сяброўцы свой парасон, потым падхапіў яе пад лапкі, і яны паляцелі следам за Цыркулем.

А Гонка-Стрыж застаўся ў адзіноце. Ён хутка лётае толькі па зямлі, таму яго і празвалі Стрыжам, а лятаць у паветры ён можа толькі верхам на Папяровым Дыназабры. Стрыж агледзіўся — Дыназабра анідзе не было. Стрыж уздыхнуў і замаркоціўся…

Аднак сябры — на тое яны і сябры! — заўважылі, што Стрыжа няма сярод іх і вярнуліся абратна на зямлю. Думалі яны, думалі, як дапамагчы маленькаму сябру, і прыдумалі — трэба адшукаць Папяровага Дыназабра! Касмічны разведвальнік па рацыі выклікаў на дапамогу лунаробата Цопа, і усе разам кінуліся на пошукі зніклага таварыша.

…………………………………………………………………………………………………………

Скажу табе па сакрэту, дружа: пакуль сябры шукалі Папяровага Дыназабра, ён ціхамірна спаў сабе ў хлопчыкавай шкарпэтцы. Узгадай-ка, мой уважлівы чытач, — як ён туды трапіў?

…………………………………………………………………………………………………………

Шукалі-шукалі Дыназабра і знайшлі. Вылез ён са шкарпэткі, пасадзіў Стрыжа сабе на спіну, і паляцелі сябры насустрач новым прыгодам!

Невядомая планета

Ляцяць сябры па-над Зямлёй і дзівяцца — якая яна рознакаляровая, прыгожая, любая! Далёка абачылі і Поўдзень, і знаёмае Чорнае мора, выкладзенае з сініх плітачак, і Паўночныя горы, і татаву скрыню з інструментамі, дзе ляжыць адолены Жалезны Цмок, і кветнікі з «сакрэцікамі»… І раптам бачаць: на стале ў дзіцячым пакоі стаіць аграмадны аранжавы шар! Адкуль ён ўзяўся? І што гэта?

Касмічны разведвальнік Цыркуль паляцеў да невядомага аб’екта. Ён абляцеў шар па арбіце, аднак нічога не выявіў. Тады ён даслаў да аб’екта лунаробата Цопа. Цоп падрабязна даследаваў паверхню шара і хутка павяртаўся да сваіх сяброў з дакладам:

— Аграмадны аранжавы шар — гэта планета-гігант Гарбуз зорнай сістэмы Агарод, што ў сузор’і Лецішча. Жыхары планеты — гарбузікі — жывуць у яе асяродку. Планета Гарбуз трапіла у наш пакой дзякуючы тату хлопчыка Глеба. Тата прывёз яе з сузор’я Лецішча на касмалёце і пакінуў на стале. Планета прыдатная для жыцця.

— Бі-бі-бо-о-о! — закрычаў Турба-Элік. — Сябры! Гайда катацца па Гарбузу як па горцы!

Сябры з радасцю пагадзіліся з прапановай Эліка Яны прыгарбузіліся на аранжавы - фото 14

Сябры з радасцю пагадзіліся з прапановай Эліка. Яны прыгарбузіліся на аранжавы гігант і пачалі з’язджаць адно за адным з яго стромкіх бакоў, куляцца, смяяцца і зноў катацца. Яны ссоўваліся то па адным, то гуртам і гэтак загуляліся, што не заўважылі, як планета-гігант ад іхных штуршкоў скранулася з месца і павольна пакацілася па сталу. Сябры, адчуўшы небяспеку, паспрабавалі спыніць планету… Аднак яна ўжо набрала хуткасць і кацілася ўсё спрытней і спрытней і мімаходам прыціснула Папяровага Дыназабра… Напужаныя машынкі пасыпаліся са стала як гарох… а за імі наўздагон і аранжавы гігант — БУМ! — зрынуўся на падлогу і разбіўся на кавалкі……………………

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Турба-Элік і яго сябры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Турба-Элік і яго сябры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Турба-Элік і яго сябры»

Обсуждение, отзывы о книге «Турба-Элік і яго сябры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x