Павел Ляхновіч
Ігнась-Чарадзей
Ігнась-чарадзей: аповесць / Павел Ляхновіч; мастак Віталь Буйвід. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 78 с.
Валун на краі поля цёплы, што печ, і вялізны. Сапраўдная скала. Ігнаська распрасцёрся наверсе. У сінім, без адзінай хмаркі небе кругамі плавае бусел. Усё вышэй і вышэй. Ігнатавы рукі раскінуты ўшыркі, нерухомыя. Бусліныя крылы таксама нерухомыя.
«Глянь ты! Не махае і не падае. Нават падымаецца. Цікава, якая адтуль зямля? Вось бы ўзляцець як гэты бусел... — думае Ігнаська і з усхліпам уздыхае. — Нават не як бусел, а як крумкач, або як ястраб. I зверху — на Толіка. I дзюбай па галаве!...
Не. Як бусел лепей. Раскінуў крылы, і плывеш, плывеш... А Толіку я таксама добра надаваў! Аж заенчыў. Кусацца, канечне ж, не варта было, але што рабіць — схапіў за шыю, паваліў, наваліўся, што не ўздыхнуць. Справіўся! На два класы старэйшы! Ды яшчэ палку ўхапіў! — Памацаў вялікі сіняк на клубе. — Каб не тая палка, невядома чый бы верх быў.»
Валун, аблюбаваны Ігнасікам — на краі поля, што ля Францішкоўскай тары. За полем — Навіны, вёсачка ў адну вуліцу, за ёй — чортава балота, туды Ігнась не ходзіць, баіцца змеяў. Хоць ніводнага разу тых змеяў не бачыў.
Злева, за які кіламетр ад вёскі — лес, а на ўскрайку лесу — хутар. Ігнаська з таго хутара. Сумна яму ў час вакацыяў, таму бегае да навінскіх дзяцей гуляцца. А тут гэты Толік з Мінску прыехаў, задавака. Ходзіць з малымі і здзекуецца. I тое яму не так, і гэта не гэтак. I размаўляеце вы няправільна, і апранаецеся, і паравоза баіцёся... Даўся яму гэты паравоз! Ніхто яго не баіцца, хоць і бачылі толькі ў кіно. А сам Толік? Каровы баіцца, індыка таксама. Гусей. Елкі ад хвоі не адрознівае! Грака ад вароны!
«Вада не в студні, студень, эта еда такая, вада в калодцы!»—«Самты— калодка!» Вось і пабіліся...
Кепска, што пакуль Толік не з'едзе, нельга будзе да Паўлюкоў на тэлевізар хадзіць. На Ігнатавым хутары электрычнасці няма. Можна было правее — тата казаў — але за свой кошт, ім не здужаць.
На ўсе Навіны два тэлевізары — у Паўлюкоў і Харужыкаў. То як фільм які — паўвёскі ў адных, паўвёскі ў другіх. Неяк глядзелі гімнастыку, спаборніцтвы. Дык Паўлючыха кажа — гэтага не можа быць. Каб людзі такія штукі рабілі. «Гэта, — кажа, — ток!» Паспрабаваў Ігнаська растлумачыць, што гэта спорт такі, што гэта на самой справе, ды дзе там! Ледзве з хаты не выгнала! Хоць і старая, гадоў сорак, а не ведае нічога...
3 тае пары пачаў Ігнат вучыцца на руках хадзіць і сальта круціць. Падаў, сінякі набіваў. Часам нават кроў з носу ішла. Але ж навучыўся! Не так, каб ужо надта добра, але метраў дзесяць прайсці мог. А сальта — калі з якой-небудзь купіны, то добра, на ногі станавіўся, а калі на роўным, то ўвесь час на «пятую кропку». Прадэманстраваў Паўлючысе — плюнула: «Ат! Дурнота!».
Добра тут. Зверху сонейка грэе, знізу камень. Мпявасць ва ўсім целе. Пацягнуўся, ажно хрыбетнік шчоўкнуў, перавярнуўся на жывот. Камень ля самых вачэй цёмна-шэры, шурпаты. Калі прыгледзецца — крупінкі відаць. Шэрыя, жоўтыя, чорныя, розныя. Мурашка спяшаецца. Відаць хоча хутчэй у свой мурашнік трапіць. Барозначкі па паверхні. Яны для мурашкі як канавы глыбокія. Пальцамі па барозначках правёў. Здаецца, гэта літары нейкія. Прыпадняўся на кукішкі. Так, літары. Але ўсё лішайнікам зарасло, і мохам. Не прачытаць. А гэта што? Падобна на сляды чалавечыя. Быццам стаяў тут, на краі каменнай пляцоўкі босы чалавек, і пакінуў сляды... Можа калісьці, даўней, гэты камень быў не камень, а... як гліна. А потым закамянеў, як у горне. Ігнась бачыў шмат разоў — дзядзька Жылінскі круціў з мокрай гліны вазонніцы. Потым высушваў іх і абпальваў у печы адмысловай. I тады гліна станавілася як камень. Толькі крохкая, ад удару б'ецца. Але цвярдая і ваду не прапускае. I гладкая. А камень шурпаты. То можа валун гэты даўней быў з іншай гліны, іншага гатунку? I даўнейшы чалавек гадоў можа тысячу таму... не, нават болыи за тысячу, мо сто тысячаў, пакінуў на мяккай грудзе адбіткі ног. А груда ляжала ў лесе і здарыўся пажар. I сляды закамянелі ў пажары, як вазонніцы дзядзькі Жылінскага ў горне...
Ігнаська ступіў босымі нагамі ў сляды. У яго — трыццаць сёмага памеру. А сляды болыиыя, няйначай саракавога. Пастаяў, паглядзеў уніз, пад камень — ці няма там якіх сукоў, або — барані Бог — бітых бутэлек, расставіў убакі рукі і скокнуў уніз, крутануўшы сальта. Ужо ў паветры пашкадаваў аб неабдуманым учынку. Чакаў моцнага ўдару і болю, але прызямліўся надзіва мякка і неяк запаволена. Рукі быццам трапілі ў ваду — упёрліся ў паветра, раптам пругкае і шчыльнае. А цела, толькі што разагрэтае і млявае, стала лёгкім і паслухмяным. Апусціў расстаўленыя ўшыркі рукі — і зямля знікпа з-пад ног, а ён нечакана зрабіў вялізны скачок. Прызямляючыся, інстынкгыўна глянуў уніз і пахаладзеў: замест знаёмых кожнай драпінай загарэлых лытак — аранжавыя птушыныя ногі з чатырма расстаўленымі кіпцюрастымі папьцамі. Тры пальцы ўперад, адзін назад. Буспіныя ногі! I замест рук — белыя з чорным крылы! Хацеў закрычаць — толькі дробна заляскаў дзюбай. Ператварыўся ў бусла.
Читать дальше