Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: Прочая детская литература, Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карона на дне віра (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карона на дне віра (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, уваходзяць сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта і меч-трава, і валяр’ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гарлачык белы, і лілея царская, і многія іншыя.
Казкі дапамогуць дзецям стаць добрымі знаўцамі роднай прыроды, а іх сэрцы напоўняцца спагадай не толькі да казачных герояў, але і да жывога свету бабуліных зёлак і красак.

Карона на дне віра (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карона на дне віра (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яська сплыў на чужой ладззі, нават не развітаўшыся з бацькамі. Расказвалі, што капітан, які быў менавіта болын капітанам, чымся купцом, і любіў мора болын, чым грошы і чырвоны тавар, зразумеў тугу і апантанасць беларускага хлапчыны.

Дарэмна ціхмяная Ганулька праседжвала вечары над рэчкай, гледзячы ў той бок, куды назаўсёды сплыло яе шчасце.

Апошні раз аднавяскоўцы там і бачылі Ганульку – над глыбокім вірам, пад сумнай бярозкай.

Паплылі купальскія вяночкі па рацэ, а за імі гады, і патанулі ў віры адзін за другім. На нашу зямлю ў чарговы раз напалі ворагі. Палалі замкі, гарады і вёскі, не луналі над ракой вясёлкавыя ветразі купецкіх караблёў – страшныя знаходкі выкідвалі на бераг рачныя хвалі. I калі паказваўся нечы ветразь – вялікая трывога распачыналася між людзей, бо невядома было, ці гэта свае, ці ворагі. Адойчы праплыла ладдзя пад сцягам, на якім лунаў срэбны вершнік, сцягам нашага князя. Ветразь ладдзі быў прапалены, і сярод вояў мелася шмат параненых. Карабель не затрымаўся, але з яго паспелі папярэдзіць мясцовых людзей, што следам плывуць варожыя караблі, і на іх шмат вояў. Многа караблёў яны патапілі, многа нарабавалі дабра, і пабралі палонных, і ўсё ім яшчэ мала. I заўтра, як даплывуць, спаляць яны вялікі горад, у якім зараз хаваецца шмат людзей.

Жыхары вёскі зрабілі, што маглі – увагналі ў дно ракі завостраныя ствалы соснаў, там, дзе з аднаго боку – вір, з другога – каменні. Тады наша рака была магутная і шырокая яшчэ болын, чым цяпер. Зусім перагарадзіць яе немагчыма. Але цяпер праплысці па ёй мог толькі дасведчаны чалавек. Жанчыны і дзеці схаваліся ў лесе, мужчыны падрыхтавалі паляўнічыя лукі і стрэлы, абматаныя прасмоленай кудзеляй, і схаваліся ў прыбярэжным кустоўі, у спадзеве, што караблі трапяцца ў пастку і ворагі наблізяцца на адлегласць стрэлу.

Пад вечар паказалася ладдзя пад чорным ветразем, за ёй – яшчэ дзве. У дно стукнулася вострая вершаліна…

Заваёўнікі былі сапраўднымі воямі – яны не разгубіліся, змаглі развярнуць свае караблі і ўратавацца. Аднак плыць далей было немагчыма. I правадыр загадаў ісці ў бліжняе паселішча і прымусіць жыхароў правесці караблі праз пасткі. I калі спатрэбіцца – то яны, тутэйшыя, усцелюць дно ракі сваімі целамі і аддадуць яе хвалям сваю кроў.

Што менавіта так і адбудзецца, ніхто не сумняваўся. I тады адзін з палонных, што сядзелі звязанымі на палубе, паважаны барадаты купец – яго не забілі ў спадзеве на багаты выкуп – крыкнуў, што гатовы правесці караблі па рацэ. Ён сцвярджаў, што добра ведае гэтае месца, бо сам нарадзіўся тут і знаёмы з кожнай водмеллю і з кожным вірам. Узамен купец прасіў, каб яго адпусцілі і вярнулі частку адабраных у яго тавараў.

Правадыр чужакоў згадзіўся, купца развязалі, ён стаў ля стырна і паказваў шлях. Вось праплыла першая ладдзя паўз вострыя калы… Другая… Трэцяя… Палонны ўпэўнена аддаваў каманды звыклым да гучання ў штармах голасам. Направа… Яшчэ правей… Раптам першая ладдзя здрыганулася, дно яе праламалася, за ёй пахіснулася другая ладзя, трэцяя. Караблі выплылі проста на каменную водмель. I тут у чорным ветразі западала вогненная страла.

Стрэлы сыпаліся і сыпаліся на караблі, але палонны гэтага ўжо не бачыў. Як толькі ладдзі апынуліся на камянях, ён скочыў у ваду і паплыў да супрацьлеглага берага. Даўно не люлялі яго гэтыя хвалі! Так, калісьці ён пагарджаў гэтай зямлёй. Яна здавалася яму нецікавай. I сапраўды, яму ўдалося пабачыць шмат дзівосаў і пабываць пад такімі нябёсамі, дзе зоркі – як кляновыя лісты, а матылі – большыя за птушак. Але загінуць пашчасціць яму за родную зямлю, а гэта – самая добрая смерць, і ён ні хвілі не вагаўся. Ён неаднойчы бачыў са свайго карабля, як лятуць над морам журавы – назад, да гэтых бяроз. Лятуць, знемагаючы, падаюць у бурлівыя хвалі… Але ніколі не застануцца на чужыне.

Вярнуўся і ён. Але ў дрэнную часіну.

Град стрэлаў абрынуўся на збеглага. I адна з іх дагнала яго – але тут адбылося нешта неверагоднае. Прынамсі, калі пра гэта расказвалі тыя, хто ацалеў, ім мала хто даваў веры. 3 віра паднялася жаночая постаць і захінула сабой плыўца. А ў наступнае імгненне і плывец, і прывідная жанчына зніклі ў глыбінях ракі.

Рэшткі трох варожых ладдзей доўга ляжалі на водмелі. А жыхары вёскі за тое, што спынілі нападнікаў, атрымалі ад вялікага князя прывілеі і сталі называцца панцырнымі баярамі – вольнымі пасяленцамі. На жаль, праз пару стагоддзяў ад тае вольнасці не засталося нічога, акрамя паданняў, у тым ліку і пра палоннага купца і русалку. Вядома, сцвярджалі, што гэта быў няйначай як Яська. А русалка – яго колішняя дзяўчына Ганулька. Расказвалі і пра дзівосы, якія нібыта бачыліся ў віры пад паніклай бярозай. Але чалавек, які хоча цуда, здольны ўбачыць яго і ў вадзе, і ў дрэве, і ў кветцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карона на дне віра (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карона на дне віра (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Крокі па старых лесвіцах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Карона на дне віра (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Карона на дне віра (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x