Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Жанр: Прочая детская литература, Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карона на дне віра (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карона на дне віра (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, уваходзяць сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта і меч-трава, і валяр’ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гарлачык белы, і лілея царская, і многія іншыя.
Казкі дапамогуць дзецям стаць добрымі знаўцамі роднай прыроды, а іх сэрцы напоўняцца спагадай не толькі да казачных герояў, але і да жывога свету бабуліных зёлак і красак.

Карона на дне віра (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карона на дне віра (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бо калі на берагах ракі, там, дзе патанулі варожыя ладдзі, з'явіліся не бачаныя раней кветачкі, з вострымі пялёсткамі, нібыта скрываўленымі ўнутры, пачалі казаць, што гэта – душы тых, хто плыў на ладдзях. А іншыя пярэчылі, гаварылі, што кветачкі – дзеці Яські і яго русалкі Ганулькі.

Так ці іначай, але назвалі кветку – ладдзян.

Скарбы зельніцы Магды, альбо Луннік ажываючы

Беларусь калісьці называлі краінай замкаў.

Непадалёк ад нашых мясцінаў таксама стаяў вялікі замак. У той час, пра які я хачу распавесці, княжыў у ім вельмі багаты валадар. Каб ад багацця залежаў розум і дабрыня, не было б на свеце лепшага чалавека. Але, на жаль, золата не робіць розум бліскучым, а сэрца – залатым. Не любіў князь нікога і нічога ў свеце, акрамя грошай. Ён не жаніўся, таму што баяўся, што жонка і будучыя дзеці растрацяць яго скарбы. Адзіны пляменнік, шчыры юнак, які, асірацеўшы, папрасіў у дзядзькі прытулку, таямніча знік, і казалі, апынуўся ў замкавых скляпеннях – вязня ўтрымліваць танней, чым княжыча.

Уладны скнара не заводзіў сяброў, каб не пазычалі, не збіраў балі – бо гэта ж марнаванне дабра. Княскі замак абыходзілі вандроўныя музыкі і жабракі, нават паломнікі па святых мясцінах, даць прытулак якім – абавязак кожнага гаспадара.

I калі пачалася вайна і кароль загадаў сваім рыцарам збіраць войска, князь пашкадаваў траціцца на ўзбраенне вялікага атраду. Сам ён не ваяваў, бо быў кульгавы ад нараджэння. Можа быць, ад тае кульгавасці вырас ён злосным, падазроным – не ведаю.

Але як ні ашчаджаў князь свае грошы, яны нібыта раставалі. Кароль угневаўся на скупечу і адабраў частку земляў. Згалелыя сяляне плацілі ўсё менш і менш падаткаў, дый разбягаліся ў пошуках лепшае долі цэлымі вёскамі.

Князю хапіла б назапашанага, каб раскашавацца да канца жыцця. Але ад няўдач ён зусім ашалеў, і за кожны шэлег гатовы быў перагрызці горла, і ўсё яму здавалася, што яго абкрадаюць, што вакол – злодзеі. Ён нават загадаў паставіць свой ложак у сутарэнні, на скрыні з дукатам і.

Неяк наладзіць заняпалую гаспадарку, пабудаваць які завод ці заняцца гандлем князю і ў галаву не прыходзіла. Золата мусіла само насыпацца ў рукі, і нямерана. Пачаў марыць пра скарбы. Адшукаў у замку старыя кнігі пра чарадзействы, распытваў слуг – ці не чулі пра закапанае багацце, пра нейкія таямнічыя разваліны ці курганы, у якіх пахаваныя каралі.

Урэшце адна старэнькая кабета, трасучыся ад страху – бо гаспадара баяліся болей, чым смерці, – прызналася, што дзяўчынкай жывучы ў вёсцы, чула пра цудадзейны корань, які нагадвае формай чалавечую постаць і крычыць, калі яго выкопваеш. Корань той валодае моцай паказваць закапаныя скарбы.

Князь вельмі зацікавіўся. Але старая не ведала, дзе шукаць дзівосную расліну і як ёю карыстацца. Яна толькі ўспомніла, што ў вёсцы жыве зельніца Магдаліна, якая ведае пра ўсе расліны на свеце. Мусіць, і пра той корань.

Князь не мог даць веры, што нехта, ведаючы такую таямніцу, не скарыстаецца з яе і будзе жыць у галечы. Але сквапнасць перамагла недавер. Хутка перад князем стаяла сялянка-зельніца… Не, яна зусім не была старой, зморшчанай, у лахманах. Князь са здзіўленнем пабачыў маладую жанчыну, стройную і вельмі прыгожую, з цвёрдым позіркам чорных вачэй, і вопратка яе была хаця звычаная сялянская, але на такой гордай паставе глядзелася як шляхецкая.

Асабліва злавала князя лёгкая усмешка, з якой глядзела на яго жанчына. Бач, зусім не баіцца… Відаць, сапраўдная чараўніца! Але ў такім разе і праўда можа падказаць патрэбную расліну!

Князь гатовы быў на дамову з самымі чорнымі сіламі. Гатовы быў аддаць жанчыну на самыя горшыя пакуты, пакуль не адкрые таямніцу.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карона на дне віра (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карона на дне віра (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Крокі па старых лесвіцах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Карона на дне віра (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Карона на дне віра (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x