• Пожаловаться

Алесь Савіцкі: Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Савіцкі: Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2004, ISBN: 985-02-0677-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Детские стихи / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки
  • Название:
    Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2004
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-02-0677-2
  • Рейтинг книги:
    3.62 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкая аповесць-казка вядомага пісьменніка пра залацістага карасіка Бубліка і котку Мурку.

Алесь Савіцкі: другие книги автора


Кто написал Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Зусім нецікава, калі адзін на арэлях. Няхай Гузік ідзе і гушкаецца. Мне не шкада арэляў.

— Гэта ты робіш разумна. I не шкадуй сябрам ніколі таго, што маеш,— сказала Бублікава маці і закамандавала радасна: — Усе — да арэляў. Толькі парадак захоўвайце!

I зноў каля арэляў было шумна і весела. I хоць Бублік цяпер толькі дапамагаў сваім сябрам разгушквацца, яму было яшчэ больш усцешна, чым тады, калі заставаўся на арэлях адзін. Яму падалося, што ўсё наўкола адразу змянілася, і сонца быццам зрабілася намнога ласкавейшае і святлейшае, і нават самі арэлі вышэй узляталі, і ў дружбакоў вочы больш радасныя, чым былі дагэтуль.

— Ой, мы познімся,— сказала Бублікава маці, паглядзеўшы на сонца.— Толькі пяць хвілінак застаецца да пачатку заняткаў. Сёння лекцыя цікавая для вас запланавана. I таму канчаем гульню, дзеткі. Хай адпачнуць арэлі.

— А заўтра будзем гушкацца? — спытаў Гузік.

— I заўтра, і паслязаўтра, і кожны дзень,— сказала Бублікава маці.— Скажыце сваім сябрам, хай прыходзяць. Арэлі — для ўсіх!

Бублік плыў разам з Гузікам, і радасны настрой не пакідаў яго. Болей аніколі не паўторыцца тое, што адбылося сёння каля арэляў. Хочацца сябрам пагушкацца на арэлях? Калі ласка! Яму зусім не шкада! Самае горшае, гэта калі застаешся на адзіноце, калі сябры пойдуць прэч, быццам ніколі з табою не зналіся. Жміндай ён ніколі не будзе.

Бублік плыў, думаў гэтак, і ўсё наўкола было радасным і прыветным.

КРЫЎДЫ БУБЛІКАВАГА БАЦЬКІ

Дзеці — самыя неразумныя стварэнні на свеце. Амаль без выключэння, клянуся зялёным вусенем. Цяперашнія дзеці, вядома.

У наш час, калі мы з карасіхай былі малыя, усё было зусім іначай. Праўда, яна замнога згадвае сваё маленства. Сам я раблю гэта зрэдку. Але ад згадак тых у мяне заўсёды лепшыцца настрой, бо бачу сябе ў тым далёкім часе асобаю вельмі прыстойнай. Чаго, канечне, не скажаш пра маю карасіху. Яна заўжды ў такіх выпадках неяк грэбліва махае хвастом, быццам мяце дно сажалкі. Глей тады ўзнімаецца і стаіць паміж намі шэрай хмарай. Самае лепшае ў такіх выпадках — адплысці падалей ад гэтай хмары і трымацца на чыстай вадзе каля берага, дзе расце густы аер.

Між іншым, каля аеру дыхаецца лёгка, думкі прыходзяць светлыя, а згадкі пра маленства асабліва прыемныя і выразныя. Тут можна марыць, нічога не баючыся: каля аеру ў вадзе ляжыць старая рагатая вольха, якую зваліў некалі ў навальніцу пярун, і сюды рыбакі не закідваюць свае жахлівыя вуды. Боўтаць сеткамі тут яны таксама не адважваюцца. Праўда, аднойчы нейкі небарака рызыкнуў і жорстка паплаціўся за тое: ладны кавалак сеткі застаўея на старых суках і дагнівае, і кожны бацька лічыць сваім абавязкам паказаць дзецям гэтую смяротную прыладу, навучыць неразумных карасікаў, як ад яе, пры выпадку, уцякаць.

Калі мы з Бублікам упершыню прыплылі сюды, я дужа быў здзіўлены: аніяк не хоча сцяміць, што сетка — карасёва смертухна! Яму нават спадабаліся квадрацікі, што злучаны ў шырокую палосу: падобна на водарасці, маўляў. I пачаў спрытна гайсаць праз маленькія акенцы ў той палосе. А мне ажно моташна зрабілася ад жаху: будзе бяды, калі ён падрасце і не паразумнее да той пары.

У свой час, калі бацька паказаў мне сетку, я адразу дапяў, што да чаго. Ён нават не паспеў усё да канца растлумачыць, як я плітануў пад камель старой вольхі, зашыўся ў расколіну і заціх, і бацьку давялося патраціць нямала сілы, каб выманіць мяне адтуль. Урэшце я выплыў, паддаўшыся на яго ўгаворы, і ён, паказытаўшы правым плаўніком маю шчаку, сказаў задаволена тое, што некалі казала маці:

— Разумнічак ты наш!

Матуля зрабіла гэтае адкрыццё неўзабаве пасля таго, як я выплыў з ікрынкі на белы свет. Можа, з гадзіну, калі не больш, яна галубіла і песціла мяне. Мільгануў нейкі цень, я даў нырца пад зялёную бараду водарасцяў ля карычнёвай чараціны — адчуў небяспеку. Матуля падплыла да чараціны і паклікала мяне:

— Разумнічак ты наш! Не палохайся, гэта плісачка паляцела.

З вялікай радасці яна скочыла вышэй сонца, вялізнае кола якога гайдалася на паверхні сажалкі, потым плюхнулася назад да чараціны і ўдарыла хвастом па вадзе з такой сілаю, што хваля выкінула майго татку на лісток жоўтага гарлачыка. Лісток, вядома, сагнуўся, бацька зваліўся з яго і тыцнуўся носам у тоўсты корань чараціны.

— Ты што, страціла розум ад радасці?! — закрычаў татка.— Зараз я прачышчу тваю неразумную мазгаўню!

Гнеўнае бацькава абяцанне, помніцца, матулю не дужа напалохала. Дакладней, яна паставілася да яго абыякава.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Е. Бирман
Алесь АлесьАдамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Алесь Паплаўскі: Пастка для рэха
Пастка для рэха
Алесь Паплаўскі
Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Максім Лужанін: Добры хлопец Дзік
Добры хлопец Дзік
Максім Лужанін
Отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Обсуждение, отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.