• Пожаловаться

Алесь Савіцкі: Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Савіцкі: Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2004, ISBN: 985-02-0677-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Детские стихи / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки
  • Название:
    Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2004
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-02-0677-2
  • Рейтинг книги:
    3.62 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкая аповесць-казка вядомага пісьменніка пра залацістага карасіка Бубліка і котку Мурку.

Алесь Савіцкі: другие книги автора


Кто написал Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад шэрай вароны, праўда, можна ўратавацца. Галоўнае тут адно: блізка да яе не падплываць, трымацца, дзе глыбей. Глыбокай вады варона пабойваецца. Гэта не Зубаты, які любіць глыбіню і пабойваецца мелкаводдзя.

Сажалка, такім чынам, мае мясціны небяспечныя. Але ж мясцін, якія спрыяюць радаснаму жыццю, намнога больш. Тым не менш, тое жыццё азмрочваюць вуды рыбакоў, бязлітасныя сеткі, ядучая вадзіца з бутэлек, якія рыбакі кідаюць у сажалку. Карацей кажучы, карасёў у Рудым блінцы робіцца ўсё меней і меней. Таму кожнага новага жыхара тут сустракаюць радасна.

У дзень нараджэння залацістага карасіка свяціла сонца. Ад яго вясёлага прыветнага цяпла і святла здаваліся залачонымі водарасці, што спавілі карані чароту і аеру, мяккі глей і аблепленыя ракавінкамі камяні, што трохкутнікам ляжаць на дне сажалкі непадалёк ад зарослага асакой берага. Залачонай выдавала нават празрыстая абалонка ікрынкі, якая нейкі час была карасіку ўтульным дамком.

— Нейкае дзіўнае дзіця ў нас з табой, карасіха,— сказаў бацька.— Ты шэрая, я нават белаваты каля плаўнікоў. А ён быццам залачоны.

Карасіха зарадавалася:

— Не дзіўна, дарагі мой карась. I не залачоны, а залацісты. Па колеру — бублік. О-ой, гэта ж яму і імя знайшлося. Бублік! Ты толькі прыгледзься, сапраўды, падобны на бублік. Ты згодны, каб было гэтае імя? Бацька насупіўся:

— Я не супраць. Але мяне трывожыць колер. З чаго гэта Бублік залацісты? Яшчэ не хапала, каб ён быў чорны!

Маці Бубліка сказала:

— Я чула, што калі жанчына доўга глядзіць на чалавека з чорнай скурай, дык дзіця ў яе можа нарадзіцца таксама чорнае.

— Мы карасі. У нас гэткае не можа здарыцца. I наш карасік не чорны, а залацісты. З чаго?

— Памятаеш, вясною ты часцяком сварыўся, што я плаваю па самай паверхні, падстаўляючы сонцу спіну. Можа, таму наш карасік і нарадзіўся залацісты?

Бацьку Бубліка апанаваў цяжкі одум. Гэта заўсёды з ім здаралася, калі карасіха пачынала расказваць пра свае звычкі. Звычкі былі і добрыя, і благія. З благімі звычкамі карась змагаўся рашуча і дамогся добрых вынікаў. Карасіха ўжо не падмалёўвае губы чырвонай глінай, што да вяселля рабіла па дваццаць разоў на дні, не пачэплівае на плаўнікі колцы з рудых ці зялёных водарасцей, без якіх даўней не пачынала аніводнай раніцы.

Але са звычкаю, пра якую зараз сказала карасіха, ён зрабіць нічога не здолеў і да гэтага дня. Як толькі ўгрэецца вада ў сажалцы, карасіха плавае па самай паверхні, задстаўляючы сонцу і галаву і спіну. Плаўнік на спіне моцна падсыхаў, і калі карасіха давала нырца, моцна чаго-небудзь спалохаўшыся, на ім утвараліся паветраныя пухірочкі, падобныя на пацеркі. Карасіха гэтымі пацеркамі заўсёды дужа ганарылася, хоць яны доўга і не трымаліся, хутка ўзнімаліся на паверхню і лопаліся.

Звычка гэтая — раскашаваць у цёплай вадзе, падстаўляючы сонейку то спіну, то бакі,— была ўласціва шмат каму са знаёмых карасёў.

— Але чаму залацісты карасік нарадзіўся толькі ў цябе? — запытаўся Бублікаў бацька.

Карасіха сказала зусім нечакана:

— Ён жа зусім яшчэ маленькі. Колер можа змяніцца. Хіба цяжка пачакаць?

Прапанова была яму па душы.

— Пачакаем,— адразу ж пагадзіўся ён і дадаў памяркоўна: — Ды, зрэшты, нам толькі радавацца трэба. У суседзяў — звычайныя дзеткі. А наш — залацісты.

— А што я ўвесь час дзяўбу ў тваю разумную галаву?

— Пра розум мы яшчэ пагамонім з табою,— незадаволена сказаў Бублікаў бацька і, каб спыніць спрэчку, дадаў цвёрда: — Але спяшацца не варта. Той, хто ўмее чакаць, заўсёды ў выйгрышы. Але і чакаць з розумам трэба!

Ад моцнага ветру на беразе загайдаліся бярозы. З бярозавай галінкі зваліўся ў ваду вялікі руды камар. Да камара кінулася плойма карасёў. Але Бублікаў бацька апярэдзіў усіх, ухапіў камара і праглынуў яго.

Камар быў вялікі, тлусты, смачны, і карасі пачалі папракаць: камара, маўляў, ухапіў, а нам нічога не пакінуў. Бублікаў бацька аблізнуўся і адказаў прымаўкаю, якую пачуў яшчэ пазалетась ад рыбакоў, што сядзелі на беразе пад бярозамі і ўсю ноч палілі вогнішча:

— Кто зевает, тот воду хлебает.

Бублікаў бацька быў вельмі задаволены сваёй увішнасцю і на папрокі тыя ўвагі не звяртаў. Больш таго, ён пачаў павучаць карасёў і прачытаў ім як не лекцыю пра тое, што жыццё — дужа складаная рэч. У ёй ёсць не толькі горыч і шкадаванне, але і шмат радасці. I адна з найвялікшых мудрасцей жыцця якраз і заключаецца ў тым, каб пазбягаць бядот, а імгненні радасныя і светлыя заўважаць і лавіць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Е. Бирман
Алесь АлесьАдамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Алесь Паплаўскі: Пастка для рэха
Пастка для рэха
Алесь Паплаўскі
Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Максім Лужанін: Добры хлопец Дзік
Добры хлопец Дзік
Максім Лужанін
Отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Обсуждение, отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.