• Пожаловаться

Алесь Савіцкі: Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Савіцкі: Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2004, ISBN: 985-02-0677-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Детские стихи / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки
  • Название:
    Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2004
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-02-0677-2
  • Рейтинг книги:
    3.62 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкая аповесць-казка вядомага пісьменніка пра залацістага карасіка Бубліка і котку Мурку.

Алесь Савіцкі: другие книги автора


Кто написал Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У ТРЫВОЖНЫМ ЧАКАННІ

Мінуў месяц, а затым і другі.

Увесь гэты час маці і бацька апекавалі Бубліка. Яны паказалі яму ўсе затокі, расказалі, як трэба ўцякаць ад шэрай вароны, як ратавацца ад Зубатага, як абмінаць сеткі, кручкі і іншыя рыбацкія прылады, якія тояць у сабе вялікую бяду.

Бублік быў наўздзіў здольны да навукі. Бацькоў гэта дужа радавала. Праўда, не менш, а нават больш схільнасцей у яго праявілася і да гульняў, свавольстваў самых розных і рызыкоўных. Але апошняе не дужа турбавала бацьку, бо ён і сам у маленстве асаблівым паслушэнствам не вызначаўся.

Аднойчы ранкам, агледзеўшы на Бубліку луску, якая зрабілася яшчэ больш залацістая, бацька сумна зазначыў:

— Ён гэткім і застанецца.

— А мне гэта па душы,— сказала Бублікава маці.— Залацісты колер — самы модны.

— Хочаш, каб наш дзіцёнак быў не працаўніком, а моднікам?

Маці прымірэнча сказала:

— Ён яшчэ больш робіцца падобны на бублік. Памятаеш, які духмяны і мяккі бублік мы ўлавілі на другі дзень мая? Бакавіны ў яго залаціліся. З макавымі зернеткамі былі тыя бакавіны.

Бублікаў бацька буркнуў:

— Гэта я злавіў той бублік. А ты яго правароніла.

— Я не правароніла,— абурана, але з нейкай летуценнай усмешкай прамовіла Бублікава маці і паварушыла левым плаўніком.— Яго звалок аднавокі карась. Нахабнік і хапуга.

— Але ж ніхто, помніцца, на дапамогу мяне не паклікаў!

— Ты быў далёка. Ажно каля таго берага, дзе растуць бярозы.

— Пачакай, пачакай,— Бублікаў бацька на момант змружыў вочы.— У таго хапугі луска каля хваста, здаецца, была залацістая!

Бублікава маці нахіліла галаву і прыплюшчыла левае вока.

— Дужа я памятаю, якая ў яго была луска,— сказала яна.— Ты сам тады паплыў у Крывую затоку, каб забраць бублік. Чаму ж не разгледзеў тую луску? А-а... Таго, што атрымаў тады, ты прыгадваць не хочаш!

Папрок, вядома, справядлівы. Бублікаў бацька сунуўся быў у тую затоку, дзе аднавокі карась са сваімі дружбакамі распраўляліся з апошнім кавалкам бубліка. Ён толькі заікнуўся быў пра тое, што нядобра браць чужое, і яго тут жа выперлі з затокі. Яшчэ і крычалі, галёкалі на ўсю сажалку, што ён скнара, жмінда і абармот.

Хвіліны горкія і крыўдныя ёсць, вядома, у кожнага ў жыцці. I згадкі пра іх не выклікаюць радасці, яны быццам цвік у чаравіку пад пяткаю. I як жа гэта пагана, калі хто-небудзь туды яшчэ і другі цвік сіліцца ўбіць. Ды яшчэ робіць гэта ў прысутнасці дзіцёнка!

— Які прыклад даеш малому! — строга сказаў Бублікаў бацька маці і цыкнуў на залацістага карасіка: — Марш да чароту! Калі дарослыя гавораць, малым не трэба настаўляць вушы!

— Плыві да чароту, золатца маё,— папрасіла маці і ласкава паказытала Бубліка плаўніком.— Там зацішна. I арэлі цябе чакаюць.

Бублік паплыў да чаратоў. Бацька кінуў яму ўслед:

— I з вады носа не вытыркай. Нядаўна на лазіне сядзела шэрая варона. Яна толькі і пільнуе, каб хто-небудзь з вады нос выставіў. Адразу ўловіць у кіпцюры.

— Не трэба яго палохаць.

— А я не хачу, каб ён застаўся без вока,— Бублікаў бацька глыбакадумна ўздыхнуў.— I давай канчаткова высветлім... У таго аднавокага з абодвух бакоў луска залацістая была? Ці толькі каля галавы і хваста?

— Пра тое нам дакладна ўжо аніколі не даведацца,— сказала Бублікава маці і горка ўсміхнулася.

Што праўда, то праўда: не ўбачыш аднавокага карася, не пагаворыш з ім. У той час, калі Бублікаў бацька, прыдушыўшы ў сэрцы горыч страты мяккай і смачнай здабычы, памалу плыў дамоў, адбылася трагічная падзея. Сеткай з тонкага капрону на доўгім, звінчаным з тонкіх дзюралевых трубак дзержаку рыбак падчапіў і рэштку бубліка, і як не ўсіх дружбакоў аднавокага карася, што паквапіліся на чужое.

— Хай сабе і не ўбачым,— памяркоўна сказаў Бублікаў бацька.— З чужой бяды, як гаворыцца, не смейся, галубок. Але ж ёсць сведкі. Тыя, што ад сеткі тады ўратаваліся. Распытаю ў іх.

Бублікава маці пакруціла галавой, не ўхваляючы гэты намер:

— На пацеху ўсёй сажалцы распытваць? Каб нават малеча тыркала ў твой бок плаўнікамі? Сапраўдны карась, як казала мая маці, павінен хаваць ад чужога вока свае нягоды, з якімі даводзіцца сустракацца ў жыцці.

З гэтым нельга было не пагадзіцца. Але ж нельга было пагадзіцца і з тым, што верх у спрэчцы застаецца за карасіхай, і таму Бублікаў бацька са строгасцю, якая была яму ўласціва, сказаў:

— Я ўсё жыццё табе даводжу: нельга жыць толькі розумам свае маці. Трэба, зрэшты, і свой мець!

Бублікава маці абурылася:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Е. Бирман
Алесь АлесьАдамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Алесь Паплаўскі: Пастка для рэха
Пастка для рэха
Алесь Паплаўскі
Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Максім Лужанін: Добры хлопец Дзік
Добры хлопец Дзік
Максім Лужанін
Отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Обсуждение, отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.