Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, Жанр: Детская фантастика, Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Разумная дзяўчына гэтая Герміёна, — паспрабаваў усміхнуцца Гары. — Шкада, я не папрасіў цябе раней. У нас мог быць час…месяцы…нават гады…

— Але ты апынуўся такім занятым, ратуючы чароўны мір. Добра… Не магу сказаць: я здзіўлена. Я ведала: так здарыцца. Ты не станеш шчаслівым, пакуль на цябе палюе Валан дэ Морт. Верагодна, за гэта я і кахаю цябе так моцна.

Гары не мог больш чуць падобнае і не збіраўся змяняць сваё рашэнне. Рон зараз абдымаў Герміёну, разгладжваючы яе валасы, пакуль яна ўсхліпвала яму ў плячо, слёзы капалі і з яго доўгага носу. Гары устаў, адвярнуўся ад Джыні і магілы Дамблдора і накіраваўся вакол возера. Рухацца лягчэй, чым сядзець, і памкнуцца хутчэй за астатнімі Хоркруксамі, забіць Валан дэ Морта лягчэй, чым чакаць гэтага.

— Гары!

Ён павярнуўся. Руфус Скрымжэр даганяў яго, апіраючася на кій.

— Я спадзяваўся паразмаўляць з табой…Ты не супраць, калі трохі пройдзем разам?

— Не, — абыякава адказаў Гары і рушыў услед далей.

— Гары, адбылася жудасная трагедыя, — ціха пачаў Скрымжэр. — Я не магу перадаць, як усхваляваля мяне вестка. Дамблдор быў вялікім чараўніком. Мы не ва ўсім схадзіліся ва меркаваннях, ты ведаеш, але ніхто не ведаў лепш мяне…

— Што вы жадаеце? — роўна папытаў Гары.

Скрымжэр выглядаў раздакучана, але хутка змяніў выраз твару на разумеючы.

— Ты, вядома, засмучаны. Я ведаю, вы былі вельмі блізкія з Дамблдором. Я думаю, ён лічыў цябе любімым вучнем. Сувязь між вамі…

— Што вы жадаеце? — паўтарыў Гары, спыняючыся.

Скрымжэр таксама спыніўся, пільна паглядзеў на вучня.

— Гавораць, ты быў з ім, калі ён пакінуў школу ў ноч перад смерцю

— Хто гаворыць?

— Хтосьці паралізаваў Пажырацеля на вяршыні вежы пасля смерці Дамблдора. Там ж знайшлі дзве мятлы. Міністэрства можа скласці два і два, Гары.

— Прыемна чуць. Добра, куды мы хадзілі з Дамблдором і чым займаліся — гэта мая справа. Ён не жадаў, каб людзі ведалі.

— Такая прыхіснасць заслугоўвае павагі, безумоўна, — сказаў Скрымжэр, з цяжкасцю стрымліваючы раздржненне. — Але Дамблдора няма, Гары. Яго няма!

— Ён не сыйдзе са школы, пакуль у ёй застаецца хоць адзін чалавек, які будзе яму давяратць, — запярэчыў Гары, праз сілу усміхнуўшыся.

— Мой дарагі хлопчык… Нават Дамблдор не можа вярнуцца з…

— Я не гавару: ён можа. Вы не зразумееце. Мне больш няма чаго вам сказаць.

Скрымжэр вагаўся, затым далікатным, па яго меркаванню, тонам сказаў:

— Міністэрства можа даць табе любую абарону, Гары. Я б з задавальненнем адправіў табе пару аўрораў…

Гары засмяўся.

— Валан дэ Морт асабіста жадае забіць мяне, і яны яго не спыняць. Таму дзякуй за прапанову, але не.

— І так, — пачаў Скрымжэр ледзяным голасам. — Прапанова, аб якой я гаварыў на ражаство…

— Якая прапанова? Ах так… У якім я гавару свету, якую велізарную работу вы праводзіце, замест…

— Замест узнімаеш маральны дух кожнага!

Гары разглядаў яго некаторы час.

— Аслабанілі Стэна Шанпайка ўжо?

Твар Скрымжэра набыў барвянае адценне, надзвычай нагадаўшы Дзядзьку Вернана.

— Я бачу, ты…

— Чалавек Дамблдора ва ўсіх дачыненнях. Гэта правільна.

Скрымжэр яшчэ раз зірнуў на яго, затым развярнуўся і моўчкі сыйшоў. Гары бачыў чакаючую яго Персі і астатнюю дэлегацыю, з асцярогай паглядваючую ў бок усхліпваючых Хагрыда і Гроха. Рон і Герміёна паспяшаліся да яго. Гары развярнуўся і марудна пайшоў да іх. Яны сустрэліся ў цені букавага дрэва, пад якім так часта сядзелі ў лепшыя часы.

— Што жадаў Скрымжэр? — прашаптала Герміёна.

— Тое ж, што і на ражаство, — паціснуў плячамі Гары. — Я павінен расказаць яму ўсё аб Дамблдоры і стаць новым міністэрскім хлопчыкам на пасылках.

Нейкі час Рон змагаўся з сабой, затым гучна звярнуўся да Герміёны:

— Слухай, дазволь мне вярнуцца і стукнуць Персі!

— Не, — цвёрда адказала яна, узяўшы яго за руку.

— Я адчую сябе лепш!

Гары засмяяўся. Нават Герміёна ўсміхнулася, але толькі на імгненне — дзяўчына паглядзела ў бок замка:

— Мне невыносная самая думка аб тым, што нам больш сюды не вярнуцца, — ціха вымавіла яна. — Як можна зачыніць Хогвартс?

— Верагодна, і не прыйдзецца, — выказаў здагадку Рон. — Наўрадці нам пагражае тут большая небяспека, чым дома. Зараз усюды аднолькава. Я б нават сказаў: Хогвартс бяспечней, у ім больш чараўнікоў для абароны. А ты як думаеш, Гары?

— Я не вярнуся, нават калі яго адчыняць, — адказаў сябар.

Рон здзіўлена зірнуў на яго, але Герміёна маркотна прагаварыла:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x