Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, Жанр: Детская фантастика, Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны ўсталі са сваіх зэдляў у абсалютнай цішыні. Гары бачыў Слагхорна на чале слізэрынскай калоны, апранутай у доўгія зялёныя мантыі з срэбрам. І ніколі раней не заўважаў прафесара Стэбль такой чыстай, без адзінай плямкі на капялюшы, а калі вучні падышлі да галоўнага ўваходу, то выявілі мадам Пінс, якая стаяла за Філчам. Яна была ў шчыльным чорным вэлюме да каленаў, ён — у старым чорным гарнітуры і пагрызеным маллю гальштуку.

Усе ішлі, як заўважыў Гары, выйшаўшы на каменныя прыступкі ля дзвярэй, прама да возера. Сонечныя прамяні сугравалі яго твар, калі яны моўчкі ішлі за прафесарам Макгонагал да месца, дзе сотні крэслаў расставілі радамі. У цэнтры знаходзіўся мармурны стол. Гэта быў выдатны летні дзень.

Палову месцаў ужо занялі самыя розныя людзі: жаласныя і шыкоўныя, пажылыя і маладыя. Большасць незнаёмцаў, але некаторых Гары ведаў, у тым ліку па Ордэну Фенікса: Кінгслі Бруствер, Грознае Вока Грум, Тонкс — яе валасы дзіўным вобразам ізноў набылі ружовы колер; Рымус Люпін, якога яна трымала за руку; містэр і місіс Уізлі, Біл, у суправаджэнні Флёр, а таксама Фрэд і Джордж у куртках з чорнай драконавай скуры. Яшчэ мадам Максім, заняўшая два з паловай крэсла; Том, гаспадар "Дзіравага катла", Арабэла Фіг, суседка-сквіб; барабаншчык з групы "Вядунні"; Эрні, кіроўца аўтобуса "Начны рыцар"; мадам Малкін, гаспадыня крамы мантый у Касым завулку, і некалькі чалавек, якіх Гары мелькам бачыў — накшталт бармэна "Кабанячай галавы" і чараўніцы, развозячай пачастункі у Хогвартс-экспрэсе. Прывіды з замка таксама прысутнічалі тут, практычна нябачныя ў сонечным свеце і заўважныя толькі падчас руху.

Гары, Рон, Герміёна і Джыні селі ў канцы раду ля самога возера. Сабраўшыеся перашэптваліся між сабой, нібы вецер у траве, але птушкі спявалі значна гучней. Колькасць людзей большала; Гары з велізарнай удзячнасцю наглядаў, як Луна дапамагала сесці Нэвілу. Яны адзіныя з АД азваліся на заклік Герміёны ў ноч гібелі Дамблдора. І Гары ведаў, чаму: ім больш усяго бракавала АД, і яны правяралі манеты заўсёды ў спадзяванні на новы збор…

Журботны Карнэліўс Фадж прайшоў да першага рада, цяробячы свой зялены кацялок, як звычайна; за ім ішла ўслед Рыта Скітэр з нататнікам у руцэ, а за ёй з раз'юшанасцю Гары выявіў Далорас Амбрыдж з непераканаўчым выразам смутку на твары і чорным аксамітавым бантам на валасах. Пры выглядзе кентаўра Фларэнца, які стаяў падобна вартавому ля края вады, яна спешна вырашыла перамясціцца куды-небудзь далей.

Нарэшце, усе выкладчыкі прыйшлі. Гары бачыў панурага і вялікаснага Скрымжэра радам з Макгонагал. Яго цікавіла толькі адно: у ці самым справе Скрымжэру і астатнім важным людзям шкада Дамблдора. Але ў наступнае імгненне ён забыўся аб нелюбові да Міністэрства. Многія аглядаліся ў пошуках крыніцы трывогі.

— Гэта там, — прашаптала Джыні Гары на вуха.

І ён убачыў іх у чыстай, асветленай сонцам вадзе, у некалькіх цалі ад паверхні, што нагадала яму аб Інферы; хор русалак спяваў на дзіўнай невядомай мове, іх валасы струменіліся вакол, а твары бляднелі ў возеры. Ад музыкі кроў стыла ў жылах, але гэта не было прыкрым. У ёй гаварылася аб страце і адчаі. Зірнуўшы ў дзікія твары выканаўцаў, Гары адчуў: ім, прынамсі, на самай справе шкада Дамблдора. Затым Джыні ізноў пхнула яго, і ён аглянуўся.

Хагрыд марудна ўзнімаўся па мармуровым прыстыпкам. Ён ціха плакаў, твар бліскацеў ад слёз, а на руках, абверчанае ў пурпурны аксаміт з залатымі зоркамі, знаходзілася цела Дамблдора. Востры боль працяў сэрца Гары ад убачанага: на імгненне дзіўная музыка і ўсведамленне, што цела Дамблдлора так блізка, нібы забралі усю цеплыню гэтага дня. Рон збляднеў і выглядаў шакаваным. Джыні і Герміёна глыталі слёзы.

Яны дрэнна зразумелі, што адбылося потым. Хагрыд здаеццца паклаў цела на стол. Зараз жа ён сыходзіў па прыступкам, гучна ўсхліпваючы і выклікаючы тым самым абураныя погляды ад некаторых, накшталт Далорэс Амбрыдж. Гары пастараўся па-сяброўску падтрымаць яго, але вочы велікана так распухлі, што заставалася толькі дзівіцца як ён бачыць, куды ісці. Гары паглядзеў на апошні рад, куды накіроўваўся Хагрыд, і ўбачыў хто суправаджаў яго — апрануты ў жылет і куртку памерам з невялікі шацёр гігант Грох. Яго велізарная выродлівая валунападобная галава ківала, разумеючы, па-людску. Хагрыд сеў побач са стрыечным братам і Грох пагладзіў яго па галаве так, што ў крэсла зламаліся ножкі. Гары нават усміхнуўся на імгненне. Але музыка сціхла, і ён ізноў паглядзеў наперад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x