Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Джаан Роўлінг - Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, Жанр: Детская фантастика, Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Забойцу, — пагардліва скончыў Гары.

— Э…Так, — пагадзілася Герміёна. — Увогуле, я вызначыла правільна. Снэйп, павінна быць, ганарыўся гэтым — ён "Прынц-Паўкроўка". У нататцы сказана: у Тобіаса Снэйпа маглаўскае паходжанне.

— Так, усё супадае, — згадзіўся Гары. — Ён рупліва прыкідваўся чыстакроўным, таму змог далучыцца да Люцыўса Малфоя і астатніх…Ён як Валан дэ Морт. З чыстакроўнай маці і бацькам-маглам…Саромеецца свайго паходжання, імкнецца прымусіць людзей баяцца, выкарыстаючы Цёмныя мастацтвы, даў сабе уражваючае новае імя — Лорд Валан дэ Морт — Прынц-Паўкроўка — і як ж Дамблдор гэтага не заўважыў?

Ён замоўк, гледзячы ў акно. Ён не мог забыцца пра незразумелы давер Дамблдора да Снэйпа…Але, як ненаўмысна напомніла Герміёна, ён, Гары, паступаў гэтак жа… Нягледзячы на ўзрастаючую небяспеку тых надрапаных заклёнаў, ён адмаўляўся пераставаць верыць хлопчыку, які быў настолькі разумным і так шмат яму дапамагаў…

Дапамагаў яму… Гэта самая невыносная думка зараз…

— Я усёткі не магу зразумець, чаму ён не западозрыў цябе ў выкарыстанні той кнігі, — здзіўляўся Рон. — Ён павінен быў ведаць, адкуль ты ўсё гэта бярэш.

— Ён ведаў, — горка сказаў Гары. — Ён даведаўся, калі я выкарыстаў Сектумсемпру. І яму не патрабавалася легіліменцыя… Магчыма, ён даведаўся гэта яшчэ раней, калі Слагхорн гаварыў аб маіх поспехах у Зелльеварэнні…Яму не трэба было пакідаць старую кнігу ў глубіні шафы, ці не так?

— Чаму ён цябе не выдаў?

— Наўрадці ён жадаў паказаць сваю сувязь з той кнігай, — выказала здагадку Герміёна. — Я сумняваюся, што Дамблдору б гэта спадабалася. І нават калі б Снэйп прыкінуўся, Слагхорн мог вызначыць яго па почырку. У любым выпадку, кнігу пакінулі ў старым кабінеце Снэйпа, І я трымаю пары: Дамблдор ведаў, чыім імем з'яўлялася "Прынц".

— Я павінен быў аднесці кнігу Дамблдору, — заявіў Гары. — Ён заўсёды паказваў мне: якім злым быў Валан дэ Морт, нават у школе, і зараз я магу давесці: Снэйп такі ж…

— Злы — моцнае слова, — ціха вымавіла Герміёна.

— Ты адзіная гаварыла наколькі небяспечная гэтая кніга!

— Я спрабую сказаць табе, Гары: ты бярэш задужа шмат віны на сябе. Я думала: у Прынца дрэннае пачуццё гумара, але не падазравала, што ён патэнцыяльны забойца…

— Ніхто не мог выказаць здагадку, што Снэйп здзейсніць… Вы ведаеце, — вымавіў Рон.

У пакоі увацарылася цішыня, усе апусціліся ў свае думкі, але Гары быў перакананы: кожны думае аб наступнай раніцы, калі цела Дамблдора пакладуць у дол. Гары ніколі не прысутнічаў на пахаваннях, не ведаў чаго чакаць, і трохі хваляваўся. Яго цікавіла адно: ці стане страта Дамблдора для яго больш рэальнай пасля пахаванняў. І, нягледзячы на тое, што ніхто ва ўсім замку не гаварыў аб чым-небудзь сябрам, яму ўсё яшчэ было цяжка паверыць: Дамблдора больш няма. Аднак ён не спрабаваў, як у выпадку з Сірыўсам, знайсці шчыліну, па якой дырэктар б вярнуўся… Ён адчуваў у кішэні зімны ланцуг фальшывага Хоркрукса, які насіў заўсёды з сабой, але не як талісман, а як напамін: што яму гэта каштавала, і што яшчэ трэба зрабіць.

На наступную раніцу Гары ўстаў рана, каб сабраць рэчы: Хогвартс-экспрэс адпраўляўся праз гадзіну пасля пахаванняў. Настрой вучняў у Вялікай зале быў прыгнечаны. Усе апрануліся ў парадныя мантыі, і не адзін не адчуваў сябе вельмі галодным. Прафесар Макгонагал пакінула фатэль дырэктара пустым. Месца Хагрыда таксама апынулася не занятым — Гары выказаў здагадку: ён не жадае снедаць, а вось на крэсла Снэйпа бесцырымонна апусціўся Руфус Скрымжэр. Гары імкнуўся не трапляцца яму на вочы. У хлопчыка было прыкрае пачуцце: Скрымжэр шукае яго. Сярод акружэння міністра, ён разглядзеў рудыя валасы і акуляры ў рагавой аправе Персі Уізлі. Рон не паказаў, што заўважыў яго, толькі люта размінаў кавалачкі рыбы.

За сталом Слізэрына Крэб і Гойл аб чымсці барматалі. Яны выглядалі вельмі адзінокімі без высокай бледнай фігуры Малфоя, што раней кіраваў імі. Гары мала думаў аб Малфоі. Ён ненавідзеў Снэйпа, але не мог забыть страх у голасе Драка на вежы, ні таксама той факт, што ён апусціў палачку раней, чым прыбылі астатнія Пажыральнікі смерці. Ён пагарджаў Малфоем за сляпое захапленне Цёмнымі мастацтвамі, але зараз кропля жалю дадалася да яго антыпатыі. Гары цікавіла: дзе зараз слізэрынец, і што Валан дэ Морт прымушае яго рабіць пад страхам смерці бацькоў.

Ад роздумаў хлопчыка адцягнула Джыні. Прафесар Макгонагал устала, і траўрны шум у зале знік.

— Час прыйшоў, — аб'явіла яна. — Калі ласка, ідзіце ўслед з вашымі дэканамі да выхаду. Грыфіндорцы, за мною.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x