Маленькі чалавечак у чорнай мантыі падышоў да цела Дамблдора. Гары не чуў, аб чым ён гаварыў. Толькі некаторыя словы, накшталт: "веліч душы", "інтэлектуальнае садзейнічанне" і "велізарнае сэрца" — не задужа важна, вельмі малая частка таго, што Гары ведаў аб дырэктары. Ён раптам прыпомніў яго ідэю аб некалькіх словах: "лапух", "бурбалка", "рэштка", "выкрут", і ізноў яны выклікалі ўсмешку. Што ж гэта ўсё для яго значыла?
Пачуўся ўсплеск злева ад яго — русалкі з'явіліся на паверхні паслухаць. Ён памятаў, як Дамблдор схіліўся да вады два года назад непадалёк адгэтуль і размаўляў з русалкамі на іх мове. Гары здзіўляўся, дзе дырэктар вывучыў яе. Было так шмат, аб чым ён ніколі не пытаў у яго, і што ён павінен быў расказаць яму…
І затым, без папярэджання, прыйшло разуменне — страшная праўда, больш поўная і бяспрэчная, чым калі-небудзь. Дамблдор памёр, сыйшоў… Хлопчык да болю сціснуў у руцэ ледзяны медальён, але не змог спыніць гарачыя слёзы, што пакаціліся з яго вачэй.
Ён адвярнуўся ад Джыні і астатніх да возера, леса, а чалавек у чорным працягваў манатонна гаварыць… Сярод дрэваў пачаўся нейкі рух — кентаўры таксама прыйшлі аддаць даніну павагі Альбусу Дамблдору. Яны не выходзілі на адкрыы абшар, але Гары іх бачыў: стаячыя вельмі ціха ў цені, назіраючыя за чараўнікамі. І ён прыпомніў сваё першае жахлівае падарожжа ў Забаронены лес, як ён упершыню даведаўся, што там быў Валан дэ Морт, і першую сустрэчу з ім, і як яны з Дамблдором абмяркоўвалі потым бітву. Гэта вельмі важна, гаварыў дырэктар, ваяваць ізноў і ізноў, працягваць змагацца і толькі тады зло засне, але не знікне назаўжды…
І Гары бачыў вельмі выразна: пад гарачымі сонечнымі прамянямі адзін за адным перад ім з'яўляліся людзі — яго мама, бацька, хросны і, нарэшце, Дамблдор, — яны імкнуліся абараніць яго, але зараз усё скончылася. Ён не дазволіць больш нікаму ўстаць між ім і Валан дэ Мортам; павінен пазбавіцца ад ілюзіі: шчыт з бацькоў зможа яго абараніць. Больш не будзе абуджэння ад начнога жаху і супакойваючага шэпту ў цемры, што ён у бяспецы — гэта было толькі ў яго ўяўленні. Апошні і найвялікшы з яго абаронцаў загінуў, і ён зараз больш адзінокі, чым калі-небудзь.
Маленькі чалавек у чорным перастаў гаварыць і адправіўся да свайго месца. Гары чакаў: хто-небудзь яшчэ ўстане, магчыма, з Міністэрства, але ніхто не рухаўся.
Некалькі чалавек ускрыкнулі. Яркае белае полымя ахапіла цела Дамблдора і пастамент, на якім яно ляжала, і ускінулася да нябёсаў. Усё вышэй і вышэй, яно набывала дзіўныя формы. Гары падумаў на адно імгненне: ён бачыць фенікса, які радасна ляціць да неба, але ў наступную секунду агонь знік. На яго месцы з'явілася белая мармуровая надмагілле, схаваўшы цела дырэктара і стол, на якім яно знаходзілася.
Прычуліся выгукі здзіўлення — дождж з стрэл узнікнуў у паветры, але яны падалі побач з людзмі. Гэта быў, Гары ведаў, дарунак кентаўраў. Яны развярнуліся і зніклі сярод дрэваў. Русалкі таксама марудна апусціліся ў зялёную ваду і схаваліся з віду.
Хлопчык паглядзеў на сваіх сяброў: Рон зажмурыўся, нібы ад яркага сонца, твар Герміёны заліты слязамі, а вось Джыні больш не плакала. Яна адказала яму тым жа цвёрдым і лютым поглядам, як пасля выйгрыша кубка па квідычу без яго ўдзелу. І ў гэты момант яны выдатна зразумелі адзін аднога. І Гарры ведаў, што калі ён распавядзе ёй аб сваіх намерах, яна не скажа: "Будзь асцярожны" або "Не рабі гэтага", — паколькі яна не чакае чагосьці іншага. І ён прымусіў сябе сказаць тое, што павінен быў яшчэ са смерці Дамблдора:
— Джыні, паслухай, — пачаў ён вельмі ціха, а шум ад размоваў вакол іх нарастаў, так як людзі ўзнімаліся. — Я не магу больш ублытваць цябе. Нам трэба перастаць бачыцца. Мы не можам быць разам.
Яна адказала з крывой усмешкай:
— Гэта па нейкаму ідыётскаму чынніку, ці не так?
— Гэта нібы… Нібы нешта з нечага жыцця. Апошнія некалькі тыдняў з табой… Але я не магу…Мы не можам… З тым-сім я павінен разабрацца адзін.
Яна не плакала, а проста глядзела на яго.
— Валан дэ Морт выкарыстоўвае блізкіх сваіх ворагаў. Ён ужо выкарыстаў цябе, як прыладу, паколькі ты сястра майго лепшага сябра. Падумай, якая небяспека табе пагражае, калі мы працягнем. Ён даведаецца, выявіць. Ён паспрабуе дабрацца да мяне праз цябе.
— А што, калі мне ўсё роўна? — люта пацікавілася Джыні.
— Мне не ўсё роўна. Падумай, як б я адчуваў сябе, калі б гэта было тваё пахаванне… Па маёй віне…
Яна адвярнулася да возера.
— Я ніколі не пакідала цябе. Не. Я заўсёды спадзявалася. Герміёна раіла мне працягваць жыць, магчыма, знайсці кагосьці, трохі паслабіцца, калі ты побач. Я ж не магла гаварыць у тваёй прысутнасці, памятаеш? І яна думала, ты праявіш больш увагі, калі я буду сабой.
Читать дальше