• Пожаловаться

Джаан Роўлінг: Гары Потэр і таемны пакой

Здесь есть возможность читать онлайн «Джаан Роўлінг: Гары Потэр і таемны пакой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2011, категория: Детская фантастика / Детские приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Гары Потэр і таемны пакой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і таемны пакой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта другая кніга пра прыгоды Гары Потэра. Ён зноў уступае ў адчайную сутычку са злом. На гэты раз вораг яго такі моцны, што надзеі на перамогу амаль няма. У Школе чараўніцтва і ведзьмінскіх мастацтваў «Хогвартс» адбываюцца трывожныя падзеі. Хтосьці нападае на вучняў школы, і выкладчыкі падазраюць, што гэта таямнічая пачвара, якая хаваецца ў легендарным Таемным пакоі. Гары Потэр і яго сябры разгадваюць загадку Таемнага пакоя, і цяпер Гары зноў трэба будзе пазмагацца з лордам Валан-дэ-Морт. Ці здолее ён перамагчы на гэты раз?

Джаан Роўлінг: другие книги автора


Кто написал Гары Потэр і таемны пакой? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гары Потэр і таемны пакой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і таемны пакой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— МААААААМ! — загарлапаніў Дадлі і, спатыкаючыся, панёсся да дома. — МАААААМ! А ён… сама ведаеш што!

Гары дорага заплаціў за гэтую нявінную забаўку. Ні Дадлі, ні загарадзь не пацярпелі, так што цётка Пятуння разумела, што ніякага вядзьмарства не было, але Гары ўсё ж давялося ўварочвацца ад патэльні, якой яна жадала яго ўдарыць. Потым яна нагрузіла яго працай, сказаўшы, каб ён забыў аб ежы датуль, пакуль усё не выканае.

Дадлі сноўдаўся вакол і еў марозіва, а Гары памыў вокны ў доме, памыў машыну, падстрыг газон, прапалоў кветнікі, абрэзаў і паліў ружы, а таксама падфарбаваў садовы ўслон. Сонца бязлітасна паліла, абпальваючы ззаду шыю. Гары ведаў, што яму не варта было слухаць, што там казаў Дадлі, але той здолеў усё ж ткнуць у хворае месца… можа быць, у яго і праўда няма сяброў у "Хогвартсе"…

Шкада, што ніхто не бачыць знакамітага Гары Потэра зараз, люта думаў ён, раскладваючы гной на градкі, абліваючыся потам, знемагаючы ад болю ў спіне.

Была палова на восьмую, калі ён, стомлены, пачуў нарэшце, што яго кліча цётка Пятуння:

— Захадзі ў дом! І ідзі па газетах!

Гары з палёгкай увайшоў у прахалоду зіготкай чысціні кухні. На халадзільніку стаяў прызначаны для гасцей пудынг: вялізная шапка ўзбітых вяршкоў і цукровыя фіялкі. У духоўцы шыпеў вялікі кавалак свіной паляндвіцы.

— Давай ясі па-хуткаму! Мэйсаны хутка прыйдуць! — гыркнула цётка Пятуння і шпурнула на сподак два кавалачкі хлеба і рэшткі сыра. Яна ўжо апранула вячэрнюю сукенку колеру ласося.

Гары памыў рукі і запіхаў у рот сваю небагатую вячэру. Ледзь толькі ён скончыў, цётка выхапіла талерку у яго з рук.

— Наверх! Хутка!

Праходзячы паблізу дзвярэй у гасціную, Гары мімаходам убачыў дзядзьку Вернана і Дадлі ў смокінгах. Ён толькі-толькі падняўся на лесвічную пляцоўку на другім паверсе, як пачуў званок, а твар дзядзькі з'явіўся поруч парэнч унізе.

— Запомні, хлопец — адзін раз пікнеш…

Гары на пальчыках пракраўся ў свой пакой, слізгануў унутр, зачыніў за сабою дзверы і звярнуўся да ложка з намерам паваліцца на яго без сіл.

Бяда ў тым, што ложак ужо быў заняты — на ім ужо хтосьці сядзеў.

— РАЗДЗЕЛ II —

Папярэджанне Добі

Гары толькі цудам утрымаўся і не ўскрыкнуў. У маленечкага стварэння на ложку былі вялікія, як у кажана, вушы і зялёныя вочы памерам з тэнісны мяч. Гары адразу ж здагадаўся, што менавіта гэтыя вочы глядзелі на яго з садовай загарадзі сёння раніцай.

Гары і візіцёр моўчкі ўтаропіліся адзін на аднога, а ў гэты час знізу данёсся голас Дадлі:

— Дазвольце ўзяць вашыя паліто, містэр і місіс Мэйсан?

Стварэнне сасклізнула з ложка і адвесіла паклон, такі глыбокі, што кончык яго доўгага, тонкага носу крануў дыван. Гары толькі зараз зазначыў, што няпрошаны госць апрануты ў штосьці накшталт старой навалачкі з неакуратна прадзёртымі дзіркамі для рук і ног.

— Эээ… добры дзень! — нерашуча сказаў Гары.

— Гары Потэр! — выклікнула істота пранізлівым голасам, які напэўна павінен быў дайсці да першага паверху. — Даўным-даўно марыў Добі аб знаёмстве з вамі… Такі вялікі гонар…

— Дзя..дзякуй, — сказаў Гары, падышоўшы да крэсла каля пісьмовага стала і разгублена апусціўшыся на яго. Побач, у клетцы, моцна спала Хэдвіг. Хлопчык хацеў было спытаць: "Што вы за істота?", але падумаў, што гэта будзе занадта ўжо няветліва і таму абмежаваўся нявызначаным: "Хто вы?"

— Добі, сэр. Проста Добі. Добі — Хатні эльф, — адказаў госць.

— Праўда? — выклікнуў Гары. — Эээ… паслухайце, я не хацеў бы падацца няветлівым і ўсё такое, але… у мяне зараз такі момант… ну, не самы прыдатны час, каб прымаць Хатніх эльфаў у сваім пакоі.

Залівісты, фальшывы смех цёткі Пятунні дакаціўся з гасцінай. Эльф павесіў галаву.

— Не тое, каб я не быў рады вашаму візіту, — хутка дадаў Гары, — але, ммм… вы ж прыйшлі з нейкай асаблівай нагоды?

— О, так, сэр, — сур'ёзна сказаў Добі, — Добі прыйшоў сказаць вам, сэр… гэта нялёгка, сэр… Добі нават не ведае, з чаго пачаць…

— Прысаджвайцеся, — ветліва прапанаваў Гары, паказваючы на ложак.

Да яго найвялікшага жаху, эльф раптам вельмі гучна зарыдаў.

— П-п-прыса-а-а-джвайцеся…, — скуголіў ён, — ніколі… ніколі раней…

Гары пачуў, што галасы ўнізе на секунду сціхлі.

— Прабачце, — прашаптаў ён, — я зусім не хацеў вас пакрыўдзіць і наогул…

— Пакрыўдзіць Добі! — захлынуўся эльф. — Добі яшчэ ніхто ніколі не прапаноўваў сесці… ні адзін вядзьмак… як роўнаму…

Гары, спрабуючы адначасова казаць "шшш" і рабіць спачуваючы выраз твару, праводзіў Добі да ложка, дзе той сеў, ікаючы, падобны на вялікую выродлівую ляльку. Нарэшце ён здолеў узяць сябе ў рукі, і ўтаропіўся на Гары сваімі вялізнымі вачыма з выразам слязлівай любові.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і таемны пакой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і таемны пакой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і таемны пакой»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і таемны пакой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.