• Пожаловаться

Джаан Роўлінг: Гары Потэр і таемны пакой

Здесь есть возможность читать онлайн «Джаан Роўлінг: Гары Потэр і таемны пакой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2011, категория: Детская фантастика / Детские приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Гары Потэр і таемны пакой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гары Потэр і таемны пакой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта другая кніга пра прыгоды Гары Потэра. Ён зноў уступае ў адчайную сутычку са злом. На гэты раз вораг яго такі моцны, што надзеі на перамогу амаль няма. У Школе чараўніцтва і ведзьмінскіх мастацтваў «Хогвартс» адбываюцца трывожныя падзеі. Хтосьці нападае на вучняў школы, і выкладчыкі падазраюць, што гэта таямнічая пачвара, якая хаваецца ў легендарным Таемным пакоі. Гары Потэр і яго сябры разгадваюць загадку Таемнага пакоя, і цяпер Гары зноў трэба будзе пазмагацца з лордам Валан-дэ-Морт. Ці здолее ён перамагчы на гэты раз?

Джаан Роўлінг: другие книги автора


Кто написал Гары Потэр і таемны пакой? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гары Потэр і таемны пакой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гары Потэр і таемны пакой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ты, хлопец?

Пакуль Гары ўздымаўся, ён з вялікай цяжкасцю здолеў сцерці з твара ўсмешку.

— Я буду ў сябе ў пакоі, буду паводзіць сябе ціха і рабіць выгляд, што мяне няма, — адбарабаніў ён.

— І яшчэ як будзеш, — з сілай падкрэсліў дзядзька Вернан. — Мэйсаны нічога пра цябе не ведаюць, і трэба, каб усё так і заставалася. Пасля вячэры ты праводзіш іх назад у гасціную, Пятуння, і прапануеш каву, і тады я пастараюся як мага натуральней перавесці гутарку на дрылі. Калі пашанцуе, я падпішу кантракт яшчэ да вячэрніх навін. Заўтра ў гэты ж час мы будзем купляць сабе летні дом на Маёрцы.

Гары не мог у поўнай меры падзяліць іх захапленне. На Майорцы ён будзе ім патрэбны яшчэ менш, чым на Цісавай вуліцы.

— Парадак… Я паехаў у горад за смокінгамі. А ты, — ён скасіўся на Гары, — ты не замінай цётцы прыводзіць у парадак дом.

Гары выйшаў праз заднія дзверы. Дзень быў цудоўны, сонечны. Хлопчык прайшоўся па акуратна падстрыжанаму лужку, плюхнуўся на садовы ўслон і паціху заспяваў:

— З днём нараджэння мяне… з днём нараджэння мяне…

Ні паштовак, ні падарункаў, і наогул ён правядзе вечар, робячы выгляд, быццам яго не існуе. Ён гаротна ўтаропіўся на жывую загарадзь. Больш за ўсё з пакінутага ў "Хогвартсе", больш нават, чым па квідытчы, Гары сумаваў па сваіх лепшых сябрах, Рону Уізлі і Герміёне Грэнджэр. А вось яны, як аказалася, цалкам па ім не сумавалі. Прынамсі, за ўсё лета ён не атрымаў ад іх ні радка, хоць Рон абяцаў запрасіць Гары да сябе ў госці.

Незлічонае мноства разоў Гары быў гатовы заклікаць на дапамогу свае чароўныя навыкі, адамкнуць клетку Хэдвіг і даслаць лісты Рону і Герміёне, але кожны раз спыняў сябе. Непаўналетнім чараўнікам забаранялася магічная практыка па-за сценамі навучальнай установы. Гары не казаў аб гэтым Дурслі, занадта добра ведаючы, што толькі страх ператварыцца ў навозных жукоў утрымлівае іх ад таго, каб замкнуць яго самога ў шафе пад лесвіцай разам з мятлой і чароўнай палачкай. Першую пару тыдняў па вяртанні дахаты Гары дастаўляла задавальненне ціха мармытаць усякае глупства і глядзець, як Дадлі ў паніцы імкліва высковае з пакоя. Але, з-за адсутнасці вестак ад Рона і Герміёны, хлопчык адчуў сябе настолькі далёка ад чароўнага свету, што нават здзекі з Дадлі страцілі сваё хараство — а зараз вось сябры не павіншавалі яго з днём нараджэння.

Чаго б ён толькі не аддаў за ліст з "Хогвартса"… ад каго заўгодна. Ён, пэўна, не адмовіўся б нават пабачыць свайго заклятага ворага, Драко Малфоя, проста каб упэўніцца, што год у школе не быў сном…

І не тое каб гэты год быў такім ужо вясёлым. У самым канцы апошняга семестра Гары давялося тварам да твару сустрэцца з самім лордам Вальдэмортам. З'яўляючыся жаласным падабенствам сябе ранейшага, Вальдэморт быў усё такі ж страшны, усё такі ж хітры, усё такі ж поўны рашучасці ізноў здабыць уладу. Гары другі раз здолеў выслізнуць з ягоных учэпістых лап, але і зараз, праз шмат тыдняў, хлопчык працягваў прачынацца па начах у халодным поце і ўсё думаў аб тым, дзе ж Вальдэморт хаваецца зараз, успамінаў яго зласлівы твар, вытарашчаныя вар'яцкія вочы…

Гары ўсё глядзеў безуважліва на жывую загарадзь — але раптам да яго дайшло, што і загарадзь глядзіць на яго! Пара непраўдападобна вялікіх вачэй зіхацелі сярод лістоты.

Гары ўскочыў на ногі, і тут да яго з іншага боку газона данёсся здзеклівы голас.

— А я ведаю, які сёння дзень, — праспяваў Дадлі, набліжаючыся ўперавалку.

Вялізныя вочы міргнулі і зніклі.

— Што? — перапытаў Гары, не зводзячы вачэй з таго месца, дзе яны толькі што былі.

— Я ведаю, які сёння дзень, — паўтарыў Дадлі, падыйшоўшы яшчэ бліжэй.

— Малайчына, — пахваліў Гары, — ты ўрэшце вывучыў назвы дзён тыдня.

— Сёння твой дзень нараджэння, — ашчэрыўся Дадлі. — Чаму ж табе не даслалі ніводнай паштоўкі? У цябе што, няма сяброў, у тваёй гэтай… куды ты там ходзіш?

— Лепш, каб твая маці не пачула, што ты кажаш пра маю школу, — халодна перасцярог Гары.

Дадлі падцягнуў штаны, якія спаўзалі з круглага жывата.

— А чаго гэта ты ўтаропіўся на загарадзь? — падазрона спытаў ён.

— Вось, вырашаю, якой бы замовай яе падпаліць, — ласкава растлумачыў Гары.

Дадлі неадкладна адступіўся з выразам дзікага жаху на тоўстай фізіяноміі.

— Н-нельга… Тата забараніў табе ч-чараваць…ён сказаў, што в-вышпурне цябе з д-дому… а табе больш няма куды ісці… у цябе нават сяброў няма, куды б…

— Колды-доўбні! — люта замармытаў Гары. — Фокус-покус, фіглі-міглі…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гары Потэр і таемны пакой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гары Потэр і таемны пакой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гары Потэр і таемны пакой»

Обсуждение, отзывы о книге «Гары Потэр і таемны пакой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.